Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 62
Перейти на страницу:

У выніку ганаровым было весці свой род ад ваўкоў і сабак. Звычайна такога кшталту паходжанне мелі багі, цары і волаты. Напрыклад, «сабачымі дзецьмі» былі герой ірландскага эпасу Кухулін і мангол Бадангар — продак Чынгісхана. Ваўка-сабаку ў старажытнаславянскай мове называлі хортам і, на нашу думку, ён меў дачыненне да сонечнага бога Хорса. Нездарма ў «Слове пра паход Ігараў» Усяслаў-ваўкалака і Сонца-Хорс згадваюцца побач.

У адной з работ мы імкнуліся давесці, што беларускія міфалагічныя сабакі Стаўры і Гаўры таксама мелі дачыненне да багоў ці былі самі ўвасабленнем багоў. Стаўры мы звязваем са Стрыбогам. Гэта адзін з самых таямнічых багоў, які ўваходзіў у пантэон 980 года князя Уладзіміра. Тлумачэнняў імені Стрыбог шмат, але прывядзём і сваё. Вядома, што імёны вярхоўных багоў індаеўрапейцаў мелі некалькі эпітэтаў. Ныпрыклад, у скандынаўскага Одзіна іх было дванаццаць. Тое ж датычыць усходнеславянскага Сварога. Яго імя сустракаецца ў шматлікіх пісьмовых крыніцах, і таму існаванне бога ў міфалогіі не выклікае сумнення. Стрыбог, відаць, — яго эпітэт, пад якім ён і ўвайшоў у пантэон. Эпітэт меў на ўвазе, што Сварог — бацька трох багоў (прыстаўка «с» ва ўсіх старажытных словах раней азначала «се» — «гэты», а марфема «тры» ў імені — і ёсць лічба). Сапраўды, Сварожычамі, інакш кажучы, сынамі Сварога, нашы продкі называлі трох багоў — Перуна, Дажбога і Агонь, дваіх нябесных і аднаго зямнога — зрэдку яны атаясамліваліся. Магчыма, у іпастасі сабакі выступаў і сам бог Стрыбог-Сварог. Ва ўсялякім разе, вызначыць у календары для ўшанавання памяці спецыяльны дзень (як было ў беларусаў у дачыненні да названых сабак) можна толькі для бога — няхай і такога архаічнага, як Сварог-Стрыбог.

Такім чынам, першыя літары імені Стаўры паходзяць ад бога Стрыбога, а наступныя дзве марфемы маюць, бясспрэчна, гукапераймальны характар — нагадваюць пра, так бы мовіць, «гаворку» самога сабакі. Яшчэ ў большай ступені з гукаперайманнем звязана, як быццам, імя Гаўры. Але мы лічым інакш. Гаўры мы выводзім ад імені Га — самай старажытнай багіні не толькі славянскага, але індаеўрапейскага пантэону. Імя не сустракаецца ў пісьмовых крыніцах (акрамя старажытнаегіпецкіх) і ў фальклоры — мы рэстаўруем яго на аснове выключна лінгвістычных і міфалагічных дадзеных, улічваючы вялікую колькасць важных слоў і імёнаў міфалагічных персанажаў з першапачатковай марфемай «га» ў еўрапейскіх і азіяцкіх народаў. Так, у нашых суседзяў літоўцаў Габія — надзвычай шануемая багіня хатняга ачага, агню [27, 254]. Га ў першаславянаў — тое ж, што Гея ў грэкаў, — Вялікая Багіня, сама планета Зямля, Маці ўсіх іншых багоў. Гея — жонка Урана-Неба. Так і ў нас Га — жонка Неба-Сварога-Стрыбога. Натуральна, адной з яе іпастасяў мог быць сабака, як і ў нябеснага бога. Такім чынам, беларусы пэўнага рэгіёну (Краснапольшчыны) захавалі памяць пра найбольш старажытных славяна-балцкіх багоў — шлюбную пару Га і Сварога. Безумоўна, гэта гіпотэза, але ў жанры культуралагічнага эсэ часам можна сабе дазволіць выказацца больш смела, чым у навуковым артыкуле.

Бязмежнае поле для фантазіі даюць і казкі. Шэры Воўк, што згадваецца ў славянскіх чарадзейных казках, на нашу думку, — не свойская жывёла, упершыню прыручаны сабака, і не татэмны продак. Воўк бяжыць, быццам ляціць; ён намнога разумнейшы за чалавека, шмат што прадбачыць наперад, ведае, напрыклад, што Воран ахоўвае мёртвую і жывую ваду. Магчыма, казачны воўк — і не жывёла зусім, а магутны бог-пярэварацень, напрыклад, Купала-Апалон. Апалона грэкі часта называлі Лікейскім, што азначае — Ваўчыны. У тых жа грэкаў сабакі суправаджалі надзвычай аўтарытэтных багоў — Асклепія (Эскулапа), сына Апалона, і Гермеса (Меркурыя).

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)