Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62
Перейти на страницу:

Пазнейшым паданнем можна лічыць і матыў ператварэння людзей у свіней за грахі. Ва Украіне шырока бытавала меркаванне, што Хрыстос ператвараў у свіней тых нетактоўных людзей, якія вышаралі выпрабоўваць сілу Яго як Бога. У вёсцы Церуха Гомельскага раёна да сёння жыве ўспамін пра вядзьмарку, якая ўмела пераўвасабляцца ў вялікую чорную свінню і ў такім выглядзўе палохала і нават карала прадстаўнікоў новай бальшавісцкай улады. Характэрна, што падчас фашысцкай акупацыі Гомельшчыны яе баяліся і немцы — прыносілі ёй падарункі, каб задобрыць. Пазней яна знікла невядома куды — ніхто не памятае яе смерці.

Так мы нарэшце наблізіліся да вераванняў і нашых продкаў. Яны жылі не ў ізаляваным свеце: як ні дзіўна, кантакты паміж плямёнамі былі нават больш актыўныя, чым паміж сучаснымі народамі. Вось чаму многае, што тычыцца іншых еўрапейскіх (і нават азіяцкіх) этнасаў, мае адносіны і да нашага, аднаго з самых старажытных сярод індаеўрапейцаў.

Але людзі ў Еўропе жылі задоўга да з’яўлення тут індаеўрапейцаў. Найбольш старажытныя малюнкі на Зямлі зафіксаваны ў Пірынеях — на тэрыторыі Іспаніі ды Францыі: іх узрост прыкладна 40 тысяч гадоў, увасабляюць яны выключна жывёл. Свіння (дзік) у гэтых палеалітычных помніках жывапісу не сустракаецца, тут распаўсюджана адлюстраванне зуброў, коней і аленяў — на той час, безумоўна, выключна дзікіх жывёл. Паўстае цікавае пытанне, якое, дарэчы, яшчэ не ставілася ў навуковай літаратуры: чаму сярод усіх жывёл, на якіх першабытны чалавек паляваў, няма дзіка? Ці не таму, што ўжо тады гэта была сакральная істота, якую не елі? Значыць, менавіта дзік быў татэмам-першапродкам плямёнаў Заходняй Еўропы, бо толькі значна пазней татэмную жывёлу пачалі ўжываць у якасці ежы, як бы раствараючы яе субстанцыю ў сваёй і гэтым падкрэсліваючы сувязь з ёю. Дух продка, паўтараем, прынімаў зааморфную форму.

Пацвярджэннем татэмістычнасці дзіка з даўніх часоў з’яўляецца яго ўшанаванне ў кельтаў — продкаў сучасных ірландцаў, шатландцаў, часткова германцаў, іспанцаў, французаў, палякаў і, як мяркуюць некаторыя беларускія даследчыкі, — і беларусаў. Вышэйшага ўзлёту культура кельтаў дасягнула ў эпоху Антычнасці — паралельна (але самастойна) з культурай грэкаў і рымлян. Дзік у кельтаў быў найлепшым аб’ектам палявання, а таксама ежай багоў і герояў. У Францыі знойдзены тры скульптуры дзікоў з бронзы, зробленых у І ст. н. э. Яны лічацца лепшым узорам гальскага анімалістычнага мастацтва ў вобласці скульптуры [91, 8].

У міфах большасці еўрапейскіх народаў дзік — сімвал ваеннай магутнасці і ўрадлівасці. У старажытным германскім эпасе маецца апісанне баявога знаку — галавы дзіка. І да сёння такія галовы — чучалы ўпрыгожваюць сцены ў пакоях сярэднявечных палацаў. У германцаў захавалася таксама і паданне пра паходжанне племені ад двух братоў, адного ў якіх называлі Дзік. У тэкстах старажытнай Хецкай дзяржавы (у ІІ тыс. да н. э. на тэрыторыі сучаснай Турцыі) дзік або свіння згадваецца як адна з «жывёлін бога». Хеты, дарэчы, былі таксама індаеўрапейцамі.

У міфалогіі балтыйскіх славянаў агромністы дзік з белымі ікаламі паказваўся з мора кожны раз, калі ўзнікала нейкая пагроза для свяшчэннага горада Рэтра [5, І, 170]. У гэтым горадзе размяшчаўся вялікі храм аднаго з багоў Сварожычаў — Агню, і велізарны дзік ахоўваў яго.

У беларускай казцы пра свінку — залатую шчацінку (існуе чатыры варыянты гэтай казкі) герой здабывае чароўную істоту разам з дванаццаццю парасятамі. Можа быць, чароўная свінка — сімвал гадавога Сонца, а парасяты — дванаццаць месяцаў? У такім разе свіння тут мае, безумоўна, салярны-станоўчы сэнс, хоць у кельтаў дзік быў прысвечаны Поўні (Поўня звязвалася з падзем’ем) з-за сваіх ікалаў, якія па форме нагадвалі месяц. Але ў славянаў, у прыватнасці, у беларусаў у вераваннях панавала сонечная семантыка, бо беларусы — найбольш чыстыя арыйцы [103, 12], а ў арыйцаў пераважаў культ Сонца і Агню.

Усё ж у індаеўрапейскіх народаў Еўропы стаўленне да свінні дваістае: адчуваецца ўплыў хрысціянства, хоць захавалася і моцная язычніцкая аснова.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)