Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 78
Перейти на страницу:

Нават гаворкі-спрэчкі з любым братам ня надта расьцярушылі той жывёльны стан адчаю, у якім курчылася душа Няжылы.

Браты нібы сталі па абодва бакі ад быцьця, у якім месьцілася чалавечае жыцьцё: Кумец усё болей узвышаўся душой і радаваўся кожнай праяве існаваньня. Няжыла адварочваўся нават ад промню — пасланца Ярылы, што зрэдзь зазіраў у вузкае вакенца наверсе.

Першыя дні, што браты правялі разам, былі надта цяжкімі. Замест чаканай радасьці між імі стаў адчай і нянавісьць Няжылы да ўсяго, аб чым бы ні загаворваў Кумец. Калі б Няжыла мог раздумваць, ён здагадаўся б, што для яго невыносны ня брат, а той стан, у якім той апынуўся: замест вытанчанага, у барвовым плашчы з залатымі абярогамі маладзёна з доўгімі русымі кудзерамі, заўсёды чыста паголенага, перад ім, прыкаваны да вялізнага шэрага валуна, сядзеў змучаны, худы, у пацерлым рызьзі аброслы барадой чалавек, які амаль зьліваўся з шэраньню каменю. І гэта было нясьцерпна, гэта казеліла вочы, як самае горшае пакараньне.

Як радаваўся некалі старэйшы брат, калі малы падрос і стаў лепшым у школцы! Як ганарыўся, разглядаючы братавыя васковыя дошчачкі ці кавалкі бяросты, на якіх амаль не відно было сьвярдзёлка настаўніка, што выпраўляў памылкі! А калі Кумца ўзялі ў замак, і той надта спадабаўся самому вялікаму князю Гедзіміну і ягонаму сыну Альгерду, ён ажно спаць ня мог ад радасьці! Марыў: ажэніцца з Рэчыцай, а пасьля знойдзе і для брата лепшую дзеўчыну з якога-небудзь багатага альбо знатнага роду, — і тады можна жыць, ні аб чым болей ня думаючы.

І што цяпер? Хлусьлівы нагавор, цямніца, і няма болей дарогі назад. Хіба здарыцца нейкі цуд, дапамогуць багі. Але ён сам, сам здрадзіў ім, сам захацеў яшчэ больш падлабуніцца пад міласьць княгіні, згадзіўся хутка ахрысьціцца ў новую веру. І вось вынік: жыцьцё закончылася, яшчэ не пачаўшыся.

— Не кажы мне нічога пра Хрыста! — крыкнуў ён, як толькі Кумец зьвярнуўся да яго імем гэтага бога, які так падмануў усе спадзяваньні і мары Няжылы.

І больш ня слухаў нічога, толькі біўся галавой аб камень і, дарэшты зьнясілены, заснуў тут жа, на кіпе гнілой саломы.

Праз тыдзень ён папрасіў Зайца, каб той паклікаў да яго вярхоўнага жраца Лойку.

— Ты што, думаеш, што вялікі жрэц і сапраўды прыйдзе да цябе ў гэтую гніль? — расьсьмяяўся яму ў твар турэмшчык.

— Калі яго папросіць Круглец, наш родзіч, ён не адмовіцца.

— Кругляцу не да вас.

Убачыўшы, як наструніўся Кумец, Заяц загыгыкаў, выстаўляючы гнілыя зубы:

— Ягоная сястрыца — кугу! Зьбегла, як лісіца з пасткі, нават хвост прышчаміць ей не пасьпелі.

— Куды? — ускочыў з саломы Кумец. Яго худыя рукі затрэсьліся, ён задыхаўся ад хваляваньня. Няжыла глядзеў на яго са зьдзіўленьнем. Ён ніколі ня бачыў брата ў такім узбуджэньні.

— Спачатку дай грош, тады скажу! — пацьвельваўся Заяц.

— Ты ў мяне ўсё выбраў, сьлізень! Заплачу, як толькі родзічы перададуць мне сюды яшчэ штосьці.

— Калі клянешся Родам і парадзіхамі, што аддасі грошы, тады…

— Кажы! — крыкнуў Кумец, трацячы цярпеньне.

— Ніхто ня ведае, куды, — гыгыкаў Заяц. — Адно толькі вядома, што за ёй прыязджаў сам вялікі Бурыла, каб забраць у капішча. Кажуць, што схаваў яе брат, за што трапіў у няміласьць ня толькі да жрацоў, але і да двара. За нечуванае сьвятатацтва!

— Я дам табе дэнарый — раптам сказаў Няжыла. — З умовай — калі прывядзеш сюды кагосьці са жрацоў з храма Вялеса альбо Перуна. Ён мне паможа.

— Цэлы дэнарый! — захлынуўся радасьцю Заяц. — Калі толькі мяне ня кінуць сьвяшчэнным зьмеям, я выпрашу ў яго гэтую міласьць! Мой дзядзька вартуе капішча Перуна… Але што яму казаць? Навошта ён табе?

— Скажы, што ён не пашкадуе.

— Добра, лізун замкавай медавухі! Загадчык чашаў і брэцьяніц! Я зраблю гэта!

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)