Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 263
Перейти на страницу:

Як мне расказалі чэхі, дык фрау Нот старалася заўсёды змякчыць, змяніць суровыя загады таго часу й вельмі актыўна памагала чэхам. Яна паклікала пры мне сваю сакратарку й загадала ёй пускаць мяне да яе ў любы час, калі я пажадаю. Памагла яна мне лёгка замэльдаваць святароў, яна проста загадвала гестапа, і яе слухалі. Таго чэха мы запрасілі на пачастунак, на чарку. З фрау Нот мы шчыра пасябравалі, і я магла памагаць цяпер, каму мне толькі трэба. Вельмі міла частавала мяне яна ў сваёй багатай арыгінальнай кватэры, расказвала пра свайго жаніха, які працаваў ваенным хірургам. Кожны дзень яна пісала яму лісты.

Хутка ўладкавала я сваіх гасцей на кватэры. Для мяне не было немагчымасцяў, і людзі радыя мне памагалі, чым толькі маглі. Не паспела сказаць Міціным, як яны ўжо адпусцілі адзін пакой для сям’і айца Балая, а Лапіцкія пасяліліся ў Моджанах з пані Крэчэўскаю ў кватэры дзядзькі Васіля, за якую мы плацілі. Забылася яшчэ адну рэч: пакуль да фрау Нот, дык святарам сказалі, што іх не прапішуць, бо яны не маюць працы. Лапіцкі быў задуманы й нарэшце паказаў мне чарнавік, які напісаў яму Ермачэнка. Знача, святар і там ужо быў...

Ермачэнка надыктаваў, што ён быў у Менску чалавекам веруючым, гуманным, памагаў удовам, сіротам, царкве і г.д. Адна хлусня, прытым несусветная, якую Лапіцкі меўся падпісаць. Я адабрала ў яго гэтую пісульку й сама пайшла да пражскіх святароў, да айца Ісакія. Кажу яму: «Ратуйце нашых святароў, грошы яны маюць, дык вы дайце ім толькі працу на вока, каб іх тут у ціхай больш-менш Празе затрымаць». Гэта мне яны зрабілі з радасцю й загадалі, каб айцы ўвечары ўжо прыйшлі служыць вячэрню! Во яны здзівіліся, калі я ім сказала йсці служыць, а калі яшчэ схадзілі мы да фрау Нот і ўсё без Ермачэнкі цудоўна ўладзілася, дык айцец Мікалай Лапіцкі й кажа: «Няма ў вас апартаментаў адпаведных, ні машыны, ні нават каракулевага пальта, і вы можаце зрабіць усё, што хочаце, у Празе, прытым чэснымі шляхамі...» А Ермачэнка недзе ўжо тую паперку гатовіў сабе для наіўных амерыканцаў... Ну й ну... Загневаўся ён на мяне страшна. Пачаў пісаць і вымагаць ад мяне, каб здавала ў архіў усё, што датычыць Беларусі. Паслала я яго вон.

У Прагу прыехала й дачка Р. Астроўскага з зяцем, і гэтыя ўсясільныя людзі прыйшлі да мяне з просьбаю дапамагчы. Ім далі дазвол на пражыванне ў Празе, а вось працы мужу-лекару не давалі... Павяла я іх на Чэшскі Град да доктара Піпэра. Смешна, у тым Чэрнінскім палацы я як удома, быццам некалі там жыла, вось дзіва... Піпэр як Піпэр — прыняў мяне ласкава, даў Мінкевічу[138] працу ў найлепшым пражскім шпіталі на Булёўцы. Я яго пачаставала папяросамі, якія заўсёды насіла з сабою ў партсігары дзядзькі Васіля, каб не абразіць, закурыла й сама. Першы раз у жыцці.

Памагалі мне ўсе: чэхі, немцы, эмігранты, камуністы й нацыяналісты, свае й чужыя. Я дзякавала Богу, што не пакідае нас адзінокіх у чужым народзе й сэрцы чужых людзей робіць для нас спрыяльнымі й адданымі, а сэрцы землякоў нашых — роднымі, кахаючымі імя й асобу маю, майго сына й майго мужа, і гэта ў часы, калі так страшна. У Прагу пачалі з’язджацца ўцекачы з Беларусі, з Украіны. Да пані Косач-Шыманоўскай прыехалі яе сёстры, абедзьве сядзелі ў савецкіх лагерох. Вельмі мілыя, у хустачках, скромныя, вучылі мяне розуму, і мне жаль сяння, што я іх не паслухала.

Амаль усе землякі знаходзілі мяне, нашую хату. Гэта былі пераважна гарачыя патрыёты, якія з болем ад’язджалі ў свет, і толькі таму, што бесперспектыўнасць беларускай нацыянальнай працы пры саветах была ім ведамая даўно. Калі паўставала пытанне: свабода ці Бацькаўшчына — людзі выбіралі свабоду. Не ўсе да нас заязджалі. Ехалі нейкія Аўдзеі й Баўдзеі, якія, казалі, вельмі нажыліся ў часы апошняй вайны, гандлюючы гарэлкаю й прадуктамі ў час голаду. Такія наведвалі Ермачэнку; з намі яны не мелі б аб чым гаварыць. Астроўскі з сям’ёй пакуль што спыніўся ў Русака, да нас зайшоў толькі аднойчы й то на малую хвіліну. Відно было, што яны не любяць мяне. А вось усе няшчасныя, са свежым болем па пакінутай Бацькаўшчыне, былі ў нас сталымі гасцямі. Разам мы бедавалі. Прыйшоў час маім землякам паглядзець на шырокі, зусім іншы ад нашага традыцыйнага, свет.

вернуться

138

Мінкевіч Мікалай (1909—1980) грамадскі дзеяч, падчас Другой сусветнай вайны працаваў дырэктарам Беларускай медычнай школы ў Баранавічах, быў асабістым лекарам Р. Астроўскага; з 1944 г. жыў на эміграцыі (у Аргентыне і ЗША).

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)