Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 150
Перейти на страницу:

— А ці бываюць у вас на Зямлі такія ж цудоўныя ранкі? — пыталася яна. — Тваё сонца такое ж прыгожае, як і нашае?

Я адказаў, што Сонца не такое вялікае і чырвонае, як Бетэльгейзе, але нам яго хапае. Затое наш Месяц нашмат ярчэйшы і большы за спадарожнік Сароры.

Мы весяліліся, быццам школьнікі на вакацыях, і я жартаваў з Зіраю, як з добрай старой знаёмаю. І калі праз некалькі хвілін да нас у салон, дзе мы спачатку былі адны, прыйшоў Карнэлій, я ледзь не пакрыўдзіўся на яго за тое, што ён перашкодзіў нашай размове. Карнэлій быў заклапочаны. Зрэшты, ён увогуле прыкметна нерваваўся апошнім часам. Каб давесці да канца пачатыя ім даследаванні, ён вельмі шмат працаваў і часам прападаў у лабараторыі цэлымі днямі. Пра сваю работу ён па-ранейшаму нікому не казаў, і нават Зіра, як мне здавалася, ведала пра яе не больш за мяне. Мне ж было вядома толькі тое, што гэтыя даследаванні тычыліся паходжання малпаў і што погляды Карнэлія ўсё больш і больш разыходзіліся з традыцыйнымі тэорыямі. У тую раніцу ён упершыню пазнаёміў мяне з некаторымі сваімі меркаваннямі, і я вельмі хутка зразумеў, чаму мая сціплая асоба разумнага чалавека ўяўлялася яму такой вялікаю каштоўнасцю. Пачаў ён з таго, пра што мы ўжо спрачаліся тысячы разоў:

— Вы казалі мне, Уліс, што ў вас на Зямлі малпы — сапраўдныя жывёлы? А людзі, наадварот, дасягнулі такога ўзроўню цывілізацыі, які роўны нашаму, а ўва многім нават… Не бойцеся абразіць мяне: вучонаму ісціна даражэйшая за самалюбства.

— Але, ува многім мы вас абагналі, гэта бясспрэчна. І найлепшы таму доказ — мая прысутнасць на Сароры. Вы, здаецца, знаходзіцеся яшчэ ў гэтых адносінах на стадыі…

— Ведаю, ведаю, — стомлена перапыніў мяне Карнэлій. — Мы пра гэта ўжо гаварылі. Мы толькі пачынаем разгадваць загадкі, якія перасталі быць для вас тайнаю некалькі стагоддзяў назад… І ў гэтай сувязі мяне трывожаць не адны вашы расказы. — Шымпанзэ ўзнервавана хадзіў узад-уперад па маленькім салоне. — Вось ужо доўгі час мне не дае спакою адна здагадка, якая пацвярджаецца некаторымі канкрэтнымі фактамі… Мне здаецца, што гэтыя тайны светабудовы ўжо былі разгаданы тут, на гэтай планеце, у далёкім мінулым іншымі разумнымі істотамі.

Я мог бы яму адказаць, што гэтае ўражанне, быццам робіш ужо кімсьці зробленае некалі адкрыццё, з'яўлялася ўва многіх вучоных Зямлі. Можа, гэтае пачуццё ўвогуле ўніверсальнае, уласцівае жыхарам і іншых светаў, і, можа, на ім засноўваецца нашае ўяўленне пра існаванне бога. Але я не рашыўся перапыніць яго. Ён быў ва ўладзе яшчэ цьмянай думкі і гаварыў вельмі асцярожна:

— …Іншымі разумнымі… — паўтарыў ён задуменна. — І, магчыма, гэта былі зусім не…

Раптам ён змоўк. У яго быў пакутніцкі выгляд, як у чалавека, што навобмацак набліжаецца да ісціны, якую яго розум ніяк не можа прыняць.

— Вы казалі мне таксама, што малпы ў вас валодаюць высокаразвітым імітацыйным інстынктам, ці ж не так?

— Яны пераймаюць нас літаральна ва ўсім, я хачу сказаць, ва ўсіх дзеяннях, якія не патрабуюць асэнсаванага падыходу. Гэта ў іх развіта настолькі, што параўнанне з малпаю азначае менавіта ў першую чаргу перайманне.

— Зіра, — змрочна прамармытаў Карнэлій, — ці не здаецца табе, што нам таксама ўласцівы гэты дух пераймання?

І, не даўшы ёй нават слова вымавіць у абарону сародзічаў, Карнэлій стаў усхвалявана развіваць сваю думку:

— Гэта пачынаецца з ранняга дзяцінства. Усё нашае выхаванне заснавана на перайманні.

— Гэта ж арангутаны…

— Натуральна, іх роля велізарная: яны выхоўваюць моладзь сваімі кнігамі. Яны прымушаюць дзіцёнка паўтараць усе памылкі нашых продкаў. Гэтым і тлумачыцца замаруджанасць нашага прагрэсу. Вось ужо дзесяць тысяч гадоў, як мы топчамся на месцы!

Тут варта сказаць некалькі слоў пра запаволенае развіццё малпаў. Мяне гэта дужа ўразіла, калі я вывучыў іх гісторыю, і ў гэтым я ўбачыў галоўнае адрозненне нашых цывілізацый. Вядома, і ў нас былі перыяды амаль што поўнага застою. У нас таксама былі свае арангутаны, якія складалі ідыёцкія праграмы, было хлуслівае выхаванне — досыць доўга.

Аднак не так доўга, як у малпаў, а галоўнае, на іншай ступені эвалюцыі. Цёмны перыяд застою, на які скардзіўся шымпанзэ, зацягнуўся тут прыблізна на дзесяць тысячагоддзяў. За гэты час ні ў адной навуцы не быў дасягнуты прагрэс, за вылікам хіба што апошняга паўстагоддзя. Але сама цікавае ва ўсім гэтым было тое, што іх першыя легенды, першыя летапісы, першыя ўспаміны расказваюць пра высокаразвітую цывілізацыю, якая, па сутнасці, небагата чым адрозніваецца ад сучаснай. Дакументы дзесяцітысячагадовай даўнасці сведчаць, што агульная сума ведаў і дасягненні тых часоў — амаль тыя ж самыя, што і сённяшнія. А пра тое, што было яшчэ даўней, не захавалася ніякіх паданняў, нават ніводнага намёку. Словам, ствараецца ўражанне, нібыта малпавая цывілізацыя нейкім дзівосным чынам узнікла ўмомант дзесяць тысяч гадоў назад і з тае пары нібыта закансервавалася, амаль не змяняючыся. Сярэдняя малпа прызвычаілася лічыць гэта нармальным і ні над чым не задумвалася, але дапытлівыя вучоныя, такія, як Карнэлій, пакутліва спрабавалі разгадаць гэтую таямніцу.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)