Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 150
Перейти на страницу:

І тут я змоўк у поўнай збянтэжанасці. Пачуўшы мой голас, прафесар уцягнуў галаву ў плечы і адступіў ад кратаў — зусім як любы яго іншы сусед па клетцы!

— Прафесар, прафесар Антэль! — ледзь ужо не плакаў я ўмольна. — Гэта я, Уліс Меру, ваш спадарожнік па вандроўцы. Я вольны, і праз некалькі гадзін вас таксама вызваляць. Малпы, якіх вы бачыце цяпер — нашы сябры. Яны ведаюць, хто мы такія, і прымаюць нас як братоў.

Ні слова ў адказ. Здавалася, Антэль нічога не зразумеў. Ён толькі зноў адступіў назад, сціснуўшыся, усё роўна як спалоханая жывёліна.

Я быў у бязмерным адчаі, малпы здзіўлена пазіралі на нас. Задуменны Карнэлій хмурыўся. Мне прыйшло ў галаву, што, магчыма, прафесар сімулюе неразуменне, баючыся малпаў. Тады я папрасіў іх адысці куды-небудзь, каб пакінуць нас сам-насам, што яны і зрабілі адразу ж. Калі малпаў не стала, я абышоў клетку, каб быць бліжэй да кута, у які забіўся прафесар, і зноў загаварыў з ім:

— Мэтр, — маліў я яго, — я разумею вашую асцярожнасць. Я ведаю, што пагражае людзям Зямлі на гэтай планеце. Але цяпер мы адны, клянуся вам, і вашыя выпрабаванні мінулі. Гэта я вам кажу, я, ваш спадарожнік, ваш вучань, ваш сябра, я, Уліс Меру!

Ён зноў адскочыў назад, спалохана гледзячы на мяне. Я ўвесь дрыжаў, не ведаючы, якімі ж словамі пераканаць яго. Раптам прафесар разявіў рот.

Божа, мне нарэшце ўдалося пераканаць яго?! Я глядзеў на яго затаіўшы дыханне. Але пачуўшы яго, здранцвеў ад жаху. Так, прафесар разявіў рот, ды гэта не быў свядомы рух чалавека, які збіраецца загаварыць. З ягонага горла вырваўся гук, які выдаюць дзіўныя людзі гэтай планеты, каб выказаць сваю задаволенасць або страх.

Прафесар Антэль стаяў перада мною ў клетцы і, не варушачы вуснамі, злосна ўлюлюкаў. Сэрца маё халадзела.

Частка трэцяя

Раздзел I

Сон у мяне гэтай ноччу быў неспакойны. Я рана прачнуўся, але доўга круціўся ў ложку і праціраў вочы, пакуль не прыйшоў у сябе. Вось ужо месяц я ўсё яшчэ не мог прызвычаіцца да цывілізаванага жыцця і кожнае раніцы прачынаўся ў трывозе, бо не чуў шаргацення саломы і не адчуваў побач з сабою цёплага цела Новы.

Я займаў у інстытуце адно з найлепшых памяшканняў — малпы ва ўсім надзвычай высакародна ставіліся да мяне. Я меў пакой з асобнаю ваннаю, вопратку, кнігі, тэлевізар. Я чытаў усе газеты, быў вольны, мог выходзіць на вуліцу, гуляць у горадзе, наведваць любыя відовішчы. Маё з'яўленне ў грамадскіх месцах заўсёды выклікала ў малпаў цікаўнасць, але ажыятаж першых дзён пачаў ужо сціхаць.

Цяпер навуковым кіраўніком інстытута быў Карнэлій. Заюса звольнілі, даўшы яму, зрэшты, іншы важны пост і ўзнагародзіўшы яшчэ адным ордэнам, а на яго месца назначылі Зірынага жаніха. У выніку адбылося амаладжэнне навуковых кадраў і істотнае павелічэнне колькасці вучоных-шымпанзэ, што адразу ж узняло актыўнасць ва ўсіх сектарах. Зіра стала вучоным сакратаром новага кіраўніка.

Ну а я цяпер удзельнічаў у работах Карнэлія не як падвопытны трус, а як супрацоўнік. Праўда, Карнэлій дамогся гэтага з вялікай цяжкасцю, зламаўшы супраціўленне Вялікага Савета. Відаць, улады дагэтуль вельмі неахвотна прызнавалі маю сапраўдную сутнасць і паходжанне.

Я хутка адзеўся, выйшаў са свайго пакоя і накіраваўся да будынка інстытута, у якім сам колісь быў палонным, да сектара Зіры, якім яна ўсё яшчэ кіравала, нягледзячы на свае новыя абавязкі. Са згоды Карнэлія я вёў там сістэматычныя назіранні за людзьмі.

І вось я ў зале з клеткамі, спакойна іду па праходзе паміж імі як адзін з гаспадароў гэтае планеты. Ці ж трэба казаць, што я заходжу сюды часта, нашмат часцей, чым гэта неабходна для маіх даследаванняў? Часам акружэнне малпаў пачынае стамляць мяне, і я знаходжу тут своеасаблівы спакойны прыстанак.

Палонныя цяпер выдатна мяне ведаюць і слухаюцца. Ці адрозніваюць яны мяне ад Зіры або вартаўнікоў, якія прыносяць ім ежу? Мне хацелася б у гэта верыць, але я сумняваюся. Вось ужо месяц я працую з імі, але мне ўсё яшчэ не ўдаецца навучыць іх хоць нечаму больш складанаму, чым звычайныя трукі, якія можа выконваць любая добра выдрэсіраваная жывёліна. Аднак я інстынктыўна адчуваю, што яны здольныя на большае.

Я хацеў бы навучыць іх гаварыць. Гэта для мяне пытанне гонару. Вядома, пакуль што нічога не выходзіць: толькі некаторым палонным удаецца паўтарыць за мною два-тры аднаскладовыя спалучэнні — гэта ж могуць рабіць і некаторыя зямныя шымпанзэ. Гэта не надта абнадзейвае, але я не адступлюся. Што надае мне веры, дык гэта настойлівасць, з якою палонныя стараюцца цяпер злавіць мой позірк. Вочы ў іх апошнім часам сталі нейкія іншыя, і мне здаецца, я ўлоўліваю ў іх цікаўнасць, якая ідзе спакваля на змену тупому звярынаму недаўменню.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)