Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 104
Перейти на страницу:
Ідуць Тадэвуш з Войскім сцежкаю па полі Пад лес, а гутаркі ніяк ім не даволі. А сонца круг свой да краёў нябёс каціла, Яно слабей ужо, але шырэй свяціла, Пачырванеўшы, як здаровае аблічча Гаспадара, якога пасля працы кліча Спачынак і спакой. І вось круг прамяністы Спускаецца на бор, а шэры змрок імглісты, Запоўніўшы вяршыні і галлё да краю, Лес звязвае ў адно, нібы яго злівае. І бор чарнеў накшталт вялізарнага гмаху, Над ім гарэла сонца, як пажар на даху, Пасля апала ўглыб, паміж камлёў іскрыцца, Як свечка вечарам са шчылін аканіцы, І пагасае. Ўміг сярпоў звон стаў спыняцца, І граблі ў лузе больш ужо не мітусяцца, Бо пан Суддзя здаўна даў гэткае ўказанне, Каб працу разам з сонцам кідалі сяляне. «Пан свету знае, колькі працаваць нам трэба. Калі яго работнік, сонца, сыдзе з неба, Пара і селяніну падавацца з поля», — Так пан Суддзя казаў заўжды, а пана воля Выконвалася аканомам пільна, свята. Бывала, сцірта ў полі толькі што пачата, Калёсы ж ледзь не ўлегцы едуць праз палетак; І цешацца валы, што везці лёгка гэтак.
А госці ўжо вярталіся вясёлай грамадою: Наперад — дзеці пад наглядам чарадою, За імі пан Суддзя з Падкамарынай крочыў, А побач — Падкаморы ў акружэнні дочак. Паненкі — за старэйшымі, а моладзь збоку Ці ззаду за паненкамі, хоць на паўкроку (Такі ўжо звычай). І хоць там не заклікалі Нікога да парадку, пар не расстаўлялі, Ды кожны сам міжвольна пільнаваўся ладу, Які ў Суддзёвым доме меў здаўна уладу — Усе звяртаць увагу тут былі павінны На ўзрост, пасаду, род, заслугі для Айчыны. «Народы славяцца, — казаў Суддзя, — парадкам І гінуць з даўняе традыцыі упадкам». І ўсе звыкаліся з такім жыцця укладам, Хоць ён не вымушаўся просьбай ці загадам. Дык той, каму ў Суддзі гасціць пашанцавала, Прыстойнасць шанаваў, што ў доме панавала.
Не доўга пан Суддзя з пляменнікам вітаўся: Руку падаў пацалаваць, крыху прыўзняўся I, ў лоб пацапаваўшы, мовіў штосьці — Даўжэйшай гутарцы перашкаджалі госці. Аднак сляза, якую хутка скінуў з вока, Казала, як любіў Тадэвуша глыбока.
Услед за панам з паш, палёў, лугоў і з бору Усё вярталася і ў стайню, і ў абору. Вось прэцца ў вулку гурт авечак шматгаловы З бляяннем, а за ім тырольскія каровы У пыле крочаць пры званочкаў перазвоне, А з луга табуном з іржаннем скачуць коні. Усе бягуць да студні, што свірснёй ківае Са скрыпам і ваду ў карыты налівае.
Суддзя, хоць змораны, ды цвёрдаю ступою, Пакінуўшы гасцей, ідзе да вадапою. Ён кожны вечар на жывёльны двор загляне, Каб ведаць, у якім яго жывёла стане. І гэтага нагляду слугам не паручыць, Бо знаў: гаспадарова вока коней тучыць.
Пан Войскі і Пратазы, ўзяўшы ў рукі свечкі, У сенях развялі гаворку кшталтам спрэчкі, Бо Возны ўпотай, як падаўся Войскі з дому[6], Сталы з вячэрай знесці загадаў к пустому Пад лесам замку, ў старасвецкія руіны, І там парасстаўляць, не трацячы хвіліны. Пашто пярэбары? Пан Войскі — злы, крывіўся, Суддзю перапрашаў. І пан Сувдзя здзівіўся, Ды зроблена, час позні, як цяпер вяртацца? Рашыў перапрасіць гасцей і ў глуш падацца. А Возны па дарозе ўжо Суддзі тлумачыў, Чаму ён панскія парадкі перайначыў: Няма ў двары ніводнае святліцы, Дзе б гэтулькі гасцей магло зараз змясціцца, А ў замку тая зала ў самы раз падходзіць — Скляпенне ж цэлае, раскол сцяны не шкодзіць, Без шыбаў вокны — ў летні час не перашкода, Затое побач пограб — чэлядзі выгода. Так кажучы, міргаў Сувдзі — убачыш з міны, Што меў ён і хаваў больш важныя прычыны.
вернуться

6

Возны, або генерал, выбраны трыбунальскім ці судовым рашэннем з мясцовай шляхты, разносіў позвы, аб’яўляў інтрамісіі, рабіў судовы агляд бягучых спраў, выклікаў актараты і г. д. Звычайна гэту пасаду займала дробная шляхта.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)