Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 156
Перейти на страницу:

Васілёк упершыню ўбачыў унучку полацкага ваяводы ў царкве. Малітоўна склаўшы рукі, чорнавалосая, чырванашчокая дзяўчына шаптала ўслед за епіскапам псалом Давіда, але i ў руках яе, i ў жвавых вачах было нешта вольнае, дзікаватае, i аблічча яе кідалася ў вочы, абуджаючы зусім не малітоўныя думкі. «Сатанінскае нешта ў ёй»,— гледзячы на чырвоныя, як вішні, вусны, падумаў хлопец — i выйшаў з царквы, не бачачы вакол свету. Але бацькі, што з вялікай пашанай сустрэлі сватоў ад Крыварога, прынялі вялікі сорам: Нялюба разрагаталася, пачуўшы пра замужжа. Яна рагатала доўга, номсліва a выскачыўшы назад, у сваю святліцу, расплакалася так', што не маглі яе суцешыць ні нянькі, ні карміліца, ні сама спалоханая маці.

З таго часу яна пачала знікаць з дому. Прыходзіла праз некалькі дзён, у бруднай, запэцканай кашулі, з садранымі пазногцямі, выходзіла да стала i прагна ела, не зважаючы на панрокі сям'і. Бацька паспрабаваў пабіць яе замкнуць у клець — выгнулася, вылезла праз акно, i не было яе ажно дзве седміцы, так што маці з нянькаю тайна ад гаспадара спусцілі ў Палоту свежы бохан хлеба i на ім дзве запаленыя свечкі — калі ўцягнуў дачку Вадзяны, хай будзе ёй, рачніцы, легка! Але яна прыйшла — i тут узяўся за адступніцу дзед. Ірвідуб павёў яе да княгіні, i маладая дзяўчына, на зайздрасць усім баярскім сем'ям, стала жыць у княжым двары. Але прайшоў месяц — i ўцякачка зноў не ўтрымалася.

— Забіць яе, ці што? — скардзіўся Ірвідуб.— Але ж ці яна вінавата, ці злая доля яе такая? Помніш, гаспадзіне, у які дзень нарадзілася?

Брачыслаў помніў — у той самы дзень, калі судзілі валхвоў, i падзея гэтая таямніча звязвалася з жыццём унучкі Ірвідуба. Ён падбадзёрыў старога:

— Дай толькі Пярун удачы, i памаліся заўтра ў царкве, каб не было за гэтыя дні дажджу!

Ірвідуб здзіўлена наглядзеў на князя; у ягоных вачах засвяцілася надзея i разам з тым нібыта боязь. Ён павольна выйшаў з-за стала, пакланіўся i знік у дзвярах. Князь, забраўшы лучыну, пайшоў да сябе. Отрак памкнуўся быў за ім, але князь павёў брывом, i той палахліва адступіў.

Прайшоўшы сенцы, Брачыслаў пачуў голас. Ён прыслухаўся: гаварыла карміліца Няжата. Яна, відаць, толькі што паклала спаць ягоных дачок i расказвала ім нешта. Усяслаў нячутна надышоў да дзвярэй. Голас Няжаты, ціхі, глыбокі, дрымотна расцякаўся па апачывальні:

— Дняпро — то брат нашай Дзвіне. I яшчэ адна сястра ёсць у яго — Волгай празываецца. Сіроты яны ўтраіх былі, хадзілі-хадзілі па зямлі i ўсё шукалі, дзе б можна было разліцца вялікімі рэкамі. Што вы думаеце? Знайшлі! Знайшлі i начаваць ляглі ў балотах. Але сястрыцы былі хітрэйшыя за брата: як Дняпро заснуў, яны паціху ўсталі, занялі лепшыя мясціны i пацяклі сабе. Устае раніцай брат, зірнуў навокал — як кінецца наўздагон! Злаваўся-злаваўся, курожыў берагі, а пасля супакоіўся, дайшоў сабе да мора. Праўда, шмат затое ў яго віроў ды вытокаў.

— А як жа сястрыцы? — падала сонны голас адна князёўнаў.

— А сястрыцы разбегліся ў розныя бакі, ратуючыся ад пагоні, i больш ужо не сустракаюцца,— адказала Няжата i хацела ўскочыць, убачыўшы ў дзвярах Брачыслава, але ён кіўнуў галавой і, перадаўшы ёй лучыну, стаў над шырокай спальнай лаваю, дзе, утуліўшыся ў пярыны, засыналі ягоныя дочкі. Яны расплюшчылі вочы i, пазнаўшы бацьку, пацягнуліся да яго. Брачыслаў абедзвюма рукамі абхапіў дзяўчынак, удыхнуў ix цёплы, духмяны пах i ўсміхнуўся сваёй нечаканай пяшчоце.

— А мы давайце зробім, каб брат i сястра сустрэліся,— паўжартам прапанаваў ён дочкам.

— Давайце! Давайцеі — запляскала ў ладкі малодшая.

— А як, татачка?

Але Брачыслаў ужо вярнуўся ў свой заўсёдашні стан занепакою,— потым надумаем! Ціха апусціў дачок, пацалаваўшы ix на развітанне, i, забраўшы лучыну, пайшоў.

Думкі яго вярнуліся да Нялюбы, i ён успомніў, як здзівіла яго ў мінулым годзе адна знаходка. У вярхоўі Палоты, за паўдня хадзьбы ад Полацака, убачыў аднойчы князь дзіўныя яміны, a падышоўшы, пазнаў у ямінах фарбы, якімі малююць іконы — жоўтую вохру, чырванаватую умбру. Гэта не здзівіла б, калі б у маленькім жаночым слядочку, што выразна ўпячатаўся ў гліну, не ўбэчыў ён кавалак залатога шнура. Тады ён доўга думаў, што за жанчына была тут, удалечыні ад людзей, i чаму яна займалася такою нежаночай справай, але, калі прыйшла да ix Нялюба, ён аднойчы заўважыў у яе на руцэ нейкую жаўтаватую пляму, падобную да той, якімі накрыты быў бераг Палоты. I вось сёння, слухаючы жонку, ён імгненна звязаў у адно ўсе гэтыя разрозненыя падзеі.

— Назаўтра конь каб быў,— буркнуў ён халопу, які падскочыў, каб распрануць князя, і, кінуўшыся на цвёрдую сваю лаву, імгненна заснуў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)