Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кніга ўзнаўленняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кніга ўзнаўленняў

Электронная книга - «Кніга ўзнаўленняў». Краткое содержание книги:

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 38
Перейти на страницу:
Вось i ўзнаўляем, святкуючы, мы цяпер дзень перамогі Хрыстовай: спрамогшы цёмныя ўлады і д'ябальскія началлі, ён свету ўсяму дараваў ратунак; дзеля таго ў царкве артусны хлеб асвячаюць з Вялікадня i дагэтуль. I сёння дзеля таго на іярэйскім прастоле ён ломіцца на азнаку тых праснакоў, што з Егіпту неслі з сабою ў пустыні левіты — габрайскія святары, пакуль не прайшлі Чырвонага мора i пакуль Богам не быў асвечаны гэты хлеб. I хто гэты хлеб каштуе — здаровым бывае i ворагам страшны.
Пазбыўшыся ад прыгнёту цялеснага, узнаўляюць габраі, святкуючы, дзень праснаковы; а мы, уратаваныя Збаўцам ад путаў змысловага фараона — д'ябла, сёння ўзнаўляем дзень, які стаўся спрамогай над ворагамі, і, святы прымаючы гэты хлеб, каштуем нябесную ежу; i зберагаем яго для жыццёвых патрэбаў на цэлы год: для здароўя цела, для ўратавання душы i прагнання немачы ўсякай.
Цяпер скончылася старое i новым сталася ўсё, што відочна i што невідочна. Нябёсы, скінуўшы лахманы поцемных воблакаў, прасвятліліся i ў вышыні славу гасподнюю спавядаюць. Я не кажу аб нябёсах, даступных воку, але — аб змысловых: там апосталы на Сіёне убачылі Госпада сёння і, скруху забыўшы, адкінуўшы смутак — цень страхаты іудзейскай — Духам Святым асвяціліся i абвяшчаюць Хрыстова ўваскрэсенне.
Сёння, красуючы, сонца увышыню ўсходзіць І, радуючыся, зямлю сагравае,— усходзіць нам гэтак з труны сонца святое — Хрыстос i ўсіх, што ў яго вераць, ратуе. Сышоўшы з вышэйшага месца, сёння свяцілу вялікшаму аддае месяц ушану,— гэтак з суботаю разам сыходзіць з вышэйшага месца Стары Закон i Закону Хрыстову ужо аддаюць ушану прарокі.
У пакаянні грахоўніцкая зіма скончылася i растаў у богаразумнасці лёд няверы,— гэтак апостальскае навучанне i вера Хрыстова зіму язычнага куміра ўладарства скрышылі, i з выяўленнем ранаў Хрыстовых растаў лёд Фамовай няверы.
Сёння, красуючы, ажыўляе вясна зямную прыроду, і, веючы ціха, вятры-няўрымсты змнажаюць плады, а зямля, успойваючы насенне, аздобліваецца зялёнай травою.
Вясна-красна — гэта Хрыстова вера, якой перайначваецца праз хрост чалавечая існасць; вятры-няўрымсты — гэта грахоўныя паімкненні: яны, ператварыўшыся праз пакаянне ў цноты, змнажаюць плады, што карысныя будуць нашай душы; а зямля існасці нашай, нібы насенне, божае слова прыняўшы i рупячыся аб ім удзень iўначы, нараджае, нібы траву, дух нашага выратавання.
Сёння нованароджаныя ягняты, а гэтаксама цяляты, скачуць, адольваючы дарогу, і, шпарка вяртаючыся да мацярок, весяляцца. Дый пастухі, граючы на свісцёлках, у весялосці хваляць Хрыста. Ягняты,— тлумачу вам,— гэта людзі з лагоднай душой, а цяляты — куміра паслугачы краёў, не пранятых верай; але праз Хрыстова учалавечанне, апостальскае рупнаванне i цуды жвава закон прынялі, звярнуліся да царквы i смокчуць цяпер малако вучэння. Вучыцялі гурту Хрыстова сёння, молячыся аб усіх, Хрыста Бога ўслаўляюць; сабраў ён i памірыў істот, што ніколі раней не збіраліся разам i між сабою не зналі міру.
Парасці выпускаюць сёння ў наўколлі дрэвы, кветкі духмянлівыя цвітуць — i сады вось ужо дораць шчодра свету салодкі водар, а земляробы, сеючы сёння ў раллю насенне, надзею ўскладаюць пакорліва на Хрыста — ураджаядаўцу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)