Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Марыччына песня апавядала ўсім пра добра знаёмую падзею, яшчэ свежую: як зачаравала Андрэя Параска, як ён паміраў ад таго і навучаў іншых не любіць чужых маладзіц. Або пра гора маці, сын якой загінуў у лесе, прыдушаны дрэвам. Песні былі сумныя, простыя і сардэчныя, ажно рвалі сэрца. Яна іх звычайна канчала:

Ой, кувала мне зязюля ды каля крынічкі. А хто склаў жа каламыйку? Йванкава Марычка.

Яна даўно ўжо была Іванкава, яшчэ з трынаццаці гадоў. Што ж у тым дзіўнага было? Пасучы статак, бачыла часта, як палююць каровы або маркатуюць авечкі, — усё было так проста, звычайна, як свет стаіць, што ні адна нячыстая думка не запарушыла ёй сэрца. Праўда, каровы ад таго становяцца цельныя, а авечкі котныя, але людзям памагае варажбітка. Марычка не баялася нічога. За поясам, на голым целе, яна насіла часнык, над якім шаптала варажбітка. Ёй нішто цяпер не зашкодзіць. Успамінаючы гэта, Марычка гарэзна пасміхалася сама сабе і абдымала Івана за шыю.

— Любы Іванка! Ці будзе з нас пара?

— Як Бог дасць, мая салодзенькая.

— Ой не! Вялікі гнеў трымаюць у сэрцы нашы старыя. Не налюбіцца нам.

Тады яго вочы цямнелі і тапарок угрызаўся ў зямлю.

— Мне не трэба іх згоды. Хай што хочуць робяць, а ты будзеш маёю!

— О-ё-ёй! Што ты гаворыш…

— Што чуеш, галубка.

І ўсё роўна, як на злосць старым, ён на танцах круціў дзяўчынай так, што аж пасталы разлазіліся.

Аднак не ўсё так складалася, як думаў Іван. Гаспадарка яго руйнавалася, ужо не было каля чаго ўсім увіхацца, і трэба было ісці ў наймы.

Маркота грызла Івана.

— Давядзецца ісці на паланіну, Марычка, — сумаваў ён загадзя.

— Што ж, ідзі, Іванка, — пакорліва адказвала Марычка. — Такая, відаць, наша доля…

І яна каламыйкамі ўпрыгожвала іх разлуку. Ёй было шкада, што надоўга перапыняцца іхнія сустрэчы ў ціхім лесе. Абдымала за шыю Івана і, тулячы да яго твару бялявую галоўку, ціхенька спявала яму над вухам:

Мяне ўспомні, мой міленькі, Хоць разок адзіны, А я цябе прыгадаю Сем раз на гадзіну.

— Успомніш?

— Успомню, Марычка.

— Нічога! — суцяшала яна яго. — Ты будзеш, мой родны, аўчарыць, а я сенаваць. Узлезу на капу дый пагляджу ў горы на паланінку, а ты мне затрубі на трамбіце… Можа, пачую. Як туман будзе ападаць на горы, я сяду ды заплачу, што не відаць майго любага. А як у пагодлівую ночку высыплюць на небе зоркі, я буду прыглядацца: якая зорка над паланінкаю — тую бачыць Іванка… Толькі спяваць пакіну…

— Чаму? Спявай, Марычка, не губляй весялосці сваёй, я хутка вярнуся.

Але яна толькі сумна галавой хістала.

Ой, мае вы каламыйкі, Дзе я вас схаваю? Хіба вамі, каламыйкі, Дол пазасяваю, —

ціха абазвалася да яго Марычка.

Вы будзеце, каламыйкі, Травой разрастацца, А я буду, маладзенька, Слязой умывацца.

Марычка ўздыхнула і яшчэ сумней дадала:

Ой, як добрай будзе доля, Я вас пазбіраю, А як дрэннай стане доля, Я вас занядбаю…

— Так і я… Можа, і занядбаю…

Іван слухаў тонкі дзявочы галасок і думаў, што яна даўно ўжо ўсё засеяла каламыйкамі сваімі, што іх спяваюць лясы і сенажаці, пагоркі і паланіны, звоняць ручаі і выспеўвае сонца… Але прыйдзе пара, ён вернецца да яе, і яна зноў пазбірае каламыйкі, каб было чым адбыць вяселле.

* * *

Цёплым вясновым ранкам ішоў Іван на паланіцу.

Лясы яшчэ дыхалі халадком, горныя воды шумелі на спадах, а сцяжынка радасна падымалася ўгару паміж варыннем[12]. Хоць яму цяжка было пакідаць Марычку, аднак сонца і тая шумная зялёная воля, што падпірала вяршынямі неба, улівалі ў яго бадзёрасць. Ён лёгка скакаў з каменя на камень, як горны ручай, і вітаў стрэчных, радасна прыслухоўваючыся да свайго голасу:

— Слава Ісусу!

— Навекі слава!

Па далёкіх узлобках журыліся ціхія гуцульскія селішчы, вішнёвыя ад яловага дыму, якім пракурыліся наскрозь вострыя стрэшкі абарогаў з пахучым сенам, а ў даліне кучаравы Чарамош злосна пабліскваў сівізною ды свяціўся пад скаламі нядобрым зялёным агнём. Пераходзячы ручай за ручаём, мінаючы хмурыя лясы, дзе часам абзывалася званком карова або вавёрка ссыпала ўніз пад яліну аб’едкі шышак, Іван падымаўся ўсё вышэй. Сонца пачынала пячы, і камяністая дарожка муліла ногі. Цяпер ужо хаты трапляліся радзей. Чарамош расцягнуўся ў даліне, як срэбная нітка, і шум яго не даходзіў. Лясы саступалі месца горным сенажацям, мяккім і густым. Іван плыў па іх, як па кветкавых азёрах, нагінаючыся часам, каб аздобіць капялюш пучком чырвоных смолак або бледным вянком златаквету. Бакі гары западалі ў глыбокія чорныя правалы, у якіх нараджаліся халодныя патокі, куды не ступала чалавечая нага і дзе раскашаваў толькі буры мядзведзь, страшны вораг жывёлы, — «вуйка». Вада пападалася радзей. Затое як прыпадаў ён да яе, калі знаходзіў ручай — той халодны крышталь, што абмываў дзесьці жоўтае карэнне ялін і ажно сюды прыносіў гоман лясоў! Каля такой ручаінкі нейкая добрая душа заўсёды пакідала конавачку ці нават гладышок сыраквашы.

вернуться

12

Варынне — агароджа з драўляных жэрдак (аўт.).

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)