Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза 20 века » Цені забытых продкаў
Цені забытых продкаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Цені забытых продкаў

Электронная книга - «Цені забытых продкаў». Краткое содержание книги:

Незвычайны лірызм таленту Кацюбінскага пранізвае ўсе яго творы і асабліва ярка выступае ў аповесці «Цені забытых продкаў» (1911). Аповесць яскрава перадае жыццё ўкраінска-карпацкага племені гуцулаў. Асабістыя назіранні пісьменніка над жыццём гэтага племені і сабраны ім этнаграфічны матэрыял паслужылі нагодай для стварэння вельмі каларытнага, стылізаванага пад паэтычны гуцульскі «сказ» твора. На фоне карцін гуцульскага побыту, пераплятаючы казачнае з сапраўдным, рэальнае з фантастычным, Кацюбінскі паказвае на ўзоры дзвюх процілеглых натур два пачаткі ў развіцці жыцця: Іван Палійчук, які выхаваны і сфармаваўся пад вырашальным уплывам прыроды ва ўмовах старых традыцый — натура шчырая, паэтычная, што пакорліва прыстасоўваецца да сіл прыроды, і таму адчувае ўсе яе хароствы і таямніцы. Ён у гэтым жыцці няшчасны. Яго нявесту Марычку, такую ж паэтычную натуру, выносіць горная рака. Жаніўшыся на багатай гаспадыні Палагне, Іван тужыць, марыць і чэзне, набліжаючыся да трагічнай смерці. Тым часам яго сусед Юра — поўная супрацьлегласць яму. Ён валодае грубай сілай, казачнымі сакрэтамі чарадзея, праз якія ўмацоўвае сваю гаспадарку і вядзе актыўнае змаганне з прыродай як з варожай яму сілай. Ён спакушае жонку Івана Палагну; ён заўсёды перамагае, уносячы ў жыццё пачатак грубай актыўнай сілы. Простая паэтычная натура — Іван Палійчук — гіне. У пісьменніка сумнае, трохі песімістычнае пачуццё ад таго, што яму даводзіцца канстатаваць перамогу грубай сілы ў жыцці. Грубая, сурова-фантастычная казка як бы робіцца рэчаіснасцю, а простая паэтычная непасрэднасць — легендай. Такая асноўная канцэпцыя аповесці, напісанай напярэдадні смерці Кацюбінскага, калі здароўе яго было ўжо моцна падточана хваробай, што не магло не ўнесці песімістычных нотак у гэту аповесць. Над гэтым творам, напісаным хутчэй у рамантыка-сімвалічных, чым у імпрэсіянісцкіх тонах, Кацюбінскі доўга працаваў. Глыбокае, працяглае аздабленне твораў увогуле было вельмі характэрна для Кацюбінскага. Ён прад’яўляў да сябе як пісьменніку вялікія патрабаванні. «„Пачуццё незадаволенасці сабой у мяне вельмі развіта, казаў неаднойчы Кацюбінскі» — расказвае ў сваіх успамінах пра яго М. Горкі. Не раз здаралася, што яго твор ужо набіраўся, а ён усё яшчэ пасылаў тыя ці іншыя змены тэксту, што адносяцца да стылю, да асобных фраз, слоў. Гэтым тлумачыцца незвычайнасць кампазіцыі яго твораў, сіметрыя іх асобных частак. У творчасці сваім Кацюбінскі шырока скарыстаў сімволіку народнай мовы. Міхайла Кацюбінскі увайшоў ва ўкраінскую літаратуру як адзін з лепшых стылістаў, майстроў украінскай прозы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Тут Іван сеў адпачыць.

Над ім завіс ласкавы звон хвоі, змешаны з шумам ракі, сонца наліло золатам глыбокую даліну, пазеляніла травы, дзесьці курыўся дымок ад вогнішча, з-за Ігрыца аксамітным гулам каціўся гром.

Іван сядзеў і слухаў, зусім забыўшыся, што трэба глядзець кароў.

І вось раптам у гэтай звонкай цішыні пачуў ён ціхую музыку, якая так доўга і няўлоўна вілася ў яго каля вуха, што нават мучыла. Застылы і нерухомы, выцягнуў шыю і з радасным напружаннем лавіў дзіўную мелодыю песні. Так людзі не ігралі, прынамсі, ён ніколі не чуў. Але хто іграе? Навокал нікога не было — самотны лес і ніводнай жывой душы. Іван азірнуўся назад, на скалы, — і скамянеў. На камені вярхом сядзеў «той», зніч. Скрывіў вострую бародку, нагнуў рожкі і, заплюшчыўшы вочы, дзьмуў у флаяру[5]. «Няма маіх коз… Няма маіх коз…» — разлівалася жалем флаяра. Ды вось рожкі падняліся ўгору, шчокі надзьмуліся і расплюшчыліся вочы. «Ёсць мае козы… Ёсць мае козы…» — заскакалі радасна гукі, і Іван з жахам убачыў, як, выткнуўшыся з-за лапак, затрэслі галовамі барадатыя казлы.

Ён памкнуўся ўцякаць — і не мог. Сядзеў, прыкуты на месцы, і нема крычаў ад халоднага жаху, а калі нарэшце прарваўся голас, зніч прапаў раптам у скале, а казлы зрабіліся карэннем дрэў, паваленых ветрам.

Іван нёсся цяпер уніз, без памяці, усляпую, ірваў здрадлівыя абдымкі ажын, ламаў сухое голле, каціўся па слізкіх імхах і з жахам чуў, што за ім штосьці гоніцца. Нарэшце ўпаў. Колькі ляжаў, не помніць.

Апамятаўшыся і ўбачыўшы знаёмыя мясціны, ён крыху супакоіўся. Здзіўлены, нейкі час прыслухоўваўся. Песня, здавалася, гучала ўжо ў ім самім. Ён дастаў сапілку. Адразу ў яго не выходзіла, мелодыя не давалася. Пачынаў іграць спачатку, напружваў памяць, лавіў нейкія гукі, і калі ўрэшце знайшоў, што доўга шукаў, што не давала яму спакою, і лесам паплыла дзіўная, не вядомая яшчэ песня, — радасць уварвалася ў яго сэрца, заліла сонцам горы, лес і траву, заклекатала ў ручаях, ускінула Іванавы ногі, і ён, шпурнуўшы сапілку ў траву і ўзяўшыся ў бокі, закружыўся ў танцы. Перабіраў нагамі, станавіўся лёгка на пальцы, біў босымі пятамі аб зямлю, выкідваў каленцы, круціўся і прысядаў. «Ёсць мае козы… Ёсць мае козы…» — штосьці спявала ў ім. На сонечнай пляме палянкі, што схавалася ў пахмурным царстве ялін, скакаў беленькі хлопчык, нібы матылёк пырхаў з сцяблінкі на сцяблінку, а абедзве каровы — рыжуня і сівуня, прасунуўшы галовы паміж ялін, ветліва глядзелі на яго, жуючы жуйку, ды зрэдку званілі ў такт.

Так знайшоў ён у лесе тое, што шукаў.

Дома, у сям’і, Іван часта быў сведкам неспакою і гора. На яго памяці ўжо двойчы каля іх хаты трубіла трамбіта, апавяшчаючы горы і долы пра смерць: раз, калі брата Алексу раздушыла дрэва ў лесе, а другі раз, калі брат Васіль, хвацкі вясёлы хлопец, загінуў, пасечаны тапаркамі, у бойцы з варожым родам. Гэта была даўняя варагоўля іх роду з родам Гутанюкоў. Хоць усе ў сям’і кіпелі злосцю на той сабачы род, ніхто, аднак, не мог дакладна сказаць Івану, адкуль пайшла варожасць. Ён таксама гарэў жаданнем помсціцца і, гатовы кінуцца ў бой, хапаўся за татаў, зацяжкі яшчэ яму, тапарок.

Гэта толькі гаворыцца, што Іван быў дзевятнаццаты ў бацькі, а Аннычка дваццатая. Іх сям’я была невялікая: двое старых ды пяцёра дзяцей. Рэшта, пятнаццаць, спачывае на цвінтары каля царквы.

Усе яны былі багамольныя, любілі хадзіць у царкву, асабліва на фэст. Там можна было пабачыцца з далёкім родам, што асеў у навакольных сёлах, дый надаралася нагода аддзячыць Гутанюкам за Васілёву смерць і за кроў, што не раз лілася з Палійчукоў.

Вымаліся тады самыя лепшыя строі, чырвоныя суконныя штаны, вышываныя кажушкі-безрукаўкі, чэрасы[6] і табіўкі[7], густа арнаментаваныя цвікамі, панёвы, чырвоныя шаўковыя хусткі і нават пышная і беласнежная гугля[8], якую маці асцярожна несла на вяровачцы цераз плячо. Іван таксама дастаў новы капялюш і доўгую дзёбню[9], што біла яму па нагах.

вернуться

5

Флаяра — гуцульская дудка, якая, як і сапілка, выразаецца з дрэва і нагадвае беларускую жалейку.

вернуться

6

Чэрас — полая скураная дзяга, у якой носяць грошы.

вернуться

7

Табіўка — скураная сумка, якую носяць цераз плячо на рэмені.

вернуться

8

Гугля — верхняе суконнае адзенне накшталт каўказскай буркі.

вернуться

9

Дзёбня — суконная сумка, якую носяць цераз плячо на шлейцы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)