Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Задарожжа
Задарожжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Задарожжа

Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразія, кавалер ордэна Знак Пашаны і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі Гаспадары Вялікага Княства, куды ўвайшлі раманы Залатая жрыца Ашвінаў, Вяшчун Гедзіміна, Альгердава дзіда, а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці Прадыслава і рамана За морам Хвалынскім. Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:

КРАСАВІК

Мілы! Як крычыць па лесе сыч! Слухай жа: паганскае карэнне Рве зямлі нямыя сутарэнні I жывому кідае свой кліч!
Хочаш, не - заўжды красавікі Выбухаюць сонцам і вадою, Туманамі - цёплым сырадоем, Выбухаюць дотыкам рукі!
Зманам бессмяротнае душы Красавік, смяротны, як і цела. Колькі ўпала - ўпасці ж не хацела, Колькі спраў, што ўжо не завяршыць!
Кроплямі яны ў сонцазварот, Потым прыдуць да дзяцей турботай. I прымусяць працаваць да поту, Узнаўляючы Зямлю і Род!
А пакуль - па лесе плача сыч, Стоена трымаюць ноч яліны... Цішыня. Жанчыны смех шчаслівы, I Жыцця магутны, вечны кліч...

ЗАВІРУХА

Па-вар'яцку гула завіруха Над самотнаю стужкай шашы. Вы таропка шапталі на вуха Скаргі на адзіноту душы.
Дотык вуснаў быў злы і гарачы, Ды маю не кружыў галаву: Адыйшла ад ілюзій юначых, Без кахацня адна пражыву.
Бо знаёмая ўжо да драбніцаў Мне пачуццяў танюткая ніць, Бо з атручанай гэтай крыніцы Не збіраюся болей я піць.
Я глядзела і цвёрда, і горда, Толькі штось, невядомае мне, Камяком падступала да горла I туманна мільгала ў акне.
I ўсё больш безнадзейна і глуха Шэпат гаснуў ў шоргаце шын. I шалёна гула завіруха, I аўтобус ляцеў па шашы...

АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА...

Азёрных качак чарада. Зялёная, як чары, ціна. Спакойна дыхае вада, Аб кладку трэцца чараціна.
Саспелі рана гарбузы, I семкі лускае дзяўчынка. Рыбак цікуе скрозь хмызы... Апошні тыдзень адпачынку.
Лісток зацягвае слімак У востры дом свой адмысловы. ...Імкне Паэзія дарма Прыроду выказаць праз словы...

ДЗЯДЫ

Згодна з народным павер 'ем, душа

прылятае на Дзяды птушкай

То не муж — імклівая шаша Птушку аб машыну разаб'е. Узгадаем: „Нейчая душа Хоча, каб успомнілі яе."
I заглухне сам сабой матор. Іншая жанчына... Іншы час... Ён не скажа: "Лепш бы я памёр", Не націсне роспачна на газ.
Свечку я сама ўкладу ў руку, Завяду да цэрквы, да крыжа Памянуць... Спакойна там вякуй, Так адданая яму душа!
Ці ж не мне каханню знаць цану! Вецер вільгаць высушыць са шчок. Ты душу прабіў, нібы сцяну — Цёплы яшчэ, шэры камячок...

РАЗВІТАЛЬНАЕ

Гарлачыкаў асенніх гладышы Расой гаркавай поўніць змрок світальны. Нашто ізноў у поціск развітальны Укладваю: „Ты ўсё-ткі напішы",
Калі наперад ведаю, што час Сатрэ і словы, і цяпло ўсмешкі, I незваротна знікнуць тыя сцежкі, Што весела і лёгка неслі нас?
Калі наперад ведаю, што цэп Катуе каласы са звонкай пожні? ...Апошні дотык вуснаў на шчацэ I — жоўты пыл гарлачыкаў апошніх...

* * *

О, не зайздросьце! Гэта ўсё не вечна: У жылах хмельны і гарачы ток, Салодкі міг любові чалавечай I горкі Боскай мудрасці глыток...
За лёгкасць не кляніце, бо дарэмна: Мы з чашы п'ём, але не бачна дна. Прайсці жыццё жабрачкай ці царэўнай — Не нашая заслуга ці віна.
О, не турбуйцеся! Усё прыходзіць: Хлеб на стале, над галавою дах. Бязмернай радасці: „Жыву!" не шкодзіць Салёны прысмак гора на губах...

СУСТРЭЧА

Праглыну непазбежнасць, як хіну: Досыць гэтых сустрэчаў - знямог! Я прыгожая сёння, і кіну, Захацеўшы, любога да ног.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)