Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Задарожжа
Задарожжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Задарожжа

Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразія, кавалер ордэна Знак Пашаны і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі Гаспадары Вялікага Княства, куды ўвайшлі раманы Залатая жрыца Ашвінаў, Вяшчун Гедзіміна, Альгердава дзіда, а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці Прадыслава і рамана За морам Хвалынскім. Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:

Вольга Іпатава

ЗАДАРОЖЖА

Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Задарожжа: Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні — Мінск: 2004. — 100 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

РАСКІДАНЫ ЧАС

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

I кабета крамяная, што сваю тачку З гноем - вывальвае на палеткі, I на магілах забытых Плачка, I выхавацель з чародкай дзетак,
I трактарыст, што пажадліва - п'яна Даярку заманьвае на любошчы, I ўнук, што бярозавым веццем старанна Дзедавы косці ў лазні хвошча,
I фрэзероўшчык, што адмыслова Кіне салёна суседу пацешку - Гэта - народ. Народ мой, і ластаўка -мова Жыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку.
I гэты падстрэшак з самою страхою Дзяруцца сарваць з беларускае хаты Часінай і горкаю, і ліхою Нешаноўныя збродні і саноўныя каты.
Ды пакуль на зямлі між Рубонам і Бугам Кліча Янка Алёну ў спелае жыта, I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам- Як жыла беларуская мова, так - жыцьме!

КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"

Ён падаў у жахлівы той пралёт, Як падае падбіты самалёт, Як сейбіт ва ўзараную раллю, Ці метэор агністы ў зямлю.
Зрабіў не ўсё, што моц яго магла... А змогся ад зламанага крыла, Ад шэпату атрутнага ўначы I ад таго, што ўсюды - крумкачы,
Што павуцінне ліпне па плячах, Святло згасае у людскіх вачах I ніву, што паэт засеяць змог, Ачольвае пусты чартапалох...
Купала падаў - выбух і праклён. I ззяў гатэль, як новы Вавілон. Чало накрыла небам назаўжды, Ды падалі наўсцяж сябры, браты
У доўгую, без слова, немату, У вечную Сібір і мерзлату, У допыты цямніц, жалеззе крат, У д'ябальшчыну, дзе за чорта кат...
Ды чорных дзірак ультрафіялет Адольвае паэта вечны свет. 3 каленяў уздымаецца народ... I - не ў пралёт Купалавы палёт!
2004 г.

КУРАПАТЫ

Гэта тут тварылі шабас чорны, Бралі ноч і сосны у хаўрус. Тут малолі д'ябальскія жорны Дух твой несмяротны, беларус!
Прарасці б травою скрозь прадонне! Выцерці раздзёрты кляпам рот! Ды у катаў учарашніх й сёння Цяжкі, нібы жвір магільны, бот.
Толькі з-пад крывавае падэшвы Рвецца крык - нібы з глыбінь зямлі: "Дзетачкі мае! Унукі! Дзе ж вы, Памянуць прыдзіце хоць калі!"
Тут яны — пяюць у карагодзе, Дзетак цягнуць на атракцыён... Ды калі ж ты скінеш, мой народзе, Як наркоз, беспамятны свой сон?!
Над святынямі ўзламаеш краты, Ўспомніш і падзеі, і часы. Жменю ацалелую зярнятаў Вырасціш калісьці ў каласы!
2000 г.

ГІСТОРЫК СВЯТЛА

Генерал беларускага войска Кастусь Езавітаў, Ты ў Нямеччыне. Судны твой дзень настае. Ачапленнем сталёвым апошні прытулак абвіты, I ўнукі Дзяржынскага крылы ламаюць твае.
А пасля павязуць на Усход. I ў спецсховах Лубянкі Упырамі ўвап'юцца ў душу, каб не помніў ані, Як на снежнае поле кладзецца чырвона заранка, Як сярэбраны Вершнік імчыцца на грозным кані.
Як у дзень сакавіцкі ўстае Беларусь - не, не мітам: Сонцам, што над хлуснёю і гвалтам плыве. Генерал і настаўнік, гісторык святла Езавітаў, У адказ на "жыла" ты упарта гаворыш: "Жыве!"
Адступаюць жаўнеры твае. Пыл на вуснах каменны. Зрэнкі падаюць долу. Сышліся дарогі ў пятлю. Як у гулкую студню быцця, у гнілым сутарэнні Шэпчаш шэраму небу: "Радзіма... Люблю..."
З крохкай восі зямное сарваўшыся метэарытам, Адляцеў ў паднябессе – і ў варце да гэтай пары... Дэміург БНР, Беларусі святар Езавітаў, За яе і за нас ты няспынна малітву твары!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)