Задарожжа
- Автор: Ипатьева Ольга Михайловна
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:
Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразія, кавалер ордэна Знак Пашаны і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі Гаспадары Вялікага Княства, куды ўвайшлі раманы Залатая жрыца Ашвінаў, Вяшчун Гедзіміна, Альгердава дзіда, а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці Прадыслава і рамана За морам Хвалынскім. Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.
Перейти на страницу:
Колькі ўжо на вулачках зацішных,
Дзе прылізаны любы куток,
Выклікалі ў памяці вусцішна
Вы дзяцінства дарагі куток.
Засыпае лісце залатое
Вуліцу Карэліч, дзе калісь
Бацька дрэвы пасадзіў — на тое,
Каб яны да неба падраслі.
Каб бліжэй да сонца — і да долі,
Ад якой далёка беларус...
Сніцца Вам, я ведаю, да болю
Гэтых ніў засмужаных абрус.
Роўнай не было жыццё шашою.
Падсумоўка зробіцца пасля:
Чым чысцейшы чалавек душою,
Тым бліжэй бацькоўская зямля...
Карэлічы. 1995 г.
Перейти на страницу: