Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Задарожжа
Задарожжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Задарожжа

Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразія, кавалер ордэна Знак Пашаны і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі Гаспадары Вялікага Княства, куды ўвайшлі раманы Залатая жрыца Ашвінаў, Вяшчун Гедзіміна, Альгердава дзіда, а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці Прадыслава і рамана За морам Хвалынскім. Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
На возеры Доўгім пад вечар здаўжэлыя цені Гайдаюцца лёгка, як пругкі чарот і аер, Як дзікія качкі, Што доўга і цяжка ляцелі, Каб песняй кахання Свабодна ўскрыкваць цяпер. На возеры Доўгім Здзічэлым стагоддзям не цесна: I следу няма, Хто ўглядаўся ў падводную глыб, Хто лашчыў у хвалях свавольных Тут цела, Хто прагнуў спазнаць цябе — Толькі ж спачыў каля рыб. Схілюся смірэнна Над люстрам тваім таямнічым. Я тут усяго аблачынка, Якая праз міг растае. I ціха — так ціха, што чутна, Як кліча Душу маю хтосьці — Мо Той, хто дароўваў яе? Хвала, хто цябе бараніў I зрабіў запаведным Твой сіні закон, I жывому навокал хвала. Вось вёсачка толькі — Стаяла на беразе гэтым, Ды ўслед за дваццатым стагоддзем У Вечнасць сплыла. Я цені заспела яшчэ і далёкія песні, I дотык людскі Памятае яшчэ азярод. I гэтак тужліва, Што вёска ужо не ўваскрэсне, I гэтак жахліва, Калі не ўваскрэсне народ...

ХАТА

Быццам капэлу на ранішняй месе Стары настаўнік слухаў у лесе Сосны, што стануць для хаты бярвеннем... Ладзіў сугучча — на пакаленні.
Мільгала сякера бляскам сталёвым. Бегаў унучак светлагаловы. З сынам змывалі ў рэчцы знямогу... Хату паставілі — на Перамогу.
Толькі жыццё зажадала іначай: Сын у калгасе гады пралайдачыў... Сказаў перад смерцю:"Доля такая". ... Унук у Сібіры нафту шукае.
...Кажаны абляталі хату пустую. Шацталіся людзі:"Нябожчык вартуе." Бачылі пасмы туману над дахам — Казалі: „Нябожчык слухае птахаў."
Ганак драўляны прарос крапівою. Толькі бярвенне ў хаце — жывое! I па жывому, па цёпламу плача. Хату купілі двое — пад дачу.
Едуць на лета з далёкага Мінску. Кажуць, жыць перасталі па-свінску: Зашыў ён пад скуру ампулу злую, Яна блінцы на сняданак гатуе.
А побач — дарога. У святы ці будні Заходзяць шафёры — тут смачная студня. I, быццам лілея, сядзіць гараджанка, I вецер паціху варушыць фіранкі...

ВЕРБНІЦА

За ноч зусім зялёным стаў арэшнік. Ледзь цепліць печка. За акном смуга. У Вербную Нядзелю толькі грэшнік Адчайна дакранецца да плуга.
Вунь у царкве, забранай ад культуры, Гармідар, і не ўціснуцца зярну. Унізе ладзяць нейчыя хаўтуры. Уверсе славяць Бога і вясну.
Яшчэ царква ад скокаў не астыла, I новенькі блішчыць іканастас, З-пад скуднае пабелкі „Веды — сіла" Шчэ праступаюць, як мінулы час.
Ды, кінуўшы ўчарашнія кумірні, Зноў ваяўніча моліцца народ, (Пракляўшы Леніна і атам мірны) За мечаны Чарнобылем свой род,
За спрамленыя ў балота рэчкі, За нейчы грэх, што з намі — па вяках... I вербныя галінкі, быццам свечкі, Як сутаргай, засціснуты ў руках.
А навакол, як толькі згледзець з ганку, Курыцца парай цёплая зямля, Кадрыль гармонік п'яна рэжа з ранку, I недзе горка плача немаўля...
1995 г.

ЧАРНОБЫЛЬ

На злом галоў ляціць цягнік закляты, А рэйкі абарвуцца ў тупіку. ...У гнёздах паміраюць птушаняты, I пакідае рыбіна раку.
Прырода, мы часцінка тваёй долі. Дык выратуй сябе і свет — сама, Бо Чалавеку ўжо няма спатолі. I на яго надзей ужо няма...

ВАЎКАЛАК

Хата. Стогадовы дуб. Крыніца — I буслы, зляцелыя здаля. „Чалавек, дазволь нам пасяліцца. Наймілей нам гэтая зямля."
Расчынялі дзюбкі бусляняты. Адпаўзалі гады ў лаўжы, I кружылі радасна над хатай Як заслон, два белыя крыжы.
...Моц набрала лета сакаўное, Сонца, як.расплаўленая ртуць. Толькі дзеці хворыя абое, Ад гнязда ніяк не адлятуць.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)