Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: У некалькіх пакаленьнях я — дачка вясковых настаўнікаў. Я вельмі ўдзячная гэтай сваёй культурнай генэтыцы. Я маю такую вясковую цьвярозасьць у дачыненьні да сябе, да ўсіх маіх датаў, посьпехаў, славы. Гэта ня ёсьць маім гонарам і гэта не кранае мяне ні на грам. Мне ўсё цікава на ўзроўні нейкай радасьці, якую я пражываю асабіста. Што да гэтага дня… Ну, існуюць формы, традыцыі. Нават час людзі прыдумалі. Бо часу няма — ёсьць нейкае касьмічнае існаваньне. Ці ня так? А дзень народзінаў — ну, проста добра, што нейкім чынам ты зьявіўся на сьвет. З гадамі толькі становіцца сумна, што жыцьцё так хутка праходзіць.

Струвэ: Што Вам не падабаецца ў гэты дзень?

Алексіевіч: Калі мне мае аднагодкі пачынаюць казаць, што ў «нашым узросьце» трэба тое і тое, і што «галоўнае здароўе»… Я думаю: «Бог мой, тут цяпер столькі адкрываецца розных дзівосных рэчаў. Я вось нядаўна прыехала зь Ляпляндыі, дзе ўражваюць і пэйзажы, і алені, якія тысячамі ідуць уверх у горы. Ты столькі пражываеш і адкрываеш за кароткі час, а табе кажуць: ну, здароўя... Мне заўсёды хочацца пачуць нечаканае слова, хочацца сустрэць нечаканага чалавека. Мне азартна жыць».

Струвэ: У часе цяперашняга наведаньня Беларусі Вы зьбіраецеся сустрэцца зь людзьмі, якія ідуць на такі азартны крок як зьмена твару, цела…

Алексіевіч: Так, адзін з кавалкаў кнігі будзе пра гэта.

Струвэ: Як непісьменьніцу Вас цікавіць гэтая праблема?

Алексіевіч: Я гэта ніяк да сябе не прыстасоўвала. У мяне такой праблемы не было. Аднак гэта цікава… Ну, напрыклад, нос я сабе б паправіла. Тым больш, гледзячы на майго старога бацьку, я ўяўляю, што гэты нос будзе і ў мяне ўсё жыцьцё расьці… (сьмяецца)… Але, калі сур’ёзна... Я сустракала ў Маскве адну жанчыну, моднага фатографа, і яна казала, што сёе-тое памяняла з дапамогай хірурга. У яе быў дэфэкт вуха і такі даўгі, з гарбінкай, нос. І яна расказала, што ёй зрабілі «модны нос». Аказваецца, ёсьць такое паняцьце — модны нос. І тады я падумала, што ў гэтым ёсьць рацыя, калі чалавек належыць да публічнай прафэсіі. Я зразумела, што людзі сёньня маюць нейкія іншыя ўяўленьні пра праблемы цела, чым раней. Маральныя, чалавечыя, эстэтычныя.

Струвэ: З чым гэта зьвязана?

Алексіевіч: Гэта зьвязана са стаўленьнем да жыцьця. Чалавек ужо не зьбіраецца залежаць ад таго, што яму дадзена Творцам. Калісьці Фройд сказаў: «Нос — гэта лёс» Аднак цяпер ты і гэта можаш зьмяніць. Чалавек сам бярэ на сябе місію Творцы, пачынаецца нейкая іншая Творчасьць. Я ўчора сядзела ў чарзе да зубнога лекара. Гэта ўсё былі жанчыны за 50. Менавіта для іх, для іх разуменьня жыцьця праблема прыгажосьці стаіць вельмі жорстка. Яны ўсьведамляюць, што ім патрэбныя біялягічныя падпоркі. Мяняецца працягласьць жыцьця, ты жывеш даўжэй, аднак ня маеш зубоў...

Струвэ: Як Вы ставіцеся да «біялягічных падпорак»?

Алексіевіч: Я добра стаўлюся да гэтага, да таго, што чалавек працягвае сабе жыцьцё. Зь гледзішча старажытных рымлянаў, мы жывем вельмі шмат. Ня выключана, што чалавек будзе жыць 200 гадоў. У зьвязку з павелічэньнем працягласьці жыцьця зьяўляюцца нечаканыя праблемы — старыя людзі. Калі вы ходзіце па эўрапейскіх вуліцах, то старых людзей болей за астатніх. Гэтыя людзі хутка зьменяць сьвет, сыстэму каштоўнасьцяў, паколькі ў той самай Эўропе яны не зьяўляюцца нейкай «гароднінай», нейкім прыдаткам да жыцьця дзяцей. Чаго нельга сказаць пра палову людзей на постсавецкай прасторы. У прынцыпе, і тут чалавек прыйдзе да іншага асэнсаваньня свайго жыцьця. Павінна быць уласнае жыцьцё зь нейкім уласным сьвятам, сэнсу якога мы дагэтуль не зразумелі.

Струвэ: Цягам 30 гадоў Вы запісваеце споведзі былых савецкіх людзей, і гэтыя споведзі «маленькіх людзей», паводле Вашых словаў, складаюць біяграфію імпэрыі альбо біяграфію ўтопіі. Новая кніга «Час second-hand» — гэта працяг тэмы?

Алексіевіч: Калісьці ў мяне была кніга пра самагубцаў «Зачараваныя сьмерцю». Пра тое, як многія людзі шчыра верылі ў вечную ідэю сацыялізму і як у сваім бальшавіцкім варыянце вечная ідэя аказалася вельмі крывавай і трагічнай для іх. Там было 17 гісторый. Цяпер для «Часу second-hand» я пакінула 10 найбольш паказальных гісторый. Дадаю разьдзел, пра што мы думалі і марылі ад 1986 па 1996 і пра што — у 1996-2006. І гэтае сумяшчэньне дае падставы для асэнсаваньня, што з намі адбылося, чаму замест вялікіх ідэяў прыйшоў геданізм, то бок цяга людзей да камфорту? Ці ёсьць наш пэрыяд вульгарным альбо мы вяртаемся да нейкай нормы? Усё гэта вельмі сур’ёзныя пытаньні. У мяне ў кнізе пра гэта разважаюць дзясяткі і нават сотні людзей.

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)