Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 90
Перейти на страницу:

— Нават той факт, што першыя беларускія часопісы "Наша доля" і "Наша ніва" падтрымліваліся польскаю грамадскасцю і паважаным каталіцкім духавенствам у першую чаргу, тады, як ніводзін прадстаўнік праваслаўнай царквы іх не выпісваў, выразва гаворыць за тое, ад каго мелі мы спачуванне ў сваім імкненні да адраджэння беларускага народа і яго культуры.

Ксяндзы і польскае грамадства скромна апусцілі вочы. У заключэнне Галініч даў абяцанне падтрымліваць палякаў у змаганні з бальшавікамі вострай зброяй слова, паколькі беларусы іншай зброі не маюць: фармаванне спецыяльнага беларускага войска знаходзілася яшчэ ў стадыі свайго зачатку.

Паны выказалі сваё здаваленне дэмакрату Галінічу.

Але ў паноў ёсць усё ж некаторая доля непакою. Яна гучыць у запытанні пана Крулеўскага.

— Але, пся крэв, хлопы не заспакоёнэ. Цо то бэндзе?

Пан Дэмбіцкі злёгку нахмурыўся.

— А то, пане, глупство! — зняважліва кідае ён. Непрыемна было наогул у такі ўрачысты момант гаварыць пра "хлопаў", тым болей непрыемна, што "хлопы" хаваліся па лясах. Гэтая акалічнасць міжволі нагадвае панам іх уласнае тулянне ў часе мяцяжу, калі яны самі шыбавалі "до лясу".

— То не ест глупство, пане пулковніку! — асцярожна запярэчыў пану Дэмбіцкаму адвакат Ладунскі. — Я баюся, што недаацэнка сілы "хлопскага" руху можа прычыніць нямала непрыемных неспадзяванак. Сялянскія паўстанні — гэта адгаліненне таго ж бальшавізма, таго ж самага Цёмнага пачатку, што ёсць унутры чалавека і асабліва ў натуры нізавых мас. Пад сцягам бальшавізма і пад непасрэдным кіраўніцтвам бальшавікоў вядуцца паўстанні хлопаў, і ў гэтым іх небяспека. У чым сіла бальшавізма? У лозунгах і закліках да разбурэння. Бальшавікі дасканала ведаюць натуру галатвы і апелююць да яе цёмных пачаткаў.

— А! — азваўся адзін з абшарнікаў, — пан Ладунскі напалохан бальшавікамі, і ён лічыць іх за вялікую сілу.

А музыка грымела. Весялілася шляхецкая моладзь. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Шумны, пышны быў банкет у палацы пана Длугошыца пад аховаю батальёна польскіх салдат. Агалашаліся патрыятычныя тосты. Крычалі "віват" польскай дзяржаве, маршалу Пілсудскаму, польскаму войску ў асобах генералаў і пана Дэмбіцкага, гаспадарам, духоўным асобам, найпрыгажэйшым польскім жанчынам.

XXII

Дагаварыцца аб справе з Саўкам Мільгуном узяўся разважлівы Бруй. Ён выбраў зручную часіну і вечарком, на змярканні, накіраваўся ў Саўкаў двор. Бруй увайшоў у хату і спыніўся каля парога: у хаце нікога не было. Завярнуўся і хацеў ужо ісці назад, аж з печы пачуўся голас:

— Хто там?

— Гэта ты там, Саўка? — запытаў і Бруй.

— Я! — спакойна азваўся Саўка і не дужа спяшаўся падымацца — проста не хацелася варушыцца: хата халодная, а печ была цёплая.

— Здароў, Саўка! Што ты парабляеш там?

— А вось ляжу і думаю сабе.

— Ну што ж, і гэта работа, калі няма чаго лепшага… Аб чым жа ты думаеш?

Бруй зайшоў з другога боку печы, бліжай да Саўкі. Саўка памкнуўся быў, каб устаць, але перадумаў і рашыў адказаць госцю лежачы.

— Думаю, чым заняцца. Рабіць жа нешта трэба, а рабіць, дык вось не прыдумаю што.

Пры гэтым Саўка падумаў: "Цікава, чаго ты прыйшоў?"

— Галава ты, галава! Работы сабе не знойдзеш. Ды ты не любіш работы!

— Ну, як то не люблю. Глядзя, якая работа.

— Смешна гаварыць, каб чалавек работы сабе не знайшоў.

"Ці не прыйшоў ты клікаць мяне на якую-небудзь сваю работу? — у мыслях сказаў Саўка. — Не, брат, дудкі, да цябе працаваць не пайду".

— Чалавек шукае работы па сабе, — уголас сказаў Саўка.

— Гультай ты, Саўка, вось я табе што скажу. У такі час, каб ты не знайшоў сабе чым заняцца!

— Ну дык скажы — чым.

Саўка зрабіў рашучае намаганне і сеў. Ён счуў — Бруй мае сказаць нешта такое, што варта паслухаць седзячы.

— Ты вось што мне скажы, — адразу пачулася, што Бруй пераходзіць да справы, — да якой партыі належыш ты?

— Як партыі? — пачухаў патыліцу Саўка.

— А так, за каго ты стаіш?

— Я? Ні за кога. Сам за сябе стаю.

— Вось гэта і нядобра. Калі ты ні за каго не стаіш, то і за сябе не стаіш… Ты паглядзі, як ты жывеш: холадна, цёмна, пуста…

— Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа.

— Слухай, Саўка: ёсць адна справа — вазьміся за яе. Шкадаваць не будзеш… Якраз будзе густа.

Саўка пачуў, што рыбка пачынае торгаць.

— Кажы — што?

— А вось што: зрабіся ты партызанам.

Саўка памаўчаў, а потым адрэзаў:

— Не хачу.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)