Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 81
Перейти на страницу:
А ён, ня знаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь наўслонь; Агонь біў толькі з-пад зраніцаў, Вялікіх праўд сьвяты агонь.
Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што сьвет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць.
Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым, Даў славу братнюю братом.
Аж так дасяг — аквечан хвалай — Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат.
Народ змарнеўшы таго краю Свайго на'т імені ня знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на сьвеце і канаў.
Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі, як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданьні яснаты.
Прарок — пасол сьвятла — ў загону Людзей убачыўшы такім, Маячыць стаў ім, як шалёны, Прарочым голасам сваім:
«Паўстаньце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце віхрам, бурай, Каб ажна дрогнуў ваш палон!
Глядзіце: прадзедавы косьці Ў зямлю калісь за вас ляглі, А вы, як збэшчаныя госьці, Пракляцьцем сталі той зямлі.
Дзе вашы песьні жыватворны? Дзе ў вас прарокі й дудары, Што над пагібельнасьцяй чорнай Віталі б полымем зары?
Забылі ўсё, згубілі долю, Зьмяшалі славы цьвет з гразёй I запрадаліся ў няволю, З душой і скурай счэзьлі ў ёй.
Пара у рукі браць паходні, Ўставаць, ісьці, ноч расьсьвятляць! Бо што ня возьмеце сягоньня, Таго і заўтра вам ня ўзяць.
Назло крывавым перашкодам Скідайце ёрмы, клічце сход, I дайце знаць другім народам, Які вы сільны йшчэ народ!
За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам I знаю, што было, што будзе, I вас у крыўды не аддам».
Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок.
А людзі, глянуўшы на сонца, Адказ казалі грамадой: — Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)