Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Шляхам жыцьця
Шляхам жыцьця - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхам жыцьця

Электронная книга - «Шляхам жыцьця». Краткое содержание книги:

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 81
Перейти на страницу:

Гэй, капайце, далакопы…

Гэй, капайце, далакопы,       Яміну-магілу, — А шырока, а глыбока,       Колькі хваціць сілы.
Так капайце днём і ночай,       Помач усклікайце, — Бо ў тым доле хаваць будзем,       Беларусь хаваці.
*
Гэй, ударце, загудзіце,       Званы з усіх вежаў, Каб ніхто ўжо пары гэтай       Дома не залежаў.
Так званіце, не кідайце,       Дружыну склікайце… Хаўтуры ўжо свае будзе       Беларусь спраўляці.
*
Гэй, зайграйце ў мільён струнаў,       Слаўныя музыкі, Каб аж водгалас каціўся,       Як ёсьць сьвет вялікі.
Так іграйце, каб было ўжо       І глухім чуваці, — Каб маркотна не было спаць       Беларусі-маці.
*
Гэй, зьбірайцесь на памінкі,       І сыны, і дочкі, Справім гучную бяседу       Пад аслонай ночкі.
Сабірайцесь, ды ня сьнеце       Галасіці звонка, — Памінаць бо толькі будзем       Родную старонку.

На рынку

— Хадзеце, хадзеце, вясёлыя людзі!       А жыва да нас на таргоўлю: Пакупка — гасьцінчык вам кожнаму будзе       Чырвоненькі, хатняй гадоўлі!
Паціху… ня бойцеся — пойдзе ўсё гладка, —       Крый Божа, якога прымусу. Маленькая рэч, — як матыль ці стрынатка…       Ўсёй куплі — душа беларуса…
Меў хату, меў поле; — прыйшлі і забралі…       Сам вінен: ня ўмеў пільнаваці. Ну, ўсякаму ж трэба як-небудзь жыць далей, —       Душу вось і можа прадаці…
Падходзь жа, паночку!.. зьнімі акуляры —       Лепш будзе агледзіць пакупку, Ты, барынька, так жа падбліжся!.. мы нары       Дамо нават зь ёю, галубкай…
Штось срэбнікаў з трыццаць — як піша ў законе —       Узяў за Хрыста калісь Юда… Аб гэткай цане ані сьнім мы сягоньня:       Станела ўсё — душы і цуды.
Дасьцё крыві з каплю, з гарошынку чэсьці,       І — ваша душа ва ўсёй хвале… Бо так — не купіўшы — ня сьлед на крыж весьці,       Гатовы сказаць, што вы ўкралі…

Чужым

Мы вас прынялі хлебам і соляй,         Людзі чужыя; Ўстрэлі вас ласкай нашага поля         Кветкі жывыя.
Нашы сасонкі шумнага бору         Далі вам хаты, Далі загонаў нашых разоры         Гонар багаты.
Пух і аўчынкі нашага хову         Грэлі зімою. Птушкі вам гралі з нашай дубровы         Гімны вясною.
Ценем тулілі вас у сьпякоту         Нашы чарэсьні, Нашыя жнейкі ў жніўну работу         Пелі вам песьні.
Вашым патомкам нашыя маткі         Казкі складалі: Ў сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі         Сеў засявалі.
Верны славянскім спадкам, браточна         Ў госьцях вас мелі, I шанавалі людска, сьвяточна         Ў будні, ў нядзелі.
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
Сотні лет песьцім днямі і ночай         Госьця на шыі — Зьмея, што з пуняў скарбы валоча,         Скарбы чужыя.
Вы ўжо забылі, людзі здарэньня,         Дзе ваш прыпынак, — Вывелі ў гандаль славу сумленьне —         Праўду на рынак.
Сьлепа зракліся сораму, ўвагі,         Ў хорамы селі, — Брацьцям жа ўзьдзелі лапці, сярмягі,         Торбы надзелі…
Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча         Вашу нам шкоду: Зьліча праступкі… к суду пакліча         Крыўда народу.

Прарок

Сярод маны, сярод насьмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сьцежкай З навукай новаю к людзям.
Праціўны вецер лез у вочы I плачам пеў, як дзіцянё, Зьвяр'ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганьнё.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 81
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)