Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 102
Перейти на страницу:

— Спрабую.

— Не спрабуй, Мелеш, усё роўна нічога не атрымаецца. Ты тугадум.

— Тэрэза, я гатовы сто разоў паўтарыць адно і тое ж: невінаваты я! Тое, што здарылася, — вар’яцкі сон. Недарэчнасць. Выпадковасць… Як хочаш так і называй. Лепш зазірні ў маё сэрца. Ведаеш, што там зараз робіцца? Нельга жыць аднымі толькі беспадстаўнымі абвінавачваннямі і крыўдамі.

— Для мяне, Мелеш, лягчэй жыць са сваімі крыўдамі, чым з табою. Я пакідаю цябе. І ведаеш, чаму?

— Таму, што ты знайшла свайго бацьку. А я свайго не знайшоў.

— Дурань!..

Яе бацька аб’явіўся незадоўга да суда. Вярнуўся, каб нагадаць пра сябе. І хоць Тэрэзе было не да свайго блуднага бацькі на той час, вяртанне яго яна ўспрыняла як нейкую знакавую падзею ў сваім жыцці. І нязваны госць адчуў сябе паўнапраўным гаспадаром у чужым доме. Не збіраючыся ні ад каго хаваць свае эмоцыі, ён эйфарычна перажываў наноў сваё колішняе жыццё. Мелеш не мог не адчуць гэтых яго мажорных настрояў, тым больш што яны станоўча ўплывалі на Тэрэзу. Вяртанне бацькі для яе стала вяртаннем таго спецыфічнага смаку жыцця, які яна, здавалася, страціла назаўсёды. Тэрэза заўважна павесялела, адмовілася ад нядаўняга затворніцтва, і Мелеш шчыра парадваўся за яе. «Відаць, крыўды, — падумаў ён, — здольныя не толькі разлучаць, але і аб’ядноўваць.» Тым больш што бацька адразу ж пасля вяртання цынічна запэўніў сваіх родзічаў:

— Гэта мая дачка! І таму прашу ўспрымаць яе адпаведна.

А Мелеша як падмянілі. Ён адчуваў сябе косткаю ў горле гэтай ідыліі запозненых рамантычных пачуццяў. Дахаты пачаў вяртацца позна, каб не псаваць сваёю прысутнасцю ілюзію шчасця, якое пачынала толькі-толькі нараджацца. Вярнуўшыся, адмоўчваўся, упадаючы з кожным днём у роспач усё больш і больш.

З’ехаў яе бацька так жа нечакана, як і прыехаў, пакінуўшы пасля сябе невыказаныя да канца горыч, крыўду і расчараванне. На развітанне ён сумна зірнуў на Тэрэзу і з несхаваным шкадаваннем выціснуў:

— Даруй мне, дачка!.. Калі зможаш. Паламаў я тваё жыццё.

— Нічога ты не ламаў, — запярэчыла. — Наадварот, без цябе мне жылося някепска, — схлусіла яна, расчырванеўшыся ад нечаканага для сябе прызнання. — Другім, каб пайсці пагуляць, трэба было адпрошвацца ў бацькі і ў мамы, а мне — толькі ў бабулі. А бабуля што? Бабуля мяне любіла і ставілася да ўсіх маіх прымхаў паблажліва.

— Знайдзі час і напішы мне, — папрасіў ён, пазіраючы чамусьці на Мелеша. — І яшчэ, праводзіць мяне не трэба. Сам знайду дарогу.

Мелеш у гэтым не сумняваўся. Паціснулі адзін аднаму на развітанне рукі, і ён з палёгкаю ўздыхнуў.

Плёткі жывуць нядоўга. Пагаварылі некалькі дзён і забыліся. А праз тыдзень Тэрэза, як і абяцала, напісала бацьку ліст, не абмовіўшыся з Мелешам пра тое ні адным словам. Аднак нішто так не выдае людзей, як іхняе ж маўчанне. Мінула некалькі тыдняў, і яна атрымала адказ і паштовы перавод. «Патраць іх на сябе», — прачытала яна ўслых бацькаву прыпіску. Пералічыла атрыманыя на пошце грошы. Потым зірнула на Мелеша і недаўменна паціснула плячыма:

— Куды мне столькі? Тут жа на два тэлевізары, — сказала яна ўзбуджана. Памаўчала хвілінку і, звяртаючыся ўжо больш да сябе, чым да яго, спытала: — Куды мне патраціць усё гэта?

— Купі сабе нешта на памяць, — параіў ён, ведаючы наперад, што ніякіх парад яна ад яго не чакае. Памаўчаў і, не ўтрымаўшыся, з’едліва пацікавіўся:

— Чым ты яго разжаліла?

— Лічыш, я прасіла ў яго грошы?

Ён прамаўчаў. Праз некалькі дзён, не папярэдзіўшы нікога, Тэрэза купіла на цягнік квіток і з’ехала ў Чувашыю. Там, верагодней за ўсё, і жыў яе блудны бацька. Вярнулася яна адтуль толькі праз месяц, зусім іншай жанчынай. А можа, гэта памяняўся ён?..

Адказу на гэтае пытанне, напэўна, не існавала ў прыродзе. Хаця… Пытанні на тое і пытанні, каб не заставацца без адказаў.

7

— Гэтая вада, Віцёк, мае смак жыцця! Ты пакаштуй, пакаштуй! Віцёк! — таньчыць вакол мяне ў вар’яцкім «рытуальным» танцы Фёца.

Я гляджу, як ён выгінае няўклюдна сваю тонкую шыю, як ненасытна хапае паветра, імкнучыся ротам лавіць буйныя кроплі, як узбуджана віскоча пры гэтым, і шчыра зайздрошчу яму. «Такі настрой трэба заслужыць», — перакананы я і ўсё ж на ўсякі выпадак перасцярожліва азіраюся — мінакам не да нас. Прыкрываючыся распятымі парасонамі, унурыўшыся ў пастаўленыя каўняры сваіх паліто, яны бязлікім натоўпам брыдуць у дождж, і ў мяне ўзнікае жаданне спыніць іх: «Стойце! Стойце! — крычу я ім наўздагон у думках. — Вазьміце і нас з сабою! Вазьміце…»

Дождж лье, што з начовак. Кроплі буйныя, памерам з гарошыну. Вада сцякае з валасоў за каўнер і непрыемна казыча цела. Накрываюся з галавой кашуляй і зрываюся з месца. Аўтобусны прыпынак — вось дзе наш паратунак. Машыны павольна паўзуць у плыні залевы.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)