Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 94
Перейти на страницу:

СПРАВАЗДАЧА СУМЛЕННЯ

Падобны ён да сваіх улюбёных герояў — змагароў, людзей самавітай думкі, смелага дзеяння. Чалавек высокіх прынцыпаў, светлы мысленню, нястомны працаўнік. Грамадзянін, асоба, літаратар — гэта непарыўна ва Уладзіміру Калесніку. І не будзённага кшталту. Спраўджвае ён «штодзённую справаздачу сумлення» («Берасцейскае вогнішча»). Не год і не два. Жыццё. У дзевятнаццаць год — антыфашыст, падпольшчык, у дваццаць — партызан, у дваццаць адзін — начальнік штаба партызанскага атрада. Пасля вайны — кандыдат, пазней — доктар навук, і не ў ступенях сэнс, сапраўдны вучоны, нястомны плугар на ніве беларускага пісьменства, ды ўсё больш па цаліку. Ад кнігі да кнігі. Загадчык кафедры ў Брэсцкім педінстытуце. І зноў — не проста на пасадзе, ад лекцыі да лекцыі, ад сходу да сходу. Нечыноўны выхавацель, настаўнік у самым сапраўдным разуменні гэтага слова, будзіцель думак і здольнасцей. Кіраўнік літаратурнага аб'яднання, сапраўднага культурнага вогніска ў Брэсце. А падтрымлівае агонь ён, Калеснік. Яго ж гартаванцы Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Васіль Жуковіч, Міхась Рудкоўскі, Іван Арабейка...

А як тут уседзіш склаўшы рукі, калі перад табой такі ўзор? Даследчык, крытык, празаік. Адзін з самых адметных сярод нашых літаратараў, які сёння мае плёнам годны стос прац: «Паэзія змагання», «Час і песні», «Зорны спеў», «Ветразі Адысея», «Лёсам пазнанае», «Аповесць пра Таўлая», «Пасланец Праметэя». Ні з чым не параўнанае сааўтарства — у стварэнні кнігі «Я — з вогненнай вёскі...» з Алесем Адамовічам і Янкам Брылём. Грунтоўныя раздзелы ў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», «Истории советской многонациональной литературы», у падручніках для студэнтаў.

Даўно можна пісаць пра Уладзіміра Калесніка добрую кніжку. Назапасілася матэрыялу, выспеліўся той матэрыял. І літаратурны, і біяграфічны. Гэты ж допіс не мае на мэце вызначыць і прасачыць этапы развіцця творчасці Уладзіміра Калесніка, не прэтэндуе на ўсёахопнасць. Хацелася толькі пазначыць некаторыя адметныя рысы пісьменніка, накрэсліць нейкія штрыхі яго мастакоўскага аблічча.

Уладзімір Калеснік ласкаю лёсу належыць да тых даследчыкаў і крытыкаў, у якіх шчасліва супадаюць талент аналітыка і талент празаіка. Ён умее весці сур'ёзную акадэмічную гаворку выдатнай беларускай прозай. Высокая тэорыя, пільны аналіз, шырокая эрудыцыя, яркі, незбыт багаты слоўны запас, вострая, тэмпераментная, па-грамадзянску смелая думка. Усё гэта стварае непаўторны стыль пісьма Калесніка.

Аднойчы прачытаўшы яго, не прамінеш наступнай публікацыі. Ён валодае сакрэтам захапіць чытача. Не таннымі выкрунтасамі. Не падробкай пад густ кожнага. Ён прымушае сягануць да яго духоўнага росту. І росту яго герояў. Дае такую выбуховую экспрэсіўную хвалю — не хочаш, узнімешся. Умее ён самыя складаныя праблемы, там, дзе нехта б навукападобнна марудзіў, цягамотна слізгаючы ў цяжкавымаўляемых тэрмінах, давесці дакладна, дасціпна, ператвараючы тэарэтычныя выкладкі ў эмоцыі, а эмоцыі прамаўляючы вострым, ваяцкім словам. Часам проста — бліскуча.

Скажам, такое, заўсёды няпростае, у кантэксце сённяшніх падзей асабліва складанае пытанне. І — вось хаця б пачатак вызначэння праблемы Калеснікам: «Паўтараста дзесятка гадоў польская паэзія стварала вызваленчую легенду для падняволенага народа. Узорам служылі матывы праметэйскага міфа, антычныя сказы пра тытана, які падарыў людзям агонь, а потым пакутаваў за сваю чалавекалюбнасць... І вось калі мэта нарэшце была дасягнута, калі ў полымі рускай рэвалюцыі ўзнікла польская дзяржава, песнярам, па логіцы падзей, засталося толькі спець пераможны гімн, урачыста завяршыць вызваленчую легенду і вызваліцца ад абавязку служэння грамадзянскай ідэі, дазволіць сабе служыць адной толькі чыстай красе. Так яно і рабілася... Ды неўзабаве выйшла наяў, што дзяржава хоць і вольная, а ўсё ж уласніцкая, буржуазная, для адных яна родная маці, а для другіх — мачыха» («Звяно легенды»).

Нельга сказаць, што Уладзімір Калеснік піша лёгка. У яго працах відаць і рупны, шматгадовы архіўны пошук, і скрупулёзны аналіз, і філасофскае, і грамадзянскае ўсведамленне тэмы, і публіцыстычны напал. Але матэрыял даследавання пісьменнік ведае так, што валодае ім свабодна, вольна. І мастакоўскае выяўленне гэтага матэрыялу арганічнае, эмацыянальныя вобразныя стыхіі спалучаюцца з аб'ектыўным асэнсаваннем.

Абсяг слова Уладзіміра Калесніка надзвычай шырокі. Ад Гусоўскага да Яна Гушчы. І зноў жа, «унутры» тэмы са «стэрэаскапічным» ахопам. Гаворачы пра пераклад «Песні пра зубра» Язэпам Семяжонам, пісьменнік дае нам адчуць і «перазоў эпох», і духоўную атмасферу часоў Гусоўскага, і палітычны клімат розных краін, а за кожным канкрэтным радком паэмы — складаную повязь гістарычных варункаў, якія Калеснік ведае дасканала, год у год, прозвішча да прозвішча. І зноў — складанае і высокае абжываецца патрэбнымі словамі, набліжаецца да нас ад выснаванай моўнай стыхіі, часам нават такіх слоўных гарэзіў «Да ролі прыдворнага паэта гэты самабытны чалавек [Гусоўскі] падыходзіў так, як зубр да карэты». Уладзімір Калеснік, аналізуючы пераклад Язэпа Семяжона, дае па сутнасці сваю версію вобраза аўтара несмяротнага твора — Гусоўскага, гуманіста, чалавека Адраджэння, сучасніка Скарыны, сына сваёй эпохі, выпеставанага Айчынай, але вымушанага служыць мецэнату далёка ад радзімы, нават паэму свайго жыцця папісаць «на чужыне і на чужой мове». А народ, тут зробіць націск Калеснік, «акажацца на яго голас сапраўдным адрасатам, таму што ствараў Гусоўскі паэму ўсё маладое жыццё... разам са сваім народам».

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)