Слова сапраўднага лад
- Автор: Сямёнава Ала
- Год: 1986
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:
Вось гэтае здаўна крэўнае слова — заўсёды асобы, трапяткі клопат паэта. Праўда, яго часам папракаюць — больш не ў друку, на словах: версіфікатар, лавец метафар. Што ж, канечне, «розум не можа быць задаволены юнымі цацкамі гармоніі» (А. Пушкін). Але ці цацкі гэта? Гэта форма, у якой укладваецца матэрыял рэчаіснасці, рэальнасці, зразуметай у самым шырокім сэнсе. Гэта ўрокі паэтыкі нястомнага вучня, які імкнецца авалодаць усімі сродкамі абранага высокага рамяства. Ён цвёрда ўпэўнены, што талент яму дадзены для «протраты» (М. Цвятаева), а не для накаплення. І ён не збірае багацце, выдаткоўвае яго. Прапануючы нам паганскае буйства метафар:
Зыходзячы з магчымасцей сваёй вобразнай сістэмы і тых, каго ён перакладае, Рыгор Барадулін разам з іншымі паэтамі даў жыццё ў беларускім слове Дж. Байрану, А. Міцкевічу, В. Бранеўскаму, Я. Райнісу, А. Туманяну, С. Ясеніну, С. Нерыс, Э. Межэлайцісу, П. Тычыне, Р. Гамзатаву, А. Вазнясенскаму, Я. Еўтушэнку, Н. Гільену. І яшчэ — многім, многім. І, канечне, творчасці Гapcia Лоркі, пакуль, мабыць, вяршыне перакладчыцкага майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэт беларускі адчуў свет вялікага іспанца, выпрабаваў і свой уласны верш у іншай якасці, яшчэ раз, цераз прызму творчасці Гapcia Лоркі ўсвядоміў «вечны сэнс» гісторыі «без дат і фактаў» (Гapcia Лорка).
Самога Рыгора Барадуліна таксама шмат перакладаюць. Добрыя паэты: І. Шклярэўскі, Н. Кіслік, І. Бурсаў, Г. Бубнаў. Пераклады сваіх вершаў паэт аўтарызуе. Ставячыся з найвялікшай павагай да слова. Слова цнатлівага, у варыянтах, што не пакідаюць месца штампам і напышлівай рытарычнасці. Але здараюцца павучальныя агаворкі. Нават у такіх яркіх, своеасаблівых перакладах, як пераклады І. Шклярэўскага. Ёсць у Барадуліна верш «Мне сёння пяць дзесяткаў без шасці...». І ў ім — такія радкі:
А ў беларускага паэта няма ж ні «тихой зари», ні «ярко догорала». Ужыты словы, што адразу трапілі пад руку. У свае вершы не марнаслоўны паэт Ігар Шклярэўскі такія спалучэнні слоў не прапусціў бы далей чарнавіка.
Крыміналу, канечне, няма. Але майстар слова Рыгор Барадулін робіцца невыразным. Асоба яго стандартызуецца. А Рыгор Іванавіч — асоба выдатная. І ў вершах, і ў жыцці. Ад яго так і зыходзіць няўтомнае жыццялюбства, аптымізм паганскага гарту. У спалучэнні з законам раўнавагі, які пануе ў яго мастацкім свеце. Дзе ёсць панарама рэчаіснасці, але і самарэалізацыя індывідуальнага «я». «Я» — аналізуючага, захопленага, скептычна-іранічнага, нават саркастычнага часам. Паэт умее быць у сваёй творчасці і пранікнёна пяшчотным, і жорсткім, і кплівым. На рахунку ў яго некалькі кніг іранічнай паэзіі, знакамітая паэма «Смаргонская акадэмія», безліч эпіграм. Рыгор Барадулін умее і знішчыць словам. Часам проста злосна. Але ўсё гэта ў прыродзе яго таленту. Ён не ўмее інакш. Слова ў яго просіцца на язык, на паперу, у кнігі, на тэлебачанне, на радыё, у кіно. Жыццядзейнасці і бурліваму тэмпу творчага яго жыцця можна толькі дзівіцца. Паездкі. Выступленні. Пасяджэнні. Аднак кніга чалавечага быцця вельмі разнастайная. І паэт не адкладвае яе прачытання. Чытае прагавіта, «нагбом». І піша. У зорныя свае імгненні. І ў будзённасці дзён. Піша кнігу свайго часу.