Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 102
Перейти на страницу:

— Кайфуеце, гады! — падступае ўсутыч ён да загарадкі з чорнамордай малпай. — Чаго вылупілася, Чыта?!

Жывёліна ўзбуджана ўзвізгвае, зрываецца з месца і робіць некалькі палахлівых кругоў па загарадцы. Фёца расплываецца ў вар’яцкай усмешцы:

— Разумее, гад?!

Палахліва зіркаю на адміністратара, потым на старую макаку і ўсміхаюся… З Фёцы… А той ваяўніча ўздымае руку, і жывёліна зноў пачынае гойсаць па цеснай загарадцы. Ёй напляваць на нас, на адміністратара і на тое, што ў нас з учарашняга дня не было ў роце макавай расінкі.

— Фёца, даражэнькі, звальваем, — занудліва прашу я.

Малпа спыняецца і дэманстратыўна паказвае мне сваю чырвоную задніцу.

— Ах ты гад! — замахваецца Фёца.

Азіраюся. Недамерка ад нас аддзяляе некалькі крокаў. Чую яго частае дыханне і злосна лямантую:

— Фёца, перастань!

Наша мітусня канчаткова выводзіць малпу з сябе, і яна ваяўніча кідаецца на нас. Рашотка выгінаецца пад цяжарам яе цела.

— Злуешся, гад! — скаліцца Фёца.

— Ахова! Ахова! — чую я за плячыма хрыпаты голас недамерка. — Хто вас пусціў сюды, га?

Адміністратар хапае Фёцу за каўнер і цягне да вагончыка. Там, як я здагадваюся, знаходзіцца ахова звярынца.

— Хто вас пусціў сюды, га? Ахова! — гукае некуды ў пустату недамерак. — Вы што, зусім таго ўжо?! — круціць ён указальным пальцам ля скроні.

Трашчыць па швах Фёцына кашуля. І я кідаюся сябру на дапамогу. Недамерак не вытрымлівае майго націску і адпускае Фёцу.

— Ахова! Міліцыя! — лямантуе ён як ашалелы.

— Перастаньце! — рашуча загадваю я. — Што вы заладзілі: ахова, міліцыя? Што мы зрабілі кепскага? Што?

— Што зрабілі кепскага? Не, вы толькі зірніце на гэтых разумнікаў! У іх яшчэ паварочваецца язык пытацца! — здзіўляецца недамерак. Мы маўчым, і яго ваяўнічасць пакрыху згасае. Тады мы смялеем і пачынаем апраўдвацца. Недамерак пераконвае нас прыкладамі.

— У адным звярынцы такому ж, як вы, адшчапенцу, бабуін у запале выбіў зуб, — займаецца ён нашым сумленнем. — Той, як і вы, забаўляўся тым, што раздражняў жывёліну, кідаючы ў яе каменьчыкі. Бабуін наблізіўся да рашоткі і трапным баксёрскім ударам адправіў веселуна ў накаўт. Ачухаўся ён толькі ў медпункце, дзе лекары і наклалі яму на губу швы.

Спрабую ўявіць Фёцу на месцы таго хлопца, і мяне разбірае вар’яцкі смех. Недамерак збянтэжана пяліцца на мяне.

— Ён жа забіць яго мог! — тлумачыць ён мне.

— Уяўляеш, Віцёк, — падміргвае змоўніцкі Фёца, — малпы забіваюць у людзях людзей! Клас! Не вешай локшыну! Колькі малпу не кармі, чалавекам яна ўсё роўна не стане.

— Што вы ведаеце пра гэта, саплякі? Малпы нашмат разумнейшыя за людзей, — абураецца недамерак.

— Хто б стаў спрачацца! За прыкладамі хадзіць далёка не трэба, — здзекліва ўсміхаецца Фёца.

— Прэч! Прэч!

Відавочна, гэтая сутычка скончыцца для нас кепска. Рашуча накіроўваюся да выхаду, і Фёца нехаця валачэцца следам. Як толькі вароты за намі зачыняюцца, з палёгкай уздыхаю. Адміністратар яшчэ некалькі хвілін пагардліва пазірае ўслед і вяртаецца да офіса. Нам жа спяшацца няма куды. Мы спыняемся ля рэкламнай тумбы і лезем у кішэні за цыгарэтамі. Так вось заўжды: блёнтаешся абы дзе, нешта шукаеш, нервуешся, а шчасце — вось яно, у цябе пад носам. Разуйце вочы:

«Вы ўсё яшчэ шукаеце работу? Звяртайцеся да нас, і мы дапаможам вам».

Гэтую абвестку я заўважаю зусім нечакана. Першы радок выдзелены тлустым шрыфтам, астатнія амаль сцерліся. І ўсё ж нумар кантактнага тэлефона і прозвішча чалавека, якому трэба тэлефанаваць, яшчэ можна прачытаць. Чытаем і адчуваем невытлумачальнае хваляванне. Відавочна, што тут умяшаўся сам лёс.

— Аляксей Міхайлавіч! — разгублена пазірае на мяне Фёца. — Віцёк, гэта — сон? Не маўчы, Віцёк?!

— Зваць — як цара, Аляксей Міхайлавіч, — недаверліва моршчу лоб і прадчуванне вялікай небяспекі сціскае сэрца. — Не веру я гэтаму. Лухта ўсё! Ведаеш, колькі такіх фірмаў я аблазіў? Самае большае, што яны могуць нам прапанаваць, гэта пасаду агента па продажы парфумы ці нейкай іншай дробязі, і то пры ўмове, што тавар мы набудзем за свае грошы. А скуль іх узяць? Не, такая праца нам не па кішэні. Не верыш? Патэлефануй.

— Патэлефануй! — перакрыўляе мяне Фёца. — А тэлефон дзе ўзяць?

— Не ведаю. Мой адключаны за даўгі, — вінавата паціскаю я плячыма.

— Мо ў яго папросім? — ківае Фёца на недамерка.

— Яшчэ чаго. Пайшоў ён!

Фёца здзірае з тумбы абвестку і акуратна складвае ўчацвёра, потым хавае ў кішэню. Я здзіўлена сачу за кожным яго рухам.

— На ўсякі выпадак, — тлумачыць ён.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)