Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 57
Перейти на страницу:

Тою парою ў Амэрыцы лютавалі тэрарысты радыкальнай партыі “Чорныя пантэры”. Магістар філязофіі, як высьветліла ФБР, была зь імі зьвязана, і калі “Чорная пантэра” чарговым разам некага задзерла, Анджэлу Дэвіс абвінавацілі ў суўдзеле ў злачынстве. Цэкоўскіх прапагандыстаў, рэч зразумелая, усе гэтыя закалоты не цікавілі: яны а priori абвясьцілі Анджэлу Дэвіс ахвярай паліцэйскага рэжыму і гучна бомкнулі ў прапагандысцкія званы.

Па ўсёй краіне не сьціхалі мітынгі, ствараліся камітэты падтрымкі, прымаліся гучныя адозвы, сям-там нават зьбіралі грошы на карысьць вязьняў амэрыканскіх турмаў. Мітынгоўцы ў выкрывальніцкім запале часьцяком перабіралі меру, заяўляючы, што Анджэла Дэвіс зазнае страшныя катаваньні. Насамрэч яна сядзела ў камфортных умовах і дамагалася ад турэмнай адміністрацыі ўсталяваньня ў камэры каляровага тэлевізара. У Беларусі каляровыя тэлевізары тады мелі толькі партбосы, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і дырэктары ўнівэрмагаў.

Мне й самому лёсіла ўзяць удзел у мітынгу cалідарнасьці зь цемнаскурай змагаркай. Адбыўся ён у наваполацкай сярэдняй №2.

Пэўнага дня нас, вучняў, зьнялі з заняткаў і сшыхтавалі на школьным калідоры. Арганізатар выхаваўчай работы, якога, з-за доўгай шыі, мы называлі Гусаком, стаў апавядаць пра злачынствы вашынгтонскай адміністрацыі і, хвалюючыся, называў ахвяру расавай сэгрэгацыі ня Дэвіс, а Дэвас. Мяне з той прычыны разьбіраў нястрымны сьмех, дый сябар, што стаяў за сьпінаю, тыцкаў пальцамі пад драбы. Калі прамоўца голасна выгукнуў: “Свабоду Анджэле Дэвас!” — я, ратуючыся ад козыту, падскочыў і гучна зарагатаў. Мяне й “казытуна” Сашку Мікуліча зь мітынгу выгналі, яшчэ два маіх сябрукі сышлі за кампанію. Пачалі разыходзіцца і астатнія: падумалі, што мітынг скончыўся, ды іх спыніў Гусакоў вокліч: “Стойце! Куды вы?!”

Пасьля “акцыі салідарнасьці” мяне выклікаў дырэктар і, надаўшы голасу лагодны тэмбар, запытаў: “Скажы шчыра, Мудроў... Ты сапраўды падтрымліваеш амэрыканскіх цемрашалаў і таму сарваў важнае палітычнае мерапрыемства, ці ўсё ж у тваёй душы кволіцца хоць нейкая спагада да гэтай мужнай жанчыны?”

У душы маёй нічога ня кволілася. Я ўжо быў дарослым чалавекам і ведаў: у Краіне Саветаў сядзяць па турмах сотні такіх Анджэлаў, і іхны лёс анікога ў сьвеце не цікавіць.

Анджэлу Дэвіс выпусьцілі зь вязьніцы ў лютым 1972 г. пад грашовы заклад у 102,5 тысяч даляраў, а яшчэ праз тры месяцы суд прызнаў яе невінаватай.

ЛУІС КАРВАЛАН

Падзеі, што надарыліся верасьнем наступнага году, глыбока занепакоілі ўсіх сумленных людзей плянэты: у Чылі да ўлады прыйшла ваенная хунта. Пішу гэта без гіроніі, бо ваеншчына пры ўладзе — зьява й насамрэч паранармальная. І ўжо наступнага дня пасьля путчу распачаўся прапагандысцкі маратон, удзельнікі якога цэлых тры гады душыліся сьлязьмі, аплакваючы лёс дэмакратыі ў далёкай ад нас краіне. Яскравым правадніком той дэмакратыі быў генэральны сакратар кампартыі Чылі таварыш Луіс Карвалан, які, зь міласьці хунтароў, трапіў за калючы дрот.

Карваланам простаму люду ня толькі затлумілі галовы, але й ад’елі вантробы. Пра чылійскага пакутніка не стамляліся пісаць газэты і часопісы, прозьвішча гэтае пэрманэнтна гучала ў тэленавінах, а размаітыя акцыі салідарнасьці “зь верным сынам чылійскага народу” сталіся неад’емным элемэнтам палітычнага краявіду.

Асабліва адбіліся ў памяці выпускі кіначасопісу “Навіны дня”. За галоўныя навіны іхныя стваральнікі ўважалі візыты за мяжу Л. І. Брэжнева ды мітынгі працоўных у абарону Луіса Карвалана.

Кінадакумэнтальна-мітынговыя жарсьці разгортваліся ў вытворчых цэхах (часьцей ад астатніх паказвалі мітынгі на маскоўскім заводзе “Серп і молат”), і першым на моўніцу запускалі ці то брыгадзіра наладчыкаў, ці то проста фрэзэроўшчыка з зоркай Героя сацыялістычнай працы на спэцоўцы. Потым выступаў сакратар парткаму, за ім вэтэран вайны і, нарэшце, высокія скляпеньні скаланала бойкая камсамолачка. Прамоўцы казалі па-пісаным, паралельна гучаў “музон” у выкананьні чылійскага гурту “Вэнсэрэмас” і роблена-суворы голас дыктаркі Ганны Шацілавай: “Увесь савецкі народ... з трывогай і надзеяй...”

Невядома, колькі б яшчэ кілямэтраў стужкі змарнавалі кінэматаграфісты, і колькі б яшчэ дасьціпных прымавак ды показак распавёў пра свайго куміра савецкі народ, ды нечакана Луіса Карвалана адпусьцілі на волю. Паводле афіцыйнай вэрсіі, здарылася гэта ў выніку “шырокага руху міжнароднай салідарнасьці”, але насамрэч усё было значна прасьцей: чылійскага камуніста Карвалана абмянялі на расейскага антыкамуніста Букоўскага.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)