Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 57
Перейти на страницу:

23 сьнежня 1976 г. былы вязень чылійскай хунты сустрэўся ў Крамлі з Л. І. Брэжневым, і кадры той сустрэчы безьліч разоў круцілі па тэлебачаньні. Леанід Ільліч паўстаў перад лядашчым чылійцам — выбачайце за таўталёгію — у паставе сыбірскага мядзьведзя-бадзягі, кароткае імгненьне вырашаў — як спраўней засмактаць калегу і, схапіўшы Луіса ў ахапак, засмактаў у зьбялелыя вусны. Пазіраючы на такія жарсьці, многія тэлегледачы, асабліва старэйшага пакаленьня, пусьцілі сьлязіну, але былі і такія, што плюнулі і незласьліва мацюкнуліся. У іхных вачох усе гэтыя гэсы холы, роднэі арысмэндзі, луісы карваланы ды іншыя “лідэры камуністычных і рабочых партыяў“ былі звычайнымі халяўшчыкамі, што разам зь Леанідам Ільлічом сядзелі на карку савецкай рабочай клясы й калгаснага сялянства.

А propos: калі праз паўтара дзесяцігодзьдзі Масква спыніла фінансавую падтрымку “братніх кампартыяў”, яны вомігам разваліліся, і іхныя былыя лідэры вымушаныя былі шукаць нейкую іншую халяву.

Тут бы і спыніцца, паставіць тлустую кропку, але ўсьведамляючы, што па той бок Атлянтыкі вось ужо чвэрць стагодзьдзя сядзіць у вязьніцы апошні “герой” колішніх ідэалягічных баталіяў, папоўнім нашыя нататкі яшчэ адным прозьвішчам.

ЛЕАНАРД ПЭЛТ'ЕР

У пляне палітычнай раскруткі Леанарду Пэлт'еру не пашанцавала: ён патрапіў у “цень” Луіса Карвалана. Дый ідэалягічны “мотарэсурс” і энтузіязм народных мас былі на той час амаль вычарпаныя. Вядома ж, імя актывіста Амэрыканскага Індзейскага Руху (АІР) безьліч разоў прагучала па радыё і тэлебачаньні, палітаглядальнікі, кшталту прафэсара Зорына, зьбілі языкі, апавядаючы пра гаротны лёс амэрыканскіх індзейцаў, былі выдадзеныя каляровыя плякаты з партрэтам Пэлт'ера, камітэты камсамолу зьбіралі подпісы за яго вызваленьне, але гэтая кампанія па сваёй гучнасьці значна саступала ўсім папярэднім.

26 ліпеня 1975 г. у індзейскай рэзэрвацыі Пайн Рыдж разьвіталіся з жыцьцём два агенты ФБР. Абодва яны былі цяжка параненыя ў перастрэлцы, а потым дабітыя кантрольнымі стрэламі ва ўпор. Адказнасьць за забойства ўсклалі на актывістаў Амэрыканскага Індзейскага Руху Боба Рабіда, Дына Батлера й Леанарда Пэлт'ера. Праз пэўны час Боба і Дына арыштавалі, судзілі і апраўдалі. А вось іхны сябрук Леанард зьбег у Канаду і праз пару месяцаў быў выдадзены ўладам Злучаных Штатаў.

Суд ня меў яскравых доказаў таго, што эфбээраўцаў забіваў Пэлт'ер, апроч таго, пад час судовага працэсу, выявіліся факты незаконных дзеяньняў з боку ФБР і парушэньняў правоў індзейцаў. Аднак журы прысяжных прызнала Пэлт'ера вінаватым і ён атрымаў два пажыцьцёвыя тэрміны зьняволеньня.

Адразу ж па абвяшчэньні прысуду ў рэзэрвацыях пачаліся хваляваньні, ля Белага дому зьявіліся людзі з партрэтамі засуджанага, Аmnesty International прызнаў актывіста АІРу палітычным вязьнем, а савецкая прапаганда, у сваю чаргу, назвала Пэлт'ера палымяным барацьбітом за правы амэрыканскіх індзейцаў.

Мінула колькі год, прозьвішча барацьбіта выпетрылася з людзкой памяці, і я асабіста згадаў яго выпадкова, калі ехаў цягніком па бязьмежных прасторах Цюменскай Поўначы. І ня толькі згадаў, але і ўявіў сябе тым самым Пэлт'ерам.

У лютым 85-га мы з паэтам Алехнам Мінкіным убіліся ў “бічавоз” Сургут — Наябрск, на адным з прыпынкаў выйшлі ў тамбур і там убачылі тубыльца тутэйшых мясьцін. Апрануты ў ліхенькую маліцу, хант ехаў з хлопчыкам і, як мы зразумелі, пабойваўся заходзіць у вагоннае нутро.

— Мы іх сюды не пускаем — сьмярдзяць”, — п’янавата патлумачыў праваднік, запраўляючы вугалем і без таго гарачую печку.

Вось тады я і ўявіў сябе Леанардам Пэлт'ерам. Мне захацелася выкінуць зь цягніка і гэтага падпітага правадніка, і нашых суседзяў па купэ, што пілі гарэлку ад самага Сургуту, і ўсіх гэтых “пакарыцеляў Поўначы”, якія спляжылі тайгу, атруцілі рэкі і амаль што зьвялі са сьвету тутэйшы люд.

Напачатку сёлетняга году — пасьля таго, як Пэлт'ер падаў на імя прэзыдэнта ЗША пэтыцыю аб памілаваньні — пра яго ізноў загаварылі, а ў амэрыканскіх гарадах прайшло некалькі дэманстрацыяў. Аднак гэтым разам на вуліцы выйшлі ня толькі Пэлт'еравы прыхільнікі, але й супрацоўнікі ФБР, якія пратэставалі супраць магчымага памілаваньня. Што ж... tempora mutantur. Часіны мяняюцца — і мы мяняемся разам зь імі, і — рана ці позна — нешта мусіць зьмяніцца і ў жыцьці 56-гадовага Леанарда Пэлт'ера.

2001 г.

У лістападзе 1812-га

Пабачыўшы спалучэньне словаў “напалеонаўскі скарб”, усялякі прыстойны абываталь гіранічна пасьміхаецца і дакорліва трасе галавой. “Пішуць розную лухту”, — мармыча абываталь, адарваўшы вочы ад газэты, але нататку пра пошукі скарбу абавязкова дачытвае да канца.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)