Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 154
Перейти на страницу:

Ды і ўрокі цяжкаватыя на два панскія дні. Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або пасеяць шэсць маргоў, што ўжо зусім цяжка. A то — перавезці на дваццаць пяць вёрст ад васемнаццаці да дваццаці пудоў.

На ворыва і сяўбу ішлі сям'ёй, бо аднаму не ўправіцца. Сям'ёй ішлі і на панскую малацьбу, бо трэба было за дзень паншчыны абмалаціць азіміны адну капу, a ярыны — дзве. A капа — шэсцьдзесят снапоў, a кожны сноп ля перавясла — аршын кругам.

Больш мяккі, параўнаўча з цэнтральнымі губернямі, характар прыгону ў Заходнім краі тлумачыўся яшчэ і тым, што ўрад таксама не вельмі дазваляў ламаць звычаёвае права. I не таму, што яно было на руку мужыкам, — чхаць на гэта хацеў Пецярбург! — a таму, што яно было адным з краевугольных камянёў адноснага спакою, адным са сродкаў мець управу на дваранства. A яно ўсё яшчэ не магло забыць даўнейшай шляхецкай «вольнасці» і ваўкамі драпежнымі глядзела ў лес.

Мера гэтая была, аднак, палавінчатая і нікога не задавальняла.

Урад гэта не задавальняла таму, што спакою ўсё адно не было: край, як парахавая бочка, a прыбытку з яго — каціныя слёзы. Дваран гэта не задавальняла па тых жа прычынах, ды яшчэ яны былі пакрыўджаныя недаверам да іх урадавых колаў.

A мужыкоў гэта не задавальняла таму, што для іх з падзелам Польшчы нічога не змянілася, ды яшчэ прыбавіліся рэкруцкія наборы. Пры старых парадках, да раздзелу, служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, a мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым, разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіў y шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі: «Два паны — адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў». На гэта ішлі рэдка, асабістая незалежнасць была значна больш галоднай: усё адно даводзілася трымацца магната, каб не згінуць з голаду. Ішлі большай часткаю тыя, хто не паладзіў з панам, каму немагчыма было цярпець.

I вось цяпер наборы і шматгадовая салдатчына віселі над кожным і ў кожную хвіліну маглі ўпасці на першую лепшую хату, забраць карміцеля, забраць брата, сына.

Прыдняпроўскія мужыкі заўсёды былі дзёрзкія, з нейкімі аж казацкімі замашкамі. Ролю рошчыны ў гэтай неспакойнай дзяжы гралі шматлікія незалежныя ад паноў колы і групы: былыя пастухі каралеўскіх чарод, скупа ўзнагароджаныя зямлёй пры раздзеле; панцырныя баяры, ці то былая памежная варта, перад якой калісьці запабягаў сам кароль; насельніцтва шматлікіх багатых гарадоў, y якіх асцерагліся забраць магдэбургскае права; магутныя, усепранікальныя абшчыны баркалабаўскіх і куцеянскіх старцоў.

Чапаць звычаёвае права, павялічваць двох-трохдзённую паншчыну было небяспечна: маглі і чырвонага пеўня пусціць, ды яшчэ так спрытна — пад толькі што застрахаваныя будынкі, — што потым гаспадара па судах зацягаюць, a ці не зрабіў ён гэтага з мэтай нажывы.

Па гэтай прычыне нават згон — права гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці, — павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень.

I вось пан Канстанцін Кроер асмеліўся патроху парушаць звычай, непрыкметна наступаючы мужыкам на мазалі. Справа была ў тым, што ён год пражыў y Пецярбурзе ды яшчэ цэлы год ездзіў за мяжой. Карты, рулетка, яшчэ чорт ведае што. Растрос там шмат грошай і цяпер папраўляў сваё становішча.

Пачалося гэта гады тры таму назад. Перш за ўсё ён перастаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком. Мужыкі пабурчалі трохі ды і сціхлі. Потым на цэлую гадзіну скараціўся абед y зімовыя паншчынныя дні. Сцярпелі і гэта, бо пан павінен быць трошкі несправядлівы, калі ўжо справа заходзіць аб яго гаспадарцы. Дзякуй богу, усяго было: і заліваў Кроер залішняе, і паляваў на сялянскай руні, і наконт дзевак быў памаўзлівы.

Але потым пачаліся свавольствы ўжо зусім небяспечныя. Пан Кроер прыбавіў трэці дзень. A калі некаторыя паспрабавалі бурчаць — іх адлупцавалі на стайні. Тады нехта падпаліў Кроераву адрыну. У адказ на гэта Кроер завёў ваўкарэзаў і прывёз са Смілавіч дзесятак татар-вартаўнікоў. Гэта было ўжо зусім нечакана…

Кроер зацяўся. Са злоснай гарэзлівасці павялічыў бабскі прынос палатна ў царкву на адну гібу[44], быццам святая царква жабрачка, a сам ён кавалачнік нейкі. Суседзі ездзілі ўразоньваць яго, але чхаць яму было на іхнюю думку. Што яму маглі зрабіць? Прымаць перастануць? Дык яму сына не жаніць, a дачку не вывозіць y свет.

вернуться

44

Гіба — старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, дзе кросны, ад мернага цвіка да цвіка. Колькі разоў загінаюць — столькі і гібаў. Дакладнай меры няма, гэта залежыць ад таго, якая хата. Але прыкладна каля трох.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)