Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 92
Перейти на страницу:

А як жа тым, у каго найбольшая роднасць, дружба, каханне?..

Цяжка ішлося адтуль.

* * *

У кнігу пра Неман мне было прыемна парэкамендаваць два невялікія ўрыўкі з Калеснікавай аповесці «Доўт памяці». Як яму з мамай i татам чароўна плылося супраць быстрай позневячэрняй плыні ў чайцы, на ўсяночную ў Ярэмічы, як зімою Нёман ператвараўся ў выдатны каток, i трэба было самому ладзіць канькі. Драўляныя, на канце падкаваныя кавалкам тоўстага дроту. Гэты другі ўрывак з Валодзевай аповесці выходзіў на школьныя вершы Якуба Коласа, што так хвалявалі майстра канькоў i лыжаў родным словам, i я не стаў там лішне скарачацца,— такое нам трэба ды трэба...

Відаць, ад гэтага сутыкнення з сябравым малечым светам у памяці маёй замільгала даволі настойліва, прыемна ажыло i сваё. Наш загорскі сусед, вясёлы ды ўпарты дзядзька Паўлюк, прыйшоў да мяне, шасцікласніка, з польскім «элементажам» іхняй Любы i абураным здзіўленнем:

— Скажы, Іван, як гэта можна, каб такое ды ў буквары: «Папуга хцэ сера»?!

Прыйшлося растлумачваць, што ён, па-нашаму папугай, хоча сыру, а не таго, пра што дзядзька падумаў не ведаючы, што наша «е» — гэта польскае «э».

Пасмяяўшыся разам са мною i тымі, хто быў тады ў хаце (не памятаю), дзядзька пайшоў з «элементажам» дахаты, а мне вось помніцца цэлых семдзесят гадоў

Па малако ў пасёлачак я штодня прыходжу ў сем з мінутамі. A гарадскі гаспадынін унучак, шасцігадовы Валодзька, ужо або забаўляецца ca сваім чорным шчанюком, або штосьці майструе на панадворку. Калі я першы раз здзівіўся з гэтага перад яго бабуляй, яна засмяялася:

— А Бо-о, дык ён жа спаць лажыцца ў пяць гадзін!..

Я лажуся таксама рана, каля дзесяці, то крыху «да», то «па». Бывае, i выцягну да пяці або шасці, а калі дык i ўзбуруся лішне зарана. Сёння, напрыклад, прачнуўся ў дзве гадзіны. I адразу з цытатай з таго Любінага «элементажа»:

Mała Zosia sobie śpi,

Coś się naszej Zosi śni,

Bo się Zosia we śnie śmieje...

He ўсё тут, відаць, у мяне дакладна, а яшчэ адзін радок ці, можа, больш ix i зусім не ажывае ў памяці. Затое жыве, весела расчульвае маю бяссонную старасць цудоўны ўсясветны вобраз —дзіця шчасліва смяецца праз сон.

Той гістарычны перыяд справядліва называецца акупацыяй, паняволеннем часткі нашай радзімы «панскай Польшчай», дзе былі i прыгнет, i беднасць, i асіміляцыя, i турмы для тых, хто супраць гэтага змагаўся, i яшчэ недарэчна страшнейшае — для тых, хто ўцякаў у «вольную, шчаслівую БССР»,— турма, Сібір, Курапаты...

Але ж было i проста жыццё i ў нас, у Заходняй. Праца, нягоды, спадзяванні, матчыны слёзы, маладое шчасце кахання...

I такія драбніцы, як папугай, што хоча сыру, як усяночная над Нёманам, як усмешка малое Зосі праз сон...

* * *

Кожны робіць сваё. Яліны стаяць цёмна-зялёнай тушчэчай, нібы знарок дзеля таго, каб на ix найвыразней выдзяляліся беленька-стракатыя, тонка-стромкія ствалы маладых бярозаў i таксама тонка-вынёслыя сосны, што не паэтамі прыдумана, a сапраўды меднаствольныя. A ўсё гэта ад сонца! Так i хочацца ўсклікнуць ад захаплення. Кожнай раніцы зноў маладое, яно ласкава, весела дыханула на лясную прыдарожную сцяну сваім невычэрпна магутным святлом, зрабіўшы як найбольш прыгожым, як найдзяціней радасным i гэты звычайны, просты закутак прыроды.

* * *

Тры дні таму назад прачнуўся апоўначы ад жахлівага сну. Мне трэба было выканаць загад: паставіць міну ў аўтобусе, дзе i жанчыны, i дзеці, i той, якога абавязкова, пад карай смерці абавязкова трэба знішчыць. Я так заблытаўся ў сваім партызанстве i чалавечнасці, што засталося толькі горка, балюча прачнуцца. I супакоіцца ў радасці, што гэта сон.

I тут не абышлося без кніжнага. Якраз чытаю Базэна, «Зялёны храм»:

«У меня нет кроликов, нет голубей, нет кур, ведь их нужно было бы убивать...»

I ад гэтага мірнага, свабоднага вегетарыянства ў настаўніка-пенсіянера, старога француза, мне прыгадалася сваё.

* * *

Выслухаўшы яго красамоўнае ды знішчальнае асуджэнне кагосьці з іхніх агульных знаёмых ці нават сяброў, той, хто слухаў, мог бы, меў бы права сказаць пасля паўзы, а то i адразу:

— Ну, а цяпер з такой самай адкрытасцю давай i пра сябе самога.

* * *

Даўні знаёмы, пра якога я даўно не чуў, аказваецца, знайшоў шчаслівае прымяненне свайму, як камусьці здавалася, дзівацтву — самастойнаму вывучэнню фінскай мовы: працуе сабе ў Хельсінках перакладчыкам. Выступаў па радыё «Свабода», талкова расказваў землякам, як там выглядае справа з заработками I проста прыемна было пачуць яго, што помніцца чалавекам не толькі талковым, але i вясёлым, i прымавачку ёмкую пачуў, яўрэйскую: «Колькі ні пi — усё роўна рускім не будзеш!..»

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)