Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

У вясковай бабулі — гарадскі ўнучак з чорненькім, весела трапяткім шчанюком то на руках, то на каленях. Прысеўшы побач на лаўцы каля хаты, я хацеў таксама пагладзіць сабачку, а ён — брахаць i кусацца. ІІІасцігадовы сур'ёзны Валодзя:

— Скажыце яму, як вас завуць, дык ён кусацца не будзе.

Я сказаў яму сваё «дзед Ваня» i смялей пагладзіў па чорнай, вельмі ж рухавай лабацінцы, а ён i праўда не стаў кусацца. Нават i руку маю лізнуў. Каб я нагнуўся, дык i твару, відаць, дасталося б, як хлапчуковаму ўвесь час.

* * *

Холад. A ногі мае расходжваюцца. Апроч паходаў па малако, двойчы ўжо хадзіў надвячоркамі i на праходку. Лесам, то ў бок Студзёнкі, то Лузінаўкі. Прыгожыя назвы лясных урочышчаў. Як i само наша Крынічнае.

Май яшчэ ўсё не той па-сапраўднаму. Лес нейкі насцярожаны, нібы ў чаканні яшчэ горшага. Уранні было толькі плюс два, i на траве паблісквала пад сонцам шэрань.

* * *

Акула ў сваіх «Змагарных дарогах», якія больш успаміны, чым раман, як значыцца на тытуле, падае такі дыялог паміж станоўчым палякам Дэмарчыкам i яшчэ больш станоўчым беларусам Спарышом, за якім бачыцца сам аўтар.

«— Скажы мне,— спытаў Сымон,— які народ ты найбольш ненавідзіш?

— Немцаў.

— А пасля?

— Расейцаў. А ты?

— Насамперш маскалёў

— А яшчэ каго?

Сымон адказаў не адразу. Дэмарчык спасцярог хістанне.

— Скажы, скажы, што ненавідзіш палякаў! — спанукаў Сымона».

А той пачаў выкручвацца...

Да пытання пра немцаў не дайшло, паляк не спытаўся.

З-за любасці да маці-Беларусі трэба ненавідзець i палякаў, хоць i няёмка аўтару ў гэтым прызнацца, i літоўцаў, трохі i латышоў, дый украінцаў, што таксама ж бліжэй да нас, чым немцы. Пра тых, геаграфічна далейшых, гаворыцца так, што каб ix не правакавалі партызаны, каб далі ім, немцам, панаваць у нас спакойна, дык яны, памардаваўшы жыдоў, камуністаў i ўсіх іншых, незадаволеных іхнім прыходам, былі б ласкавейшыя да нашых матак i бабуляў, не так шмат палілі б ix жыўцом у родных хатах, гумнах, драўляных цэрквах, разам з дзецьмі i ўнукамі. А да таго ж яны ашчаслівілі Беларусь паліцыяй, самааховай i «кадэцкай» школай...

Колькі нянавісці трэба, каб жыць!

А жыць — каб ненавідзець?

* * *

Гэта i добра, што кнігу Сяргея Панізніка «Асвейская трагедыя» чытаю адразу пасля Акулавых «Змагарных дарог». Успомнілася, як у сваёй газеце «Зважай!» ён, Акула, злосна кіўнуў на «Я з вогненнай вёскі...». Як быццам злачынствамі адных, сталіністаў, можна перакрыць, апраўдаць злачынствы другіх, гітлераўцаў. Галоўнае ж тут — было i засталося — у злачынствах супраць чалавечнасці, якім няма апраўдання.

* * *

Уранні салаўі пераклікаліся як быццам зусім-зусім у нашым агародзе — так блізка, на вішнях каля сеткі агароджы, на чарэшнях i яблынях, якія на градах, нават, здаецца, i на ліпе, за якою дарога i адразу бярэзнік.

— Цяплей ім тут, у зацішку, лепш, чым каля Нёмна,— сказала мая гаспадыня, калі я, вярнуўшыся ад надворнага ўмывальніка, паведаміў ёй у кухні пра новае ў нашым, яшчэ ўсё халодна-сырым жыцці.

* * *

Барыс Пільняк, «О'кэй», раздзел 23: «...Сколько гениальных произведений создано на всяческих (и фактических и психических) чердаках и в голоде? — И писатель подобен птице: птице легче лететь, когда ветер дует ей в грудь».

* * *

Чытаючы «Записные книжки» Ерафеева, мне былі цікавымі яго выпіскі з кніг, якія ён чытаў. Успомніў, што тады падумалася, а цяпер паўтарылася ў памяці, чытаючы Пільняка: i цікава, i добра, i патрэбна яна, такая міжнародная, міжлюдская пераклічка,— для адчування агульнасці, для накірунку на чалавечае братэрства, мара пра якое жыла, жыве i будзе жыць як ідэал.

* * *

Ці будзе такі час, каб наймацней пашкадаваць, што таго чагосьці, што мог i павінен быў зрабіць,— ты не зрабіў, такі дзень, момант найбольшага праяснення свядомасці, каб усё-ўсенька ўбачыць як найлепш?.. A ўбачыўшы, што рабіць далей, плакаць ад немагчымасці не тое, каб паправіць усё, але ж хоць бы штосьці найбольш неабходнае зрабіць?

Тут скажам пра тыя латы i латкі, якімі можна даштукоўваць цэласць апавядання пра сваё жыццс, пра якія думалася ўчора.

Адчування, што ўсё магчымае табою зроблена (так гаварыў Карпюк Калесніку незадоўга да смерці), у мяне няма. Аднак i пра тое яшчэ большае, што трэба, можна i варта было зрабіць, думаецца не надта настойліва ды часта, відаць, i проста ад узроставай ды хвараблівай слабасці, ад натуральнай стомы, вычарпанасці i — дзякуй Богу — здольнасці бачыць межы сваіх творчых магчымасцяў.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)