Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 62
Перейти на страницу:

«Статкам дурных баранаў» лічаць сучасны электарат (так называюць цяпер народ) расійскія ўлады і буржуазныя СМІ, якія якраз сваімі фенаменальна нізкімі па якасці матэрыяламі і дэбілізуюць насельніцтва. У сваёй пагардзе да простага чалавека яны неарыгінальныя: скажона-прымітыўна паўтараюць думку нямецкага філосафа Ф. Ніцшэ, які большасць людзей называў бязмозглымі авечкамі, што паслухмяна падпарадкоўваюцца пастуху — звышчалавеку. На жаль, думка вар’ята (і пры гэтым геніяльнага мысляра) трывала вызначыла сацыяльную псіхалогію ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў. Але з’явілася і контрідэя. У модным рамане сучаснага бразільскага пісьменніка Паула Коэльо «Алхімік» герой-пастух Санцьяга ў пошуках свайго жыццёвага прызначэння шмат што зразумеў, назіраючы паводзіны менавіта авечак: яны валодаюць асаблівай мудрасцю, заўсёды знаходзячы — толькі дзякуючы сваёй інтуіцыі — усё, што ім патрэбна, — ежу, начлег, супакаенне. Так і чалавек, давяраючы не розуму, а сваёй інтуіцыі, пойдзе менавіта па тым Шляху, які прызначаны яму лёсам. Аўтар гаворыць, што авечкі навучылі героя мове, якая «зразумелая ўсім, мове, на якой гаворыць Сусвет» [59, 98]. Між іншым, пастух Эзоп, назіраючы, здавалася б, прымітыўных жывёл (ён пасвіў таксама авечак), ужо ў маленстве выхопліваў назіральным вокам важныя для яго дэталі. Геніяльнасць яго заключаецца ў тым, што ён пісаў кароткія творы з доўгім, амаль невычарпальным, зместам, умеючы ва ўсім бачыць дасціпную аналогію.

Біблейскі Давід, будучы цар, заснавальнік ізраільскай дзяржавы, таксама ў юнацтве быў пастухом — як і ўсе першапродкі яўрэйскага народа. Таму вельмі часта яны прадстаўлены ў акружэнні авечак ці з ягняткамі на руках. Так, у мазаіках знакамітай візантыйскай царквы Святога Віталя ў Равене (VІ ст.) на першым плане сцэны «Тройца» каля стала, за якім сядзяць тры анёлы, стаіць ягня, аглядаючыся на гасціннага Аўраама: жывёлінка нібы нагадвае, што яго сын як ахвяра Богу быў некалі заменены баранчыкам, і з таго моманту пачалася новая эпоха ў гісторыі чалавецтва. У мініяцюры ІХ ст. з Парыжскай Псалтыры на тэму «Давід спявае псалмы» Давід абкружаны авечкамі і козамі [65, 63, 113].

На партале знакамітага Шартскага сабора ў Францыі Іаан Хрысціцель паўстае з авечкай на руках: магчыма, гэта сімвал яго ўласнага ахвяравання ці, хутчэй за ўсё, згадка пра тое, што ён першы назваў Хрыста Агнцам [108, 214]. Авечкі амаль заўсёды прысутнічаюць у тэме «Звеставання пастухам» (напрыклад, у малюнку вядомага рускага мастака ХІХ ст. Аляксандра Іванова «Яўленне анёла, што паведамляе пастухам пра нараджэнне Хрыста» [30, 39]) і ў віфлеемскіх сцэнах: «Нараджэнне Хрыста», «Святая сям’я», «Пакланенне волхваў» (напрыклад, фрэска вялікага Джота «Пакланенне» [74, 18]). Авечка — бадай самая папулярная жывёла ў хрысціянскім мастацтве. Часам Агнец алегарычна заменены воблакам, напрыклад, у геніяльнай «Сіксцінскай мадоне» Рафаэля, якую так любіў наш Максім Багдановіч.

Агнец як сімвал Хрыста — адзін з улюбёных і найбольш частых вобразаў на працягу ўсяго існавання хрысціянскага мастацтва. Ён абумоўлены словамі таго ж Іаана Хрысціцеля, які, бачачы Хрыста, што ішоў да яго, прамовіў: «Вось Агнец Божы, які бярэ на сябе грэх свету» [Іаан, 1:29]. Хрыстос Збавіцель у вобразе Добрага Пастара (з ягняці на плячах) часта сустракаецца ў мастацтве ранняга хрысціянства (у прыватнасці, катакомбным), але ў мастацтве эпохі Адраджэння ён выкарыстоўваецца рэдка. Праўда, Рэнесанс больш складана інтэрпрэтуе тэму. Напрыклад, буйнейшы нідэрландскі жывапісец ХV ст. Ян ван Эйк у грандыёзным Генцкім алтары пяць ніжніх створак поўнасцю прысвяціў галоўнай тэме алтара — «Пакланенне Агнцу». Тут паўстае шырокая панарама, персанажы якой, здаецца, прадстаўляюць увесь зямны свет, а ў цэнтры на ўзвышэнні — Залаты Агнец з німбам [41, 130].

Свецкі варыянт тэмы пастухоўства — так званая пастараль у музыцы, выяўленчым мастацтве і ў паэзіі, якой аддаў даніну і Сімяон Полацкі («Беседы пастускія»). Геніяльны рускі паэт Сяргей Ясенін свядома ствараў сабе імідж пастушка, бо менавіта пастухі першымі даведаліся пра нараджэнне Бога. У карціне мастака-сімваліста Усевалада Барысава-Мусатава «Дафніс і Хлоя» (1901 г.) — паводле аднаго з самых вядомых у свеце антычных пастаральных раманаў — любоўная сцэна (а пастараль — і ёсць паказ кахання на ўлонні прыроды) адбываецца ў акружэнні авечага статка [125, 67]. Авечкі — абавязкова элемент ідылічнага пейзажу, пачынаючы з мастацтва барока.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)