Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 62
Перейти на страницу:

Юрта — жыллё без вуглоў і фактычна без мэблі, таму важнейшае значэнне ў яе ўбранні маюць дываны, кошмы, посцілкі, Ды і сама юрта зроблена з лямцу, скачанага з поўсці авечак. Адна з самых характэрных рыс ткацтва ў манголаў, казахаў, кіргізаў, іншых народаў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, — арнамент у выглядзе стылізаваных рагоў барана [42, 80–86]. Для беларусаў такога кшталту арнамент нехарактэрны, што гаворыць пра мінімальны ўдзел цюркскіх народаў у нашым этнагенезе. Хоць авечка з’явілася на тэрыторыі Беларусі больш за тысячу гадоў таму [127, І, 22].

На самай архаічнай (эпохі неаліту) кераміцы Кітая, дзе і ўзнік жывёльны Задыяк, выявы барана сустракаюцца неаднаразова, але ў пазнейшы час, у эпоху Шан, калі тут выраблялася лепшая ў свеце бронза, баран як дэкаратыўны элемент у посуду з’яўляецца рэдка, намнога часцей — дракон, фенікс, тыгр, алень [84, 68–86].

Алені з золата — найбольш часты вобраз і ў вырабах так званага скіфскага жывёльнага стылю. Але прысутнічаюць у скіфаў сярод шматлікіх прадстаўнікоў фаўны і авечкі. Найбольш яскравыя прыклады — залатыя пектаралі (нагруднае ўпрыгожанне), знойдзеныя ў скіфскіх курганах. Так, у пектаралі, адкапанай у 1868 г. у кургане Вялікая Блізніца на Таманскім паўвостраве, элегантныя козачкі і баранчыкі пасуцца сярод кветак і пальметак, акантаваных двума залатымі скрутамі [32, 11]. Яшчэ больш вытанчаную пектараль знайшлі на Украіне ў царскім кургане Тоўстая Магіла ў 1971 г. Тры ярусы гэтага шэдэўра ювелірнага мастацтва перадаюць міфалагічна-філасофскую мадэль свету. Пасярэдзіне верхняга яруса, што адлюстроўвае жыццё людзей, два мужчыны шыюць са шкуры барана кажух, а побач хлопцы дояць авечак [72, 19–20]. Надзвычай складаная кампазіцыя, выключна-мастацкая па сваёй пластыцы, мае, безумоўна, сімвалічнае, яшчэ не разгаданае, значэнне.

У сучаснай Украіне, для якой характэрна надзвычай багатая па формах і размалёўцы кераміка, шырокай папулярнасцю карыстаецца поліўны посуд у выглядзе тоўсценькіх прысадзістых баранчыкаў. Традыцыя такіх вырабаў ідзе, як даказаў акадэмік Б. Рыбакоў, яшчэ з Трыполля (V—ІV тыс. да н. э.) [94, 154].

У Антычнай Грэцыі на востраве Дэлас, дзе нарадзіліся багі-блізняты Апалон і Артэміда, знаходзіўся велізарны алтар з назвай Кератон, поўнасцю складзены з рогаў баранаў, казлоў, быкоў [20, 218]. Сама назва Кератон неяк суадносіцца са словам «карона». Падобна на тое, што першымі каронамі багоў, а пасля цароў, былі менавіта рогі. У антычным вазапісу і фрэсках Авен прадстаўлены даволі шырока. Так, у разбураным вывяржэннем Везувія (79 г. н. э.) горадзе Геркуланум нядрэнна захавалася фрэска на сюжэт «Фрыкс на залатарунным Авене імкнецца выратаваць сястру Гелу з глыбінь мора» [61, 179]. Менавіта Фрыкс даставіў у Калхіду Залатога Авена, руно якога падараваў цару Ээту.

У касмічную эру Авена авечка, баранчык (асабліва белыя, значыць, найчысцейшыя) — самая жаданая ахвяра для багоў. Таму ў розных міфалагічных сістэмах паступова складваецца аднатыповы вобраз жывёлы, для якой характэрны незласлівасць, рахманасць, безабароннасць, мяккасць, пасіўнасць, цярплівасць, прастата, пяшчота, любоў, ахвярнасць. Найбольш ярка-вобразна гэтыя рысы авечкі ўвасобіў слынны грэчаскі байкапісец Эзоп (VI ст. да н. э.) — сам у юнацтве пастух — у сваіх надзвычай глыбокіх прыпавесцях, напрыклад, «Воўк і ягня».

Праўда, розныя міфалогіі раздзяляюць біялагічны від паводле полавай прыкметы: мужчынскай (баран) і жаночай (авечка). Баран увасабляў сабою плоднасць і сувязь з сонцам, але часам ён надзелены і адмоўнымі рысамі, у прыватнасці, глупствам. Вядомая байка Кандрата Крапівы «Дыпламаваны баран» геніяльная таму, што абапіраецца якраз на міфалагізаваны архетып. У вобразе авечкі падкрэсліваюцца рысы нявіннасці, пяшчоты, безабароннасці (невыпадкова для сатанінскага вопыту сучаснай навукі — кланіравання — была выбрана менавіта авечка). Тыя ж рысы яшчэ больш выразна выяўлены ў маленькім ягняці. «Нявіннае ягня» — часта гавораць пра ціхага, залішне сціплага і пасіўнага чалавека; у апошні час усё часцей гавораць з іроніяй, забываючыся, што ягня (агнец) — сімвал Выратавальніка і Ахвяра выкуплення.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)