Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Каласы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы

Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
. . . . . . . . . .
Прамчала ў зоры чарада гадоў, Знайшоў я хлеб, займеў імя паэта, Ды толькі мой, з маленства ўзяты, доўг Застаўся неаплочаным                 дагэтуль.
Ён сёння нават большы, як калі. Усім, што ёсць,                 i ўсім, што яшчэ будзе, Я абавязан маці i зямлі I вам, вяскоўцы,—                 вечнай працы людзі.
Нібы з зямлі, вы ў гэты свет ішлі, I — у сваёй глушэчы —                 толькі й зналі, Што рвалі пні,                 уходжвалі палі, Аралі,                 сеялі,                 палолі,                 жалі. Не бачылі вы й свету прад сабой: Еў пот вам вочы,                 пёк сляпень ахвоча, Ды ў поле зноў ішлі —                 з кляцьбой, з мальбой — Ад веку ў век,                 ад ночы i да ночы.
Вас, ціхіх, вас, даверлівых, сляпых, Заўсёды толькі ёрмы i чакалі, Шмат ездзіў хто па вас — цярпі, цярпі! — I ўсюды пасвіў вас бізун                 вякамі. Вы моўчкі неслі сваю скаргу ў дол — Мой край,                 ты быў, як камень, безгалосы. Скрыпелі толькі сохі навакол, Званілі толькі ў балацінах косы.
Ступіў цяпер век іншы да сяла — Даўно струхнелі сохі,                 i прасторы Ад краю i да краю заняла Сягоння песня новая —                 маторы.
Ёсць хлеб у вас — яго вам даў не бог! Ды жывяце вы ўжо                 не толькі хлебам. Вам трэба песня,                 шырыня дарог Ды вольнае, без бамбавозаў неба... Да вас, ледзь хвіля вольная,                 бягуць Мае сцяжыны —                 жытам, верасамі. Як хораша ізноў тут сэрцам чуць Мне вашу мову —                 простую, як самі.
Прысяду каля цётак i дзядзькоў — Пальецца рэчкай вольнаю гаворка. Усё, што на душы ў землякоў, Вазьму да сэрца —                 горка ці не горка. I тое, што ў Падзерах паплавы Ўзараны «Сельгастэхнікай» не ўзорна, I што ад хіміі,                 замест травы, Пчол гіне цьма —                 «унь ля вуллёў аж чорна», Я слова кожнае злавіць спяшу, Каб знаць, вяскоўцы, клопат ваш i жыцце. Той клопат — ён i мой,                 i я прашу: Кажыце мне пра ўсё, як ёсць,                 кажыце. Запомню ўсё, нічога не міну: Праслаўлю дзень наш — сонечную                 птушку, A раўнадушша, подласць i ману Вазьму я на пяро,                 нібы на мушку.
Для праўды чыстай, што без пазалот, Я адчыню ў радках шырока дзверы. Адно мне трэба:                 думак вашых лёт Адбіць, як ёсць, вяскоўцы,                 на паперы. Любое мае слова, кожны зык — Усё ад вас                 i ў вашу абарону. Я — гэта ваша мова, ваш язык, Нягучны хай,                 ды верны вам                 да скону.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)