Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Морские приключения » 80000 кіламетраў пад вадой
80000 кіламетраў пад вадой - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

80000 кіламетраў пад вадой

Электронная книга - «80000 кіламетраў пад вадой». Краткое содержание книги:

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбіняхдаследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 171
Перейти на страницу:

Гэты адказ нічога не даў мне. Я пакланіўся ў знак удзячнасці. Капітан прадаўжаў:

— 137°15´ заходняй даўгаты ад Парыжскага мерыдыяна і 30°7´ паўночнай шыраты. Іншымі словамі, мы прыкладна ў трохстах мілях ад берагоў Японіі. Такім чынам, сёння, восьмага лістапада ў поўдзень мы пачнём сваю даследчую кругасветную экспедыцыю пад вадой. А цяпер, спадар прафесар, я не буду вам перашкаджаць працаваць. Я загадаў узяць курс на ўсход — паўночны ўсход і пагрузіцца на глыбіню пяцідзесяці метраў. На гэтай вялікай карце штодня будзе азначацца пройдзены шлях. Салон у поўным вашым распараджэнні, і я ў вас папрашу дазволу пайсці.

Капітан Нэма пакланіўся і выйшаў. Я застаўся адзін у салоне, заняты сваімі думкамі. Яны нязменна вярталіся да ўладара «Наўтылуса». Ці даведаюся я калі-небудзь пра нацыянальнасць гэтага чалавека, які горда заяўляе, што ён не мае радзімы? Што або хто ўзбудзіў у ім нянавісць да чалавецтва? Быў ён ці адным з тых непрызнаных вучоных, якіх «пакрыўдзіў свет», як гаворыць Кансель, сучасным Галілеем[24], ці вучоным-рэвалюцыянерам, выгнаным са сваёй радзімы? Гэтага я яшчэ не ведаў. Ён прыняў мяне, закінутага выпадкам на яго карабель, гасцінна, але з адценнем халоднасці, не дазваляючы мне забывацца, што маё жыццё ў яго ўладзе. І ён ні разу не паціснуў рукі, якую я яму працягваў, і ні разу не працягнуў мне сваёй рукі.

Цэлую гадзіну я быў заняты гэтымі думкамі, імкнучыся пранікнуць у хвалюючую тайну гэтага чалавека. Потым мае вочы спыніліся на раскладзенай па стале карце, і я апусціў палец на месца скрыжавання вызначаных капітанам Нэма даўгаты і шыраты.

Мора мае свае рэкі, таксама як і сухазем’і. Гэта плыні, якія лёгка пазнаць па колеру і тэмпературы, якія адрозніваюцца ад колеру і тэмпературы астатняй вады. Найбольш вядомая акіянская плынь — гэта Гольфштром. Навука нанесла на карту кірунак пяці галоўнейшых плыней: адной у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, другой — у паўднёвай, трэцяй — у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, чацвёртай — у паўночнай і нарэшце пятай — у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна. Пэўна можна сказаць, што ў даўно мінулыя часы, калі Каспійскае і Аральскае моры і вялікія азіяцкія азёры складалі адзін вадаём, у паўночнай частцы Індыйскага акіяна існавала шостая плынь.

Праз той пункт карты, дзе кропкай адзначана было месца знаходжання «Наўтылуса», праходзіла адна з гэтых плыней — Японская плынь Куро-Сіва, што ў перакладзе азначае «Чорная рака». Выйшаўшы з Бенгальскай затокі з водамі, нагрэтымі вертыкальнымі праменямі трапічнага сонца, яна праходзіць Малакскай пратокаю, ідзе каля берагоў Азіі і апісвае крывую ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, даходзячы да Алеуцкіх астравоў. Плынь гэтая цягне за сабой камлі камфорных дрэў і іншых трапічных раслін і рэзка адрозніваецца сваёй ярка-сіняй афарбоўкай і высокай тэмпературай ад цёмна-зялёных і халодных водаў акіяна.

Шлях «Наўтылуса» ляжаў па гэтай плыні. Я сачыў за плыняй па карце, уяўляючы сабе ў думках, як яна знікае, раствараючыся ў бязмежным прасторы Ціхага акіяна, і так далёка адышоў ад сапраўднасці, што не заўважыў, як Нэд Лэнд і Кансель увайшлі ў салон.

Мае слаўныя спадарожнікі проста скамянелі, убачыўшы багацці, што раскінуліся перад іх вачыма.

— Дзе мы знаходзімся, — здзівіўся канадзец. — Няўжо ў Квэбекскім музеі?

— З дазволу гаспадара, — адказаў на гэта Кансель, — я хутчэй падумаў-бы, што мы ў гатэлі Сомерара.

— Сябры мае, — сказаў я, — вы не ў Канадзе і не ва Францыі, а на борце «Наўтылуса», на пяцьдзясят метраў пад узроўнем мора.

— Прыходзіцца гэтаму паверыць. Калі ўжо так гаворыць гаспадар, — адказаў Кансель, — але, кажучы шчыра, такі салон можа збянтэжыць нават гэтакага фламандца, як я!

— Можаш здзіўляцца, колькі твая душа пажадае, сябра мой. А за адно агледзь вітрыны — там ёсць над чым папрацаваць такому класіфікатару, як ты.

Канселя не трэба было двойчы запрашаць заняцца класіфікацыяй. Схіліўшыся над вітрынамі, ён ужо бурчэў нешта на мове натуралістаў: клас, атрад, падатрад, сямейства, род, від…

Тым часам Нэд Лэнд, якога мала цікавіла конхіліялогія, распытваў мяне аб сустрэчы з капітанам Нэма: ці даведаўся я, хто ён, адкуль родам, куды трымае шлях, у якія глыбіні ўцягвае нас? Ён засыпаў мяне тысячай пытанняў, не даючы мажлівасці адказаць ні на адно.

Калі ён змоўк, я паведаміў яму ўсё, што ведаў сам, і ўсё, чаго не ведаў і, у сваю чаргу, запытаў у яго, што ён чуў і бачыў за гэты час.

вернуться

24

Галілей (1564–1642) — вялікі італьянскі вучоны, якога царкоўнікі праследавалі за сцвярджэнне, што зямля круціцца вакол сонца.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)