Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
У манастырах Еўфрасіння адчыніла майстэрні ддя перапісвання кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на колькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межы.
Каб аздобіць полацкія храмы абразамі, Еўфрасіння стварыла таксама іканапісную майстэрню.
Людзей без навукілітаратураХІІ стагоддзячастапараўноўвала з бяскрылымі птушкамі: як такі птах не здольны падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг «совершенна разума».
Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам. Першымі падручнікамі былі царкоўныя кнігі — Псалтыр, Часаслоў Апостал.
Так дзятва пачынала адольваць грамату і ў школах, адчыненых Еўфрасінняю. Аднак высокаадукаваная ігумення пашырыла межы звычайнае праграмы. Апрача царкоўнаславянскае, юныя палачане вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды з прыродазнаўства і медыцыны, з навукі красамоўства — рыторыкі. 3 найболып здатнымі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Падрѵчнікам мог служыць трактат «06 образех», які (у тым ліку на прыкладах з гамераўскіх «Іліяды» і «Адысеі») даваў уяўленне пра алегорыі, гіпербалы, метафары. Вялікая ўвага надавалася гісторыі. Вучні мусілі ведаць радавод полацкай дынастыі, важныя падзеі з мінуўшчыны княства і ўсяго ўсходняга славянства.
Аўтару «Жыція» Еўфрасінні Полацкай, напэўна, пашчасціла быць сярод тых, хто атрымліваў ад яе выдатныя ўрокі красамоўства. Дзякуючы яму мы таксама маем магчымасць ацаніць літаратурны і прамоўніцкі талент асветніцы: «Вось сабрала вас, нібы птушанятаў пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашае працы, і дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашыя нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрастаючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. I баюся, што будзеце вы пустазеллем, і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і зрабіцеся пшаніцаю чыстай, і змялідеся ў жорнах уміронасцю, малітвамі і постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову!»
Памочніцамі і апораю Еўфрасінні былі сёстры: родная Гардзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія).
За манастырскія сцены яны трапілі парознаму.
Маладая ігумення папрасіла бацьку прыслаць да яе малодшую сястру ў навучанне грамаце, а потым таемна пастрыгла здольную вучаніду ў манашкі. Бацька прыехаў у Сяльцо, горка плачучы, абдымаў Еардзіславу і ніяк не хацеў аддаваць Богу другую сваю дачку. «Жыціе» захавала словы князя, якія сведчаць пра глыбіню яго роспачы: «Дзеці мае! Ці ж дзеля гэтага вас нарадзіў я, ці ж на тое ўзгадавала вас маці? Дзеля чаго шлюб вам рыхтаваў? Няўжо шлюбныя ўборы ператворацца ў гора маё?»
Звеніслава прыйшла да сястры сама і ахвяравала храму Спаса свой багаты пасаг з каштоўных камянёў і залатога начыння. Еўфрасіння і Еўпраксія былі асабліва блізкія між сабою — «яко едина душа въ двою телесу».
Заўважым, што, у адрозненне ад сясцёр — Прадславы і Еардзіславы, бацька якіх не наследаваў полацкага пасаду, Звеніслава была дачкою старэйшага Усяслававага сына Барыса і мела высокія шанцы на выгодны шлюб. Аднак прывесці яе ў манастыр магло не толькі жаданне ахвяравацца Хрысту, але і важная вонкавая прычына — імкненне пазбегнуць (разам з іншымі Рагвалодавічамі) высылкі ў Візантыю.
Тры сястры заставаліся разам усё далейшае жыццё. Еўпраксію асветніца абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры, пакідаючы Полацк, яна даручыла «ўладарыць і кіраваць абодвума манастырамі». Пазней Еўдакія заняла месца ігуменні і працягвала асветніцкую дзейнасць сваёй настаўніцы.
Перад ад’ездам у Святую Зямлю Еўфрасіння насуперак волі бацькоў зрабіла Хрыстовымі нявестамі дачок свайго ўлюбёнага брата Вячаслава Вольгу і Кірыяну. Не трэба вінавацідь асветніцу ў неміласэрнасці. Такіх учынкаў вымагаў ад полацкай ігуменні клопат пра будучыню яе справы. «Жыціе» сцвярджае, што князёўна мела ад Бога дар: зірнуўшы на кагосьці, адразу бачьша, ці ёсць у ім дабрадзейны дух і ці можа гэты чалавек быць Хрыстовым абраннікам.
Цягам стагоддзяў заснаваны Еўфрасінняю Спасаўскі манастыр перажываў і ўзвышэнні, і поўны заняпад. У некаторых расійскіх аўтараў вы прачытаеце, нібыта чарніцы пакінулі свой прыстанак у дні Батыевага нашэсця. Яшчэ раз успомнім, што Беларусь гэтае навалы не зведала і ў ганебную залежнасць ад татараў ніколі не трапляла.