Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана заўсёды ўзнікае трэцяе — Лазар Богша. Магчыма, у яго ювелірнай майстэрні юная Прадслава выбірала сабе аздобы, асцярожліва дакраналася да маленькіх тыгляў, захаплялася шматколернымі эмалевымі абразкамі. Зрабіўшыся ігуменняй, яна замовіла слыннаму майстру крыж дзеля прысланых з Царгорада і Ерусаліма хрысціянскіх рэліквій. Такі важны заказ ювелір мусіў выконваць пад наглядам ігуменні, якая, відаць, была аўтаркаю эскіза святыні і зробленага на ёй вялікага надпісу.
Еўфрасіння хацела мець так званы ўзвіжальны крыж, непасрэдна звязаны з вялікім хрысціянскім святам Узвіжання Крыжа Еасподняга. Еэты святочны дзень, як засведчыў летапісец, супаў з вызваленнем Усяслава Чарадзея ў 1068 годзе з кіеўскай вязніцы. Тым самым, лічыла асветніца, Бог паказаў магутную сілу крыжа і пакараў кіеўскага князя Ізяслава, што парушыў крыжовае цалаванне, падступна захапіўшы яе дзеда Усяслава Брачыславіча ў палон. Той незвычайнай падзеі полацкая ігумення і прысвяціла рэліквію.
Свой шэдэўр Богша стварыў у 1161 годзе.
Думаю, што наша нацыянальная святыня — сімвал хрысціянскай духоўнасці і старажытнай дзяржаўнасці беларусаў — вартая падрабязнага апісання.
Крыж мае шэсць канцоўпромняў што сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён свет.
Такая форма крыжа, дарэчы, ніколі не была на ўсходнеславянскіх землях пераважнай і найчасцей сустракалася на абшары, населеным продкамі сучасных беларусаў.
Вышыня рэліквй каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе папярэчкі— 14, ніжняе— 21, таўшчыня— 2,5 сантыметры. Зверху і знізу дрэва закрывалі дваццаць дзве залатыя пласткі з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям.
На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў: Іаан, Лука, Марк і Мацвей, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — патроны (нябесныя апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: святыя Еўфрасіння Александрыйская, Георгій і Сафія. На адвароце размешчаныя выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялеймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс.
У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі Крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, драбок каменю ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Дзімітрыя. 3 бакоў Богша абклаў дрэва дваццаццю срэбнымі з пазалотай пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абвёў шнурком жэмчугу.
Найкаштоўнейшымі з пакладзеных у гнёзды хрысціянскіх рэліквій з’яўляліся часцінкі Святога Дрэва — крыжа, на якім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Ісус Хрыстос. Паводде задумы Еўфрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» дупіы палачанаў і ўсіх жыхароў роднай зямлі.
Крыж Еўфрасінні — яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі надпіс каля мошчаў святога Панцялеймана паведамляе імя майстра: «Еосподй, помозй рабоу своемоу Лазорю, нареченномоу Богъши, съделавъшемоу крьстъ сйй црькви святаго Спаса и Офросйньй». На пазлачоных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. На беларускую мовуёнперакладаеццатак: «Улета6669 (1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да… [пропуск] 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі… іхай напаткае яго доля Юды, які прадаўХрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое… валадар або князь, або епіскап ці ігумен, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі…»
У першай частцы тэксту паведамляецца кошт каштоўных металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія на той час грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай мастоўкі або за паўтараста лісіных шкур. Лазар быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Богша — яго першае, дадзенае да хрышчэння славянскае імя.