Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 198
Перейти на страницу:

На маю думку, лепей за ўсіх гісторыкаў сказаў пра беларускіх майстроў гэтага мастацтва Максім Багдановіч:

На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў І птах нявіданных, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі, I загалоўкі ўсе, — няма куды спяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае ваконца І круціцца ў іх прыгожы, лёгкі пыл, Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл…

Дадам да паэтавых слоў хіба адно: гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёю займаліся толькі мужчыны. Перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. I так — доўгія гадзіны, напружваючы зрок, не дазваляючы руцэ здрыгануцца. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам.

Праца перапісчыкаў цанілася настолькі высока, што царква абяцала ім адпушчэнне тттмат якіх грахоў Існуе паданне, як аднаадзіная кніга, а дакладней — адна літара з яе, выратавала манаха ад вечных пакутаў у пекле. Манах быў нібыта заўзяты грэшнік і на Божым судзе ні на што добрае не спадзяваўся. I вось, калі анёлы паддічылі перапісаныя чарнарызцам літары і ўчыненыя ім грахі, літар — о дзіва! — аказалася на адну болей, і шчаслівая душа ўзляцела ў рай.

Якія ж кнігі ад дзянніцы да першай вечаровай зоркі перапісвала Еўфрасіння ў сафійскай галубніцы? Святое Пісанне і творы айцоў царквы, пацерыкі і жыціі. Пяро асветніцы выводзіла радкі візантыйскіх хронік і Полацкага летапісу; папулярных тады зборнікаў афарызмаў Яна пісала ўласныя творы — малітвы, павучанні, а яшчэ перакладала з грэцкай і лацінскай моваў, вяла ліставанне з Візантыяй, а магчыма, і са сваімі суайчыннікамі і братамі па духу Кліментам Смаляцічам і Кірылам Тураўскім, славутым майстрам прамоўніцкае прозы, якога называлі другім Іаанам Залатасловам. Частка Еўфрасінніных кніг йпла на продаж, а атрыманыя грошы згодна з яе просьбаю раздавалі бедным.

Гледзячы ў хвіліны адпачынку на шырокую і нястрымную дзвінскую плынь, маладая манашка марыла пра час, калі перапісваннем кніг будуць займаццаў Полацку не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.

«Жыціе» апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў Еўфрасінню за руку і адвёў за дзве вярсты ад горада ў Сяльцо, дзе на беразе Палаты стаялі драўляная царква Спаса і мураваны хрампахавальня полацкіх епіскапаў На тым месцы нябесны госць прамовіў: «Тут належыць быць табе!»

Сон паўтарыўся тройчы.

Тае самае начы нешта падобнае снілася нібыта і полацкаму епіскапу: анёл загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку. Уладыка пачуў прароцтва пра богаабранасць князёўны, якую чакалі святое жыццё і царства нябеснае.

Паклікаўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава і знаных палачанаў епіскап Ілля абвясціў чарніцы, што аддае ёй Сяльцо. Тая памалілася ў Сафійскім саборы і выправілася на паказанае анёлам месца.

У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі словамі: «Ты, Еоспадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё… Аз багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца…»

У Сяльцы Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр. Здарылася тое за жыццём Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Неўзабаве пры новай царкве Багародзіцы Чарадзеева ўнучка стварае яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Гэта зноў подзвіг: на пачатку XII стагоддзя такія цвярдыні Хрыстовага вучэння на ўсходнеславянскіх землях можна было злічыць на пальцах.

Сгіаса-Еўфрасіннеўскі манастыр без вялікага клопату знойдзе ў Полацку любы падарожнік. Ад Багародзіцкагаж аніякіх слядоў не захавалася. Праўда, тады была завядзёнка будаваць загарадныя жаночыя і мужчынскія манастыры ў блізкім суседстве, каб у выпадку небяспекі манахі баранілі абедзве Божыя цвярдыні. Таму гісторыкі мяркуюць, што манастыр Багародзіды стаяў прыкладна натым месцы, дзе пазней з’явіўся касцёл святога Ксаверыя, пра які нагадваюць цяпер сваёй назваю полацкія Ксавер’еўскія могілкі.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)