Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 198
Перейти на страницу:

— Не па сэрцы.

— Можа, непрыгожыя?

— Прыгожыя, дык неразумныя.

— А калі і гожыя, і разумныя? — пытаўся князь.

— Дык дупіою слабыя.

— Забудзеш пра гэта сярод забаваў і весялосці…

— Ведаю з кніг, што пасля забаваў будзе… Першая забава — срэбралюбства. Чым болей багацця, тым сквапнейшае ды падпейшае робіцца любое стварэнне. Ад другой забавы абвісае цела, крывяцца косці, хвароба ў нутро запаўзае. Гэтая забава завецца дагаджэнне чэраву. Ад трэцяе забавы траціць чалавек розум свой, забівае ў лютасці такога, як сам. Гэтая забава завецца блуд.

Князь глядзеў на дачку ўражана.

— Хіба ж няма ўцехі ў тым, каб княжычаў нарадзіць?

— Нараджаюцца княжычы, і ўсобіцы крывавыя між імі нараджаюцца, — сказала дзяўчынка.

— Што табе да мужчынскіх усобіц? Жыві за князем сваім, дзяцей гадуй.

— На меч упадзе мой князь, а дзяцей браты заб’юць.

— Дзе ж знойдзеш долю сваю, калі не за мужам?

— Ува мне доля мая.

— Як жа адна, без абароны мужавай жыць думаеш?

— Як трава без абароны расце…

— У каго ж розуму вучыцца будзеш, як не ў мужа?

— У кніг, што мудрасць сабралі, як пчолы мёд.

— Дзе ж сям’я твая будзе?

— Увесь свет — сям’я мая…

Так ці іначай адбывалася тая размова, але бацькі вырашылі выдаць Прадславу за сына нейкага багатага валадара. Княгіня Сафія рыхтавала пасаг, князь Святаслаў прыкідваў выгоды ад шлюбу. Яны яшчэ не ведалі, што дачка цвёрда выбрала іншую пуцявіну.

«Святым Духам напоўніўся розум яе, — гаворыцца ў «Жыціі», — і сказала сабе: «Што будзе, калі надумае бацька аддаць мяне замуж? Калі здарыцца так, смутку гэтага свету нельга будзе пазбыцца!» I яшчэ сказала сабе: «Што ж паспелі роды нашыя, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы моц мужчынскую, целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды — тых памятаюць на зямлі…»»[3]

Найпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая. Помнік у Полацку.

Прадслава прыходзіць у манастыр.

Удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, выслухала пляменніцу і, гледзячы на яе хараство, скрозь слёзы прамовіла: «Дзіця! Як магу я такое ўчыніць! Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?»

Але князёўна дамаглася свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. Беларускі даследчык «Жыція» Аляксей Мельнікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня, удзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.

Князь Святаслаў ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па дачцэ, як па нябожчыцы. Еэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты.

Прыход Прадславы ў манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці даюць магчымасць удакладніць дату яе нараджэння.

3 «Жыція» вынікае, што пострыг адбыўся, калі будучай асветніды бьшо дванаццаць гадоў. Князь Раман, чыя ўдава кіравала манастыром, памёр каля 1116 года (па ішпых звестках — уШЗг.). Толькі пасля гэтага Прадславіна цётка магла зрабіцца ігуменняю. Значыцца, князь СвятаслаўГеоргі з княгіняю Сафіяй спраўлялі даччыны радзіны не раней за 1104 або 1101 год.

Пакладзіце перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемйрной истории», пагартайце энцыклапедыі ды паспрабуйце знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую адукаванасцю і ўсім, зробленым дзеля асветы свайго народа, можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Не ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала універсітэтаў Папершае, жанчын у сярэднявечныя універсітэты не прымалі. Падругое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альмаматэр — у Балонні. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.

Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура.

Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянетва, візантыйскія святары ды іх мясцовыя паслядоўнікі, болыпасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх багасловаў якіх называюць айцамі царквы. У полацкіх кнігазборах былі творы выдатнага хрысціянскага прапаведніка Іаана Залатаслова, што вобразна выкрываў чалавечыя заганы і навучаў чытачоў дабрачыннасці. Той самай мэце служылі пацерыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3 іх старонак паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за людскія душы зацята змагаліся сілы дабра і зла. Пра будучыню гэтага свету і чалавечы лёс пасля смерці апавядала апакрыфічная кніга «Блуканне Багародзіцы па пакутах». Яшчэ за князем Ізяславам у Полацк маглі трапіць кнігі славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліятэкі Сафійскага сабора, што было зробленае ў XVI стагоддзі.

вернуться

3

Тут і далей урыўкі з «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай» падаюцца ў перакладзе Аляксея Мельнікава.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)