Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дарога ў сто год - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дарога ў сто год

Электронная книга - «Дарога ў сто год». Краткое содержание книги:

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 44
Перейти на страницу:

Акрамя вершаў рэвалюцыйнага зместу, у Сыракомлі было яшчэ нямала беларускіх твораў больш «памяркоўных». Якраз ix ён хацеў выдаць разам з беларускімі вершамі В. Каратынскага асобным зборнікам, бо аб выданні такіх вершаў, як «Добрыя весці» i «Ужо птушкі пяюць усюды...», накіраваных супроць «цароў-паганцаў», не магло быць i гаворкі. Паводле сведчання А. Кіркора, многія з тых беларускіх вершаў Сыракомлі сталі народнымі песнямі, i ix «спяваюць усюды». Спрабаваў Сыракомля пісаць i лібрэта беларускай оперы для кампазітара Лапатынскага, але на шляху да ажыццяўлення гэтай задумы стаялі неадольныя перашкоды.

Уладзіслаў Сыракомля шырока адчыняў дзверы беларускай моўнай стыхіі ў сваіх польскіх творах, за што вельмі часта крытыкаваўся ў польскім друку. Так, крытык С. Лісоўскі, даючы высокую ацэнку кнізе перакладаў Ул. Сыракомлі з лацінскіх паэтаў, агаворваўся: «Праўда, сустракаюцца i недахопы, але яны, як відаць, з'явіліся вынікам паспешлівасці выпадкова. Дзіўна, напрыклад, гучыць для нас выраз на стар. 27: «Не заўсёды квеценню красуюць у агародзе», бо мы не разумеем, што азначае «красуюць», так, як не разумеем, што такое «сумёты»... i г. д. Гэта, праўда, дробязі, але бачыць ix нам непажадана. Нашто ж гэтыя правінцыялізмы, калі яны не для ўсіх зразумелыя». Без тлумачэнняў гэтых «правінцыялізмаў», a правільней — беларускіх слоў i выразаў, не абыходзіцца сёння ніводнае выданне твораў Сыракомлі — інакш паэт проста не быў бы зразумелы польскаму чытачу. Ф. Беляк, напрыклад, у складзенай ім кнізе выбраных твораў Ул. Сыракомлі дае вельмі шмат тлумачэнняў «правінцыялізмаў, частых у Сыракомлі». Так, ужо ў першай гутарцы паэта «Паштальён», што стала папулярнай рускай народнай песняй («Ямщик»), укладальніку давялося растлумачыць такія «правінцыялізмы», як «люлька», «сумёт», «чмыхнуць», «пісар», выраз «што табе так баліць» i нават самую назву «паштальён». Яшчэ больш было беларусізмаў у рукапісах Сыракомлі, але пры друкаванні занадта старанныя рэдактары імкнуліся «падгладзіць», «падшліфаваць» мову паэта. Не пазбегнуў гэтага i найбольш сумленны з ix — складальнік дзесяцітомніка Сыракомлі выдання 1872 года, з якога вось ужо 100 год перадрукоўваюцца творы паэта, В. Каратынскі. «Каратынскі,— заўважае В. Кубацкі,— знішчае ўсялякія рэгіянальныя рысы Сыракомлі — дыялектызмы, правінцыялізмы i «перыферыйныя архаізмы», гвалтоўна падцягваючы крэсавага паэта да агульнапольскай, варшаўскай літаратурнай нормы». Вядомы польскі мовазнаўца Ю. Трыпуцька, аналізуючы мову Сыракомлі, выявіў, як ён сам сцвярджае, «цэлы шэраг фанетычных, словатворных, сінтаксічпых i лексічных асаблівасцяў, якія можна растлумачыць толькі i выключна крэсавым паходжаннем паэта. Часам ён выкарыстоўваў ix свядома як стылістычпыя сродкі... найчасцей, аднак, рабіў гэта несвядома, бо былі яны, так сказаць, у яго ў крыві, бо яны складалі неад'емную частку яго ўласнай гаворкі i мыслення...» Заканчваючы сваю грунтоўную двухтамовую працу пра мову Уладзіслава Сыракомлі, Ю. Трыпуцька прыходзіць да вываду, што «ні ў аднаго яшчэ польскага пісьменніка не ўдалося выявіць такой вялікай колькасці беларускага элемента, як у яго. У адрозненне ад іншых іншаземных слоў i выразаў, гэты элемент ахоплівае ўсе часткі граматыкі i амаль усюды глыбока пусціў карэнне».

У творчасці Уладзіслава Сыракомлі знайшлі сваё адлюстраванне ўсе бакі жыцця Беларусі напярэдадні скасавання прыгоннага права. Па творах паэта мы можам вывучыць не толькі грамадскія ўзаемаадносіны перыяду крызісу феадалізму, але i ўмовы жыцця беларускага народа таго часу, яго быт, матэрыяльную i духоўную культуру. Без творчасці Сыракомлі, якая рабіла значны ўплыў на тагачасную грамадскую думку, мы не можам па-сапраўднаму зразумець i фармаванне поглядаў вялікага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага, сучасніка i ў многім аднадумца Сыракомлі. Адным словам, творчасць Сыракомлі — гэта шырокае акно ў тую далёкую ад нас эпоху.

Так разважаў я, ходзячы па сцежках Сыракомлі, успамінаючы прачытанае, знойдзенае ў архівах.

У Навагрудку я сустрэў «звяздоўца» Зіновія Прыгодзіча. Мы пахаўрусавалі з ім i ўжо разам блукалі па дарогах Навагрудчыны.

Тут усё, здавалася, было авеяна паэзіяй: зялёныя мурожныя ўзгоркі, шумлівае веча каласоў на бяскрайніх палетках, раскошныя, спакойна-велічныя бярозы абапал люстранога асфальту гасцінцаў, прымружаныя сіняватай смугой лясы ля далёкіх небасхілаў.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 44
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)