Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пошукі прытулку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пошукі прытулку

Электронная книга - «Пошукі прытулку». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 140
Перейти на страницу:

Кланяюся Вам, Вольга Філатаўна. Дай Бог Вам здароўя i яшчэ многа гадоў актыўнага жыцця.

Лес часам шчодра сыпле чалавеку даброты, а пасля, як бы патрабуючы плату, наносіць удары.

Улетку 1964-га пазванілі з Церухі, што захварэў бацька — Філат Азаравіч. Маша вельмі ўстрывожылася, адчула нядобрае. Яна казала мне раней:

— На бацьку свайго я ў крыўдзе. Не клапаціўся ён пра нас, малых. Каб не Вольга, чаго мы дасягнулі б? Вышэй даярак калгасных не падняліся б.

Але крыўду гэтую даравала. Калі адпачывалі ў Церусе, адносіны яе да бацькі вызначаліся прыкладнай павагай i пачцівасцю, асуджала нявестку Надзю, жонку Мікалая, што тая загружав свёкра працай i не так паважліва адносіцца да яго, як яны, Маша, Вольга, Клава.

Філат быў негаваркі чалавек, ад яго слова не выцягнеш, але я не мог не адчуваць, як ён любіць Машу, як удзячны ёй. I ўнукаў, дзяцей нашых, любіў. З Сашкам хадзіў лавіць рыбу, лавілі таптухай i ніколі не вярталіся з пустой торбай: рыба была на стале кожны дзень.

Маша папрасіла мяне паехаць неадкладна. Я тут жа сеў за руль.

Бацька адчыніў нам вароты. Але меў выгляд хворага чалавека: худы па прыродзе, зусім схуднеў. Узрадаваўся, што мы прыехалі.

На другі дзень я паехаў у Гомель i прывёз урача — начмеда абласной бальніцы Сінякову, добра помню прозвішча гэтай чулай жанчыны. Безумоўна з яе боку быў элемент цікаўнасці — глянуць на жыццё вядомага пісьменніка i, аднак... Паслухала хворага. Выйшлі на вуліцу. I сказала аднаму мне:

— Цяжкая гісторыя. У старога лейкемія. Вострая. Не хачу палохаць, але скажу суровую праўду: жыцця яму засталося тыдзень. Ад жонкі не таіце. Для пацвярджэння дыягназу прышлю лабарантку.

Дыягназ пацвердзіўся.

Бацька згараў што свечка. Маша не адыходзіла ад яго. Прыехалі Вольга i Клава.

Памёр Філат Азаравіч праз адзінаццаць дзён пасля нашага прыезду, на Сёмуху, ва ўзросце 73-х год.

У апошні дзень 1965 года я пайшоў у ГУМ купляць дзецям навагоднія падарункі. Вярнуўся, Маша адчыніла дзверы, i па выразе яе твару, па сцішанасці дзяцей я адчуў, што здарылася нешта незвычайнае. У мяне замлелі ногі.

— Што?

— Памёр твой бацька.

Бацька ляжаў у Добрушскай бальніцы. Але дні тры назад я пазваніў туды, i яго паклікалі да тэлефона. Пагаварылі, ні скаргаў, ні просьбаў ён не выказаў. Я супакоіўся:

— Рамантуйся, бацька.

Яму споўнілася ўсяго 66 гадоў.

Ехалі з Машай у навагоднюю ноч. У пустым вагоне. Ca страхам думалі, як дабрацца ад Гомеля: Новы год, выхадны, установы не працуюць, каб папрасіць машину. Ледзьве ўгаварылі таксіста адвезці нас у Добрущскае лясніцтва — за сорак кіламетраў.

Ляснік Пятро Мінавіч сорак гадоў жыцця аддаў лесу. I пахавалі яго на лясных могілках, пад дубамі. Могілкі былі не лясніцтва, а ваеннай базы. У другі дзень 1966 года новы чырвоны слупок быў усяго трэцім: салдат, які загінуў пры аварыі, бабуля з пасёлка, які вырас у лесе — будаваліся вольнанаёмныя рабочыя базы i звольненыя з арміі, лес навокал казачны. А цяпер там толькі нашых пахавана пяцёра: бацька, маці, сестры мае — Галя, Таццяна, пляменнік Мікалай, сын Галін.

У 1996 годзе я пакланіўся магілам, убачыў жахлівыя сляды радыяцыі: знесены пасёлак, разбуралася вялікая ваенная база — амерыканцы рэзалі снарады, ракеты. Вынік паездкі — сюжэт сумнай аповесці з публіцыстычнай назвай «Зона павышанай радыяцыі». /..^щШШ

У сакавіцкі дзень 1970 года пазванілі, што памерла маці мая. Хварэла доўга. Я наведваў яе. Але пасля смерці яе карыў сябе, што не забраў у Мінск. Ці прадоўжылі б сталічныя ўрачы ёй жыццё? Наўрад. Але сумненне грызе дагэтуль.

Зіма была снежная. Снег пачаў хутка раставаць. Дарогі, немагістральныя, сталі непраезджымі. Як дабрацца? Нейкім чынам даведаўся, што ў ЦК нарада сакратароў абкамаў па ідэалогіі. Званю А. Т. Кузьміну: ці ў яго гомельскі сакратар. Я добра ведаў яго, але зараз ніяк не магу ўспомніць прозвішча.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)