Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пошукі прытулку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пошукі прытулку

Электронная книга - «Пошукі прытулку». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 140
Перейти на страницу:

А Маша сумавала ў гасцініцы. Па магазінах хадзіць, як звычайна, не было патрэбы: усё прадавалася ў гасцініцы — прадукты i тавары найвышэйшай якасці, тавары — імпартныя. Але магазіны працавалі толькі тады, калі дэлегаты з'яўляліся на абед, i ў вячэрні час. З'яўляўся я — i Маша імчала штосьці купіць, найперш — прадукты, бо ix можна было адаслаць: працавала пошта — i як працавала! Пасылку ўпакоўвалі ў спецыяльныя скрынкі i афармлялі за лічаныя хвіліны, а паштавікоў рабіла дзесяткі два. У першы дзень Маша паведаміла мне, што адаслала ажно чатыры пасылкі. Я жахнуўся:

— Ды ты што! Што пра нас скажуць?

— Адна дама ў сабалях, з Сібіры, на поўны голас хвалілася, што адаслала дваццаць пасылак. Не баіцца, што скажуць.

Але найбольш ашаламіла аператыўнасць па ўсёй лініі: калі на другі дзень увечары пазванілі дадому, пасылка была ўжо дастаўлена на кватэру мінскімі сувязістамі. Працаваць бы так усім службам увесь час! Хоць на савецкую пошту наракаць не варта: у параўнанні з сучаснай яе можна лічыць узорнай.

Так кармілі дэлегатаў, якія ў прынцыпе мала што вырашалі. Але як ірваліся да урнаў пры тайным галасаванні, асабліва з усходніх рэспублік! Мяне так заціснулі, што ледзьве не зламалі зламаную руку. Супраць Брэжнева з пяці з палавінай тысяч прагаласавала тольKi чацвёра. Усяго. Усяго? Тады паверыў, цяпер не веру. Колькі было падману, фальшу! Было? А цяпер няма? Тады куплялі прадуктовымі пасылкамі. Цяпер прыхільнікаў ладу купляюць за фірмы, заводы, магазіны, катэджы. Горка пра гэта думаць. Хочацца напісаць злы раман. Але позна, не хапае сілы. Дзве гадзіны папрацую над гэтымі ўспамінамі i — баліць галава. Здавалася, што сваё жыццё, гісторыю нашага з Машай кахання, любові напісаць лёгка. О, не! Вельмі цяжка. Энергіі забірае больш, чым раман. Можа таму, што рана цяжкой страты адкрытая. Але ці загоіцца яна да канца маіх дзён? Колькі ix засталося, дзён майго сумнага жыцця? А галава баліць не толькі ад працы. Галава баліць за будучыню дзяцей i ўнукаў. Маша слала пасылкі, каб найсмачней накарміць дарослых ужо дзяцей i малых унукаў, клопату пра грошы не мела, ix ляжала нямала ў ашчаднай касе ў Мінску i нават у той жа гасцініцы «Масква» — ганарары за кнігі, якія выдаваліся ў Маскве. А я думаю: дзе атрымаць колькі грошай, каб памагчы дзецям. Выйшла «Палеская мадонна», а ганарар выдавецтва не можа заплаціць: няма грошай. А яны катастрафічна абясцэньваюцца. Дол ар ужо вунь колькі, i цэны няўхільна растуць.

Аднак гэта ўжо не ўспамін i... не Машын клопат. Ведала яна радасці, але i гора, нябога, сербанула праз край.

Акрамя страты блізкіх, былі беды меншыя. Але ці мяльчэйшыя рубцы пакідалі яны — на сэрцы маці, жонкі, сястры?

Хварэлі дзеці. Хварэлі сестры. Хварэў брат. Хварэў я. Толькі яна, Маша, здавалася, не хварэла, ляжала толькі ў раддоме.

Я двойчы апынуўся ў крытычным стане. У 1974 годзе мне выразалі жоўцевы пузыр. Аперацыя была раптоўная, без падрыхтоўкі, пасля цяжкага приступу, справакаванага банкетам, на якім многа еў. Ачуняў цяжка. Месяц праляжаў у бальніцы.

A роўна праз дзесяць год — зноў аперацыя, яшчэ больш нечаканая i цяжкая. Лёг на абследаванне. Зрабілі каналаскапію i... прадзіравілі кішку. За ноч разгарэўся перытаніт.

На маё шчасце, дзяжурыла загадчыца аддзялення Ірына Аляксандраўна Аляшкевіч. Яна ў выхадны дзень падняла ўсіх свяціл. Аперыраваў зноў жа выдатныхірург Мікалай Астаф'евіч Філіповіч; яму я абавязаны, што жыву дагэтуль. I, безумоўна, Машы. I першы, i другі, i трэці раз, калі я ў 1992 годзе нажыў анемію, яна выхадзіла мяне. Яна літаральна не пакідала бальніцу, толькі ўвечары яе далікатна «выстаўлялі». Пасля другой аперацыі i начавала там, ёй дазволілі, калі мяне з рэанімацыі перавезлі ў люкс, я ж шышка быў — старшыня Вярхоўнага Савета. А пры анеміі ў цяжкі год, калі ляснулі нашы зберажэнні — ганарары за 40 гадоў актыўнай творчасці, Маша карміла мяне месяц цялячай пячонкай i паіла чырвоным віном (прафесар Іваноў, гематолаг, параіў такі рэцэпт). Анемія — не аперацыя, смяртэльнай пагрозы не існавала, але ляжаць у бальніцы прыйшлося больш месяца. I кожны день па тры гадзіны мяне «забаўляла» Маша. Яе прысутнасць, яе клопат, расказы пра дзяцей i ўнукаў былі, напэўна, самымі эфектыўнымі лекамі.

Найбольшая наша з ёй агульная трагедыя — смерць сына.

Аляксандр, Саша, Сашачка, якім ён заставаўся для маці i ў сорак гадоў, памёр 12 верасня 1991 года. Раптоўна. Выпіў, лёг дома ў ложак, i жонка яго Таццяна, вярнуўшыся з працы, не адразу нават выявіла, што чалавек мёртвы. Саша скончыў геалагічны факультэт, рабіў геолагам у Рэспубліканскім праектным інстытуце. Любіў сваю працу. Але што гэта за праца? У дождж i мароз — у полі з партыяй рабочых, за якіх нёс адказнасць, але, слабавольны, паддаваўся ix слабасцям, галоўная з якіх — выпіўкі. Цяжка сурова асуджаць такую катэгорыю рабацяг. Напрацуюцца, намерзнуцца — хочацца выпіць. А што пілі ў раёне — у Лунінцы ці Ельску? Што танней — самагон. A закусвалі чым? Мёрзлымі кансервамі. Сын наш сапсаваў страўнік. Колькі разоў мы вымушалі яго лажыцца ў бальніцу. Лажыўся, лячыўся. Але выходзіў з бальніцы, ехаў у экспедыцыі, i ўсё пачыналася спачатку. Не сказаць, што ён стаў алкаголікам, але выпіваў часам празмерна, не та*с, як бацька: я заўсёды ведаў меру. Што i з кім ён выпіў у той злашчасны дзень — загадка.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)