Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пошукі прытулку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пошукі прытулку

Электронная книга - «Пошукі прытулку». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 140
Перейти на страницу:

— Ваня! A ў нас радасць. Алеся нарадзіла хлопчыка.

Дванаццаць гадоў назад Алеся выйшла замуж i ўсё не магла нарадзіць. Маша вельмі перажывала за малодшую дачку, хадзіла ў царкву, ставіла свечкі, малілася, каб Бог даў Алесі дзіця. I вось нарэшце жаданае для ўсіх нас адбылося. Я радаваўся разам з Машай. Хлопчыка назвалі Іванам — у гонар дзеда. Расце наш Ванечка. A бабулі, якая чакала яго, няма вось ужо тры месяцы. Не знаю, як у каго з дзяцей, а мая рана не гоіцца. Ці загоіцца? Наўрад. Колькі мне засталося жыцця?

Маша скардзілася на адно — на болі ў нагах. Але ногі ў яе, як i ў мяне, балелі даўно. А лячыцца яна не любит, па-сялянску спадзявалася на авось: пройдзе, маўляў. Што яна сур'ёзна хворая, я мог заключыць па адным: тры тыдні не здолела паехаць на магілу Сашы. А на дачы працавала па-ранейшаму: варыла, мыла, нават перакопвала на зіму гарод — рыхтавалася да вясны.

Урэшце я вымусіў яе паехаць у паліклініку. I на другі дзень па аналізе крыві быў пастаўлены дыягназ. Любы фельчар не памыліўся б: лейкацытаў 200 тысяч.

— О Божа!— адзінае, што я мог сказаць, калі мне патэлефанавала ўчастковы ўрач Галіна Краўчанка.

Няма патрэбы пісаць гісторыю яе цяжкай хваробы i маіх душэўных пакут. Яны — у маім дзённіку. За сем месяцаў я напісаў многа. Нічога ж іншага не пісаў. Не, «Губернатара» скончыў у час хваробы. Як здолеў!

Але самае дзіўнае, што Маша ў сваім стане, знаходзячыся па два-тры тыдні дома, перадрукавала аповесць. 200 старонак! Во працаўніца! Во воля i мужнасць!

Усе дзённікавыя падзеі i думкі расцягнулі б маю споведзь — завяршаю яе асобнымі, найбольш эмацыянальнымі, на маю думку, запісамі. Дзённік — не мастацкі твор, яго не «шліфуеш». Ды i гэтую аповесць не трэба «шліфаваць»: так напісалася ў горы i смутку. Так усплылі ў памяці i светлыя радасці, i чорная жалоба.

Дык вось — дзённік.

4 верасня 1998 г.

Будзе адзіны дзённікавы запіс — сённяшні. Перачытваў дзённікі часу хваробы Машы i раптам цюкнула: а навошта? Навошта ўключаць у гэтую ўвогуле жыццесцвярджальную гісторыю апісанне агоніі невылечна хворага чалавека?! Расхваляваць сябе, блізкіх? Выставіць свае душэўныя пакуты? Не трэба! Не трэба!!!

Няхай светлы вобраз Марыі Філатаўны навечна застаецца ў памяці не толькі блізкіх ёй людзей, але ўсіх, хто яе ведаў, а можа, i ў некаторых з тых, хто прачытае гэтую гісторыю нашага кахання, любові, жыцця.

Вам, мае ўнукі, адрасую яе, маю споведзь.

Ліпень — верасень 1998 г.

ПОШУКІ ПРЫТУЛКУ

Под старость жизнь такая гадость.

А. Пушкін

1...

Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла ці што? Следчы пракуратуры. Такой жа бясшумнай была i Паліна, нявестка, выкладчыца універсітэта. Яна ні разу не разбудзіла яго ні тады, кал i заставалася дома i гатавала снеданне, абед, ні тады, калі ў яе лекцыі былі з раніцы, i яна спяшалася да сваіх студэнтаў.

Будзілі гукі піяніна: прачыналася чатырохгадовая ўнучка Света i, нягледзячы на сто папярэджанняў, не магла вытрымаць, каб не паказаць сваё музычнае майстэрства, а сыграць яна ўмела адзіную мелодыю «Жил-был у бабушки серенький козлик».

Маці, калі была дома, шыкала на яе:

— Цішэй ты, дзядуля спіць.

— Старэнькія, як маленькія, доўга спяць, так?

— Не ўсе. Твой дзядуля доўга не спіць, у яго бяссонныяночы...

— Ён думае пра бабулю?

Можа, менавіта гэтае апошняе пытанне малой будзіла канчаткова. Але нярэдка i пасля музыкальнай пабудкі засынаў зноў. Ранішняя санлівасць. Не дзіва. Засынаў цяжка, гадзін да трох-чатырох не спаў. Змучаны бяссонніцай, глытаў снатворнае. Таму такі ранішні сон — сапраўды наркозны. Уначы ўспамінае ўсё сваё доўгае жыццё. Думае пра падзеі ў свеце, у сваім інстытуце, куды зрэдку заглядвае, ды i калегі-пенсіянеры, што яшчэ працуюць, звоняць часам. Думае аб сваім хуткім фінале, даволі часта ўяўляе, мадэлюе сваё пахаванне. Ангеліна казала, што гэта грэх — думаць пра ўласнае пахаванне.

— Не хвалюйся, пахаваюць, — казала яна.

Ігнат Андрэевіч нікому не прызнаваўся, але яму хацелася, каб хавалі яго з інстытута, дзе ён прарабіў амаль сорак гадоў — ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара. Баяўся, што зусім малады дырэктар не зробіць гэтага. Разоў колькі наважваўся зайсці да яго i папрасіць. Незвычайная просьба. А чаму незвычайная? Хіба ён не мае права на такую апошнюю пашану? Яму было да слёз крыўдна, калі доктара навук Віктара Кляцкова хавалі з цеснай кватэры. Вельмі не хацелася, каб труна стаяла тут, у пакоі, які сям'я называв сталовай, i выносілі яе з гэтага закутка па вузкай лесвіцы.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)