Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пошукі прытулку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пошукі прытулку

Электронная книга - «Пошукі прытулку». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 140
Перейти на страницу:

Можа, i прывязаў. Грэшны. i Пасля паспяховага заканчэння інстытута Маша рваI лася ў школу. Але я спалохаўся, што праца яе парушыць мой рытм жыцця, я пазбаўлюся выдатнага памочніка. Як важна ў нашай працы: з-пад пяра — на машынку, каб шліфаваць па машынапісным тэксце.

Дарэчы, як ні дзіўна, лепшы сябра сям'і Андрэй Макаёнак на гэты раз падтрымліваў мяне, прызнаючыся, што ён зайздросціць нашай гармоніі, у яго жыццё з Аленай не ладзілася. Ды нядоўга сумавала яна па працы.

У верасні 1960 года мы паехалі ў круіз — паплылі па Дунаі. Упершыню Марыя Філатаўна выязджала за межы Саюза, да таго я вазіў яе ў Ленінград, у Маскву — на экскурсію i на дэкаду беларускай літаратуры i мастацтва. Маршрут круізу: Ізмаіл — Вена, назад да балгарскага порта Лом i далей на аўтобусе ў Сафію i адтуль — у Бухарэст; з Бухарэста — поездам дадому. Усе радасці. I сапраўды гэта было радаснае падарожжа. Камфартабельны цеплаход «Амур», камфартабельныя каюты, выдатнае харчаванне: запраўляліся ў замежных партах, a стаяў выдатны паўднёвы верасень, вінаград, дыні, кавуны, яблыкі, грушы — за капейкі, ды i купляць не трэба было, толькі ў бары, a ў сталоўцы ўсё было на сталах. У бары — любыя напіткі па савецкіх цэнах, нам — за чэкі, замежнікам — за валюту. Два цеплаход ы, «Амур» i «Дунай», пабудаваныя ў Аўстрыі, толькі пачыналі свае рэйсы, па сутнасці рэкламныя. Да Вены нас плыло чалавек сорак пры змяшчальнасці на 200 чалавек. Усе мінчане. Свае. Некаторых я знаў. З астатнімі пазнаёміліся па дарозе да Ізмаіла. Плыў Алесь Адамовіч, які добра падрыхтаваўся да круізу: усё ведаў пра Дунай, Белград, Будапешт, Вену, Сафію. Другі такі эрудыт акадэмік Турбін Мікалай Васільевіч. З ім i яго жонкай мы пасябравалі. Яны хвалілі Машу:

— Якая ў вас жонка! Разумніца. Далікатная.

А Маша з усімі была такая — i з сялянамі, i з акадэмікамі.

Падарожжа яе зехапіла. Як прагна Маша знаёмілася са славутымі помнікамі еўрапейскіх сталіц i ўсіх мясцін, дзе былі супынкі! Асаблівае ўражанне на яе зрабілі Белград, Вена, Сафія, Дунай, Катаракты, д3е горы сціскаюць раку i плынь яе такая імклівая, што па беразе пракладзена чыгунка, каб маласільныя судны супраць цячэння цягнуў паравоз.

Будапешту яна ўдзяліла менш увагі, на экскурсіях хадзіла як разгубленая.

— Табе нездаровіцца?

— Не, проста так. Мадзьяры ў акупацыю паводзілі сябе горш за немцаў. Не знаю, як да ix адносіцца.

— Цяпер яны нашы сябры.

— Сябры! А што яны зрабілі чатыры гады назад? Сэрцу не загадаеш, яно ў мяне такое, — Маша цяжка ўздыхнула, ахопленая невясёлымі ўспамінамі.

У Вене замест трох дзён стаялі шэсць: рамантавалі цеплаход. Аблазілі ўсе куткі. У Вене села паўсотні немцаў, i яны сапсавалі наш настрой: багатыя выціснулі нас, беднякоў, з бара i ўвогуле паводзілі сябе нахабна, быццам гаспадары судна не мы — яны.

Жонку маю i Турбіну гэта моцна абурала.

Некаторыя з мужчын, як назло, віталіся менавіта з жанчынамі:

— Гутэн таг.

Калі ішлі ўдваіх, адказваў я. Маша дакарала:

— Ты з імі яшчэ вітаешся...

— А ты што — не адказваеш? — бадай, спалохаўся я.

— Адказваю. Як не адкажаш! Такія мы. Але пасля мне хочацца плюнуць на сябе. Вітаюцца якраз тыя, якія па ўзросце яўна ішлі на нас. Вунь двое па-руску спрабуюць гаварыць. Адкуль ведаюць? Адтуль, з вайны.

У падарожжы гэтым каханне наша разгарэлася з новай сілай. Мы, па сутнасці, перажывалі мядовы месяц. Праз дваццаць гадоў пасля шлюбу!

Але пад канец Маша пачала сумаваць па дзецях. Праз гэта ў Сафіі адбылася стрэсавая сітуацыя — для яе, вельмі ўражлівай. Толькі размясціліся ў гасцініцы «Балкан» — заказвай тэлефонную размову з Мінскам. Проста ж, мова зразумелая, балгарская, i нас дзяжурныя тэлефаністкі добра разумеюць. Але грошы... На тры дні прабывання ў Балгарыі нам выдалі леваў — кот наплакаў. Пайшоў уніз да адміністратара: колькі мі нута размовы з Мінскам? Мінут на пяць леваў хапала. Але Маша не магла не пагаварыць. Заказалі. Далі Мінск, чуваць выдатна, дарагія дзіцячыя галасы. Ліны, Тані, Сашы. Усім маці хоча сказаць колькі слоў. А час ляцеў імкліва. Канчаўся наш ліміт. I я мусіў груба вырваць у жонкі трубку.

— Вы нагаварылі адзінаццаць мінут.

О Божа! Як расхвалявалася мая жонка!

— Што ж будзем рабіць! Што можам прадаць? Мой пярсцёнак залаты? Каму?

— Пакінь мяне ў заклад.

Маша ўзлавалася на мае жарты.

Я супакоіў яе. З намі плылі прафесар Шчэрба i яго жонка, з імі мы таксама пасябравалі. А ix зяць, вядомы спецыяліст Валянцін Яжоў, з якім я быў знаёмы, знаходзіўся ў Сафіі, вучыў нашчадкаў Кірыла i Мяфодзія пісаць сцэнарыі.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)