Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ
ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ

Электронная книга - «ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ». Краткое содержание книги:

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 87
Перейти на страницу:

— Там была камуністычная зборка. Нам даўно даносілі, што да скрытай саветкі заходзяць падазроныя тыпы. Дык вось мы й зрабілі на іх заседку. Было там трох мужчынаў і дзьве жанчыны. Спачатку яны вячэралі ды пілі гарэлку. Пасьля-ж раптам — хіба нас зацьмілі, усё заціхла й патухла электрыка. Каля гадзіны другой мы як ня ўдарым плячом у дзьверы так, што яны з грукатам адчыніліся, ды ўварваліся ў хату. Я зь месца адскочыў у лева пад сьцяну, мой-жа таварыш выстраліў перад сабой. Настала сьмяротная цішыня, толькі дзіка крычалі зь перапуду ў суседнім пакоі дзеці. Нехта скрыпнуў дзьвярыма, нехта захрапеў на падлозе й зварухнуўся. Я адставіў руку ад сябе ў права й выстраліў у кірунку шораху. Саветчык выстраліў з падлогі ды трапіў у майго таварыша, той ускрыкнуў ды празь дзьверы пакаціўся па калідоры. Чакаць ня было чаго, я засыпаў стрэламі ўвесь пакой. Саветчык выстраліў з другога пакою ў мяне, але не папаў. Я выскачыў на калідор, каб заладаваць браўнінг, ды наткнуўся на майго таварыша. У гэты момант зазьвінелі шыбы ў суседнім пакоі, дзеці зараўлі яшчэ мацней ды нешта цяжкое падала на зямлю. Гэта камуністы скакалі зь першага паверху на вуліцу.

— А вуліца была не абстаўленая? — пытаюся.

— То-ж бо то, што ня была, бо мы не спадзяваліся, што іх тут столькі зьбярэцца. Хутка на стрэлы нам прыйшла падмога, скамандавалі рукі ўверх. Засталася аднак толькі гаспадыня зь дзяцьмі ды адзін савецкі вайсковы ляжаў забіты. Мой таварыш быў ранены ў правую руку! Была гэта страшная ноч, трэба выпіць! — закончыў Ожаліс.

На рагу Міцкевіча й Віленскай вуліцы Немцы выставілі аграмадную карту ўсходняй Эўропы ды кожны дзень адзначалі сьцяжкамі лінію фронту. Здабытыя вялізарныя прасторы, Ленінград акружаны, Масква пад абстрэлам, Калінін забраны, Варонеж, Горкі бамбардаваныя. Людзі сотнямі прыходзілі ды аглядалі гэтую карту. Яна толькі нейк зусім ня прыцягвала ўвагі Немцаў, што ў лёгенькіх мундзірчыках перабягалі марозныя вуліцы з гатэляў у сталоўкі. Чуваць было толькі:

— Кальт, кальт, фэрфлюхт![9]

Аднаго дня марознай раніцай перад Калядамі сьпяшаюся пайсьці, паглядзець на карту ды прыраўнаць яе да ведамак, што падало ангельскае радыё, паводле якіх Немцаў адагналі ад Масквы на 120 км зь вялікімі для іх стратамі, ды прымусілі, непадрыхтаваным, залегчы ў сьнягох Расеі. Была гэта першая паважная параза Немцаў на ўсходзе.

На карце сьцяжкі адсунуліся на лінію Ржэў, Вязьма, Курск.

З натоўпу гледачоў вырваліся гэткія заўвагі:

— Немцы дасталі аплявуху!

— Дасталі в тылэк!

— Жукаў пад Масквой зьнішчыў цэлую армію!

Удзельнікі паходу на ўсход пазьней расказвалі, што перад Масквой яны напаткалі супраціў і ў гэтым якраз часе пачаліся цяжкія маразы й завеі, вада ў нямецкіх маторах пазамярзала. Нямецкія жаўнеры, не адзетыя адпаведна, мерзьлі. Дзеля гэтага Немцам давялося ўцякаць з-пад Масквы.

Але вось нешта новае на Віленскай вуліцы: зь вялікім скрыпам ды грукатам колаў, як у Першую Сусьветную вайну, пасоўваецца на ўсход нямецкі абоз. Ішло 180 падводаў. Ад людзей і ад коняў білі клубы пары, мароз быў 30 градусаў. Коні, запрэжаныя папарна, ішлі й храпелі, хурманы на вазох сядзелі скорчыўшыся з стрэльбамі, шмат хто зь іх мелі на сабе гунькі, дываны, галовы-ж былі акручаныя рудымі ды серабрыстымі лісіцамі.

Пасьля той матарызацыі, якая тут праходзіла колькі месяцаў таму, гэты абоз выглядаў надта-ж мізэрна.

— Ві Байт цу Смаргоні?[10] — пытаецца хурман.

— Ахціг кілёмэтэр,[11] — кажу.

— Фэрфлюхт!..[12]

На Катэдральным пляцы нямецкі жаўнер-мастак выразьбіў зь лёду трох жарабцоў ды ваяку ў рымскай калясьніцы. Коні гэтыя мелі прыпамінаць цяпер абозьнікам, ды ўсім нямецкім ваякам Брандэнбурскую трыюмфальную браму ў Бэрліне, сымбаль нямецкага панаваньня на ўсходзе! Ды дэфіляда цяпер выпала вельмі-ж мізэрна, тым больш, што перад абозам ляжалі яшчэ вялікія сьнегавыя далі Беларусі й Масковіі.

У красавіку ледзяныя коні й яздок сталі аблягаць, таяць, корчыцца, — паадпадалі вушы, насы й галовы. Дарма аж трох Немцаў палівалі скульптуру вадой ды аблеплівалі сьнегам. Сонца нелітасьціва развалівала іхнюю працу. Урэшце настала адліга й там, дзе стаялі жарабцы, ляжала куча сьнегу ды няўклюдна зьбітыя дошкі. Віленчукі, праходзячы, казалі: «Вось якая нямецкая магутнасьць на ўсходзе!» Даводзілася прызнаць ім справядлівасьць.

вернуться

9

Холадна, холадна, ліха на яго!

вернуться

10

Як далёка да Смаргоняў?

вернуться

11

Восемдзесят кілямэтраў.

вернуться

12

Чорт пабяры!..

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)