Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:

Стаяў ды ўглядаўся: куды я трапіў? куды пайшлі жанчыны? куды, каму панесьлі клункі?

Тады Чыкалавічы ўбачыў. Там, у маёй вёсцы, хіба ня гэтакія крыжы ды клункі? Пад клункамі хіба ня гэтакія сярод крыжоў жанчыны? Аж сэрца заняло ў грудзях...»

Крыж-накрыж

Зіму ён хварэў.

Аднойчы я наведаў яго і ўбачыў, што на мальберце замест легенды Гальшанаў з пагоняй стаіць яшчэ большы памерам падрамнік. На палатне — вясковая вуліца, хаты, пазабіваныя дошкамі вокны, на другім баку вуліцы слуп з абарванымі правадамі, на правадах зачапілася і вісіць нібыта прасьці­на з расшкуматанага ложка, падобная да белага ветразя. Як прасьціна здалася ветразем, дык адразу і слуп падаўся мачтаю карабля, а паколькі слуп стаяў моцна пахілены, як ля зямлі падсечаны, дык і карабель разам з вулі­цаю, хатамі, платамі набок хіліўся, быццам у Бермудскім віры цярпеў крушэньне. А пад ветразем, пад рэштай плота сядзела вялікая прыгожая лялька, і яе блакітныя вочы глядзелі мне ў вочы, пыталіся: дзе тая дзяўчынка, што любіла з ёю гуляць?

Мне прыгадалася молада-ўпэўненая дэкларацыя мастака: «Жывапіс павінен сьцьвярджаць прыгожае...» Але адразу пачуў і думку, яго таксама: «Мастак павінен быць заўсёды сучасны...» Паміж імі, першай, аднойчы занатаванай, і другой, пазней выказанай, ляжала гадоў трыццаць жыцьця ды працы ў мастацтве, і гэты прамежак часу іх абедзьве вытлумачваў, а першую яшчэ і апраўдваў. Лялька з-пад плоту глядзела на мяне вачыма жывога сучасьніка, і я, забыўшы, што гэта лялька, губляўся, ня ведаючы, што ёй адказаць на пытаньне пра дзяўчынку.

За год да выбуху ў Чарнобылі яму страшэнна захацелася пабыць у вёсцы з малодшым сынам, паказаць сваю радзіму. Было адчуваньне: або цяпер, або ніколі. Сын якраз скончыў школу, паступіў у інстытут, да заняткаў і ў яго, і ў бацькі выдалася дзён дзесяць вольных, і яны паехалі. Што ў вёсцы зьдзівіла сына? Як шмат у яго радні. Кожны дзень ішлі ды ехалі сваякі, каб пабачыцца, дзьверы не зачыняліся ад раніцы да ночы, і як хто ў хату — на стол гарэлка, пачастунак. Сын узмаліўся: сап’юся, бацька, як адсюль зьбегчы? Выехалі праз пяць дзён, бо на дзесяць сілы не хапіла. А яшчэ што ўразіла? Як памірала вёска. Ужо тады хаты праз адну стаялі пустыя — крыжы на вокнах. Толькі і размова: паехаў з вёскі той, паехаў гэты. І амаль усе па шчасьце ехалі ў Чарнобыль на атамную станцыю. Бо блізка і там за працу плацілі. Чалавек жа меўся зарабіць, каб жыць...

Мы гаварылі пра тое, што нашыя людзі вастрэй прадчуваюць бяду, як радасьць, бо вопыт бяды ў нас нашмат большы за вопыт радасьці.

— Але Чарнобыль хто прадбачыў? — спытаў я.

— Мы яго чакалі і нават прысьпешвалі, — адказаў ён.

Спрадвечная дарога ў вёску да зямлі як да жыцьця ператваралася ў дарогу з вёскі, ад зямлі — да жыцьця, і гэта было для вёскі ня стратаю Івана ці Мар’і, а стратаю самое сябе, самапахаваньнем. Мастак, селянін ад роду, адчуў гэта як страшэнную катастрофу.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)