Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:

Яшчэ аркуш — Прыпяць ураньні. Над вадою вохрыста-цёплыя касачы па сініх ценях, кожная кветка — істота вастрадзюбая, стракозы над касачамі ў залацістым сьвятле сонца. Быў гэтакі малюнак у лоцыі. Быў запіс назіраньняў за стракозамі ў касачах. Ды тое — на Случы, дзе не стракозы — стракозкі. На Прыпяці — што ні крыло, то сонца лужынка і само сонца.

А вось дзьве птушкі ў рацэ ля берага — шэрыя чаплі. Адна стаіць у вадзе па калені, зьвесіўшы даўгую дзюбу, глядзіць у ваду, а другая побач — крыльле ўскінула, узьлятае. Такі лірычны і ў той жа час звычайны для падарожніка ў гэтых мясьцінах пейзаж: вада і чаплі. Чапля — ня бусел. Яна ня любіць лішніх гукаў, прысутнасьці людской. Яе стыхія — ціша і адзінота. Як і стыхія мастака. Яна, чапля, магла б яго шмат чаму навучыць. Як, скажам, на золку стаць у вадзе калі ня з вудай-дзюбай, дык з вудай-пэндзлем і прастаяць да вечару ў чаканьні свае калі ня рыбіны, дык фарбачкі. Як пашанцуе, у адно імгненьне выхапіць здабычу і зноў рыбаліць. Як і на гэтай акварэлі: адна ўзьлятае — ёй больш пашанцавала на рыбалцы, а другая, можа, будзе трымаць напагатове дзюбу ажно пакуль сьцямнее.

А гэта што за акварэль? Чарада выспаў ці валуноў? Гарбоў, хлябоў, аблокаў?..

Зубры ішлі паўз лес. Адзін ля аднаго, бок каля боку — зубры і зубраняты. Краса і веліч пушчы.

Цякла Прыпяць, плыў катэр і множыліся замалёўкі ды акварэлі. У лоцыі-альбоме зьяўляюцца назіраньні ня толькі за прыродай, жыцьцём на рацэ, але сваім настроем, за тым, як у прыродзе працуецца, за станам душы, думак, пра што думкі, як узьнікаюць ад назіраньняў за жыцьцём, як бягуць у пражытае, за рысу падарожжа, нават, бывае, вельмі далёка — у вечнасьць.

«Праца не стамляе. Адчуваньні не прытупляюцца. Ёсьць жаданьне ўсё навокал бачыць, пра ўсё думаць».

Гэта — як творчая радасьць.

«Прышвартаваліся каля вёскі Зьбледнева. Дамы дабротныя і вялікая царк­ва ў расейскім стылі канца дзевятнаццатага стагоддзя. Ёсьць падабенства на Уладзімірскі сабор у Кіеве».

Тут як ня ўспомніш і студэнцкія гады, сябе ў тым кіеўскім саборы побач з Прахавым?

«Не магу зразумець разважаньні некаторых калегаў: гэта пішу для душы, а гэта для выстаўкі. На мой погляд, тут духоўная прастытуцыя. Я заўсёды пішу тое, што мне падказвае душа. Калі я пісаў штосьці ня тое, ня так, як трэба, дык толькі таму, што ў той час яшчэ ня ўсё ўмеў рабіць, ня ўсё разумеў».

Вячэрні роздум? Ці начны? У хвіліны, калі ня спалася?

«Вочы адпачываюць, а галава працуе».

Уражаньні ад пражытага доўга хвалююць і адганяюць сон.

«Тэма для мяне ніколі не вызначала вартасьці твора. Іх вызначаюць толькі высокамастацкія пластычныя якасьці».

У назіраньнях за жыцьцём, прыродай, у працы зьяўляюцца думкі, якія зноў вядуць да працы і назіраньняў.

«Начавалі на дзіўна прыгожым беразе. Хваёвы лес. Шышкінскія матывы. Бераг сточаны норамі, у якіх жывуць стрыжы. Сюды прыходзяць лісіцы. Зьверху раскапваюць зямлю і з нораў выцягваюць птушанятаў».

Цікавае назіраньне натураліста. Але як яго пераліць у пластычны жывапісны вобраз?

«9 жніўня.

Сьпякота. Агароды палеглі. Бярэзіна пасьля таго, як у яе ўлілася Іслач, зьмянілася. Вада мутная, плынь ціхая, як у вярхоўі Нёмана. Лясы па берагах з абодвух бакоў, дрэвы вісяць над вадою, шмат таплякоў. Трэба добра кіраваць катэрам, каб не разьбіць вінт матору...»

Але якім чынам з Прыпяці трапілі ў Бярэзіну?

«11 жніўня.

Вусьце Бярэзіны. Берагі высокія, па берагах шмат ядлоўцу. Трава выпаленая сонцам, пажоўклая, на гэтым фоне цёмна-зялёныя кусты ядлоўцу стаяць, нібы ракеты на старце. Гэта нагадвае фантастычныя бёклінскія пейзажы».

Малюнкі берагоў з ядлоўцам. Адны дрэўцы паасобна, другія ў сямейных чародах. Кожнае — піка ў неба, вастраверхае. Што ні пейзаж — ракетадром. Па малюнках відаць, што мастак у захапленьні ад натуры. Малюе пейзаж за пейзажам. Дрэўцы замаляваныя то з катэру, то з берагу, дзе планам далёкім, дзе зусім блізкім. А вось у адным кусьце аж пяць вастрапікіх, нібы сапраўд­ныя ракеты, дрэўцаў, і стаіць гэтая купа на высознай кручы, па-над вадою. Выдатная кампазіцыя. Калі глядзіш на гэтакі малюнак, то шкадуеш, што тут ня быў, пейзажу гэтага ў натуры ня бачыў, і рады, што тут пабыў мастак і паказаў табе ў сваім малюнку тое, пра што ты не здагадваўся.

О, немалая наша Беларусь!

«...зьліліся рэкі — зьмяніўся колер вады. І настрой мяняецца. Пейзажаў і мой. Была паэзія, цяпер — больш прозы. Вада змутнела — дна не відаць. Жыцьцё пад вадою зрабілася падводнай таямніцай».

У лоцыі шмат пра надвор’е, яго капрызы.

«Будзе навальніца. Атмасферны ціск нізкі. Кінула браць рыба. Настрой паганы».

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)