Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Чырвоная брама - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чырвоная брама

Электронная книга - «Чырвоная брама». Краткое содержание книги:

Чырвоная брама
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 39
Перейти на страницу:

І не чытаеш, а чуеш сучасьніка:

— Шкада...

Звычайная мясьціна ў альбоме, дзе радасьць і бяда разам. І тут жа глыбокі, ад абуджанага пачуцьця, роздум, не абавязковы, магчыма, для іншага чалавека, але абавязковы для мастака: ці можа ён апраўдаць тыя разбурэньні? Ня можа. Але палілі партызаны, паліў атрад Калесьніка, паліў, выходзіць, і ён сам, пісьменьнік-гуманіст, якога тут, на хутары Добраў, пасьпеў палюбіць? Была вайна?.. І ўсё ж: ці можа такое апраўдаць мастак?..

Ён углядаецца ў зямное, а чуе неба:

«Вянчайма, браты, нядзелю, дзень Хрыста ўваскрэсеньне, царыцаю дзён і з вераю ў новае зьвеставаньне прыносьма свае дарункі!

Дамо хто што па здольнасьці ды моцы:

хто міласьціну ды незласьлівасьць,

хто цноту,

хто любоў,

хто веру праўдзівую ды зьмірэньне,

хто псалмасьпеў,

хто прыклад апостальскага вучэньня,

хто малітву сэрца...»

Мастак чуў голас неба, знаны ад тых гадоў, калі пісаў выяву Кірылы Тураўскага:

«Не аб’яўляйся перада мною

парожні

ў дзень сьвяточны...»

Чуў неба, а бачыў замчышча ў Тураве, Кірылаву абіцель. І бачыў магутны дуб на беразе вялікае ракі — стаяў высока, над пясчанай стромай, на самым яе абрыве, аж корані ручаіліся з-пад камля па строме да вады, у ваду і пад ваду сьцякалі.

Прыпяць?..

Пакінуўшы катэр на рацэ, увесь дзень па Тураве хадзілі, дыхалі старажытным паветрам, а на ноч гледзячы — сышліся пад вячыстым дубам. Там, за Туравам, дубы ўсьцяж, хоць перад кожным фарбы раскладай.

Гаўрыла спаў у катэры пад дубам, на вадзе, Мацільда з сынам — на беразе ў палатцы.

Ноч выдалася ціхая, чуйна-напятая, нібы струна на грыфе скрыпкі. А што трывожыла? Горад, які побач, здань замчышча? Хмарна-чорнае, без знаку месяца, неба? Ці дуб над стромаю, над катэрам навіслы, апора неба, у якім і бачыўся, і чуўся златавусты? Усё было адзіным і неахопным. А ты — хто ты, малы ды грэшны?

З вяршыні дуба голас грукатаў:

«Дык прынясем Госпаду нашыя дарункі, бо не пазбавіць ён добрае долі таго, хто прыйдзе з дарункамі веры...»

І голас яшчэ вышэйшы, як не Кірылаў:

«Хто мяне славіць —

таго праслаўлю...»

Божа!.. Дык з чым я, раб твой, да цябе прыйду? Што прынясу? Дары мае — што?..

Ляжаў, ня спаў, думаў, бачыў перад вачыма вёску, людзей вясковых, сябе на ральлі з сяўнёй, сябе на пашы, бачыў Высокі лес, Раўкі, Дамаху, Татарскі брод, нібыта там хадзіў, блукаў, шукаў. Бачыў вятрак Пампея, Брагінку вакол Чыкалавічаў, Прыпяць у пясчаных берагах, маму, бацьку, аперазанага калючым гулагаўскім дротам, бабу Сынклету з яйкамі ў прыполе, дзядзьку Алеся ў чырвонай кашулі, жанчын у белых вопратках, Красуню ды Машку пад старымі хвоямі, Пальму над вёскай у небе, у шлёмах ды кальчугах мільгацелі воі Грунвальда, у доўгіх сутанах непахісна стаялі манахі, якіх не пахаваў Машэраў, Сымон Будны ды Сімяон Полацкі вялі, тварам у твар, гутарку, стаяў на бруку ў Тураве златавусты Кірыла, сьвятар ды стоўпнік, над хатамі палешукоў узвышаўся чалом высокім і доўгімі, да плячэй, валасамі, на белых крылах з кніжкамі сьвятымі зьляталі з неба анёлы, кружылі вакол дзетак, у якіх ён бачыў сваіх дзяцей ды ўнукаў, і кніжнікі былі — Купала, Багдановіч, Колас, Цётка і Скарына, Яська з-пад Вільні трымаў над галавой «Мужыцкую праўду», каб людзі бачылі, чыталі. Яшчэ там было шмат дубоў і хвояў, буслоў і ластавак, усялякіх кветак. Усе ў залатых рамах. Сон? Ня спаў. Дары свае нёс Госпаду і думаў, і шаптаў: даруй, што мала...

Бо голас адтуль, дзе шапка дуба, паўтараў: «Дамо па здольнасьці...

сьпеў...

любоў...

малітву сэрца...»

Спаў моцна, да золку — без прабуду. Прачнуўся, калі разьвіднела. Прыўзьняў спачатку над падушкай галаву, агледзеўся, сеў і глядзеў з-пад тэнта на рэчку, як калываўся, чапляючыся за берагі, кволы туман, плямамі сівы, шэра-блакітны, залацісты, ружовы. Адценьні колераў то загараліся, то гасьлі, пакуль угары, над галавою, нешта ня крэкнула, ды моцна, парвалася і зарыпела, застагнала. Зьверху, са стромы, сыпаўся ці жвір з пяском, ці то каменьне. Жанчына закрычала:

— Ду-уб!.. Га-рык!..

Мацільда?.. Голас пазнаў не адразу, але тым голасам яго аж выкінула з катэра ў ваду. Ускінуў голаў: дзе яна?..

Па неглыбокай каля берага вадзе на жвір прыбярэжны выграбся, шукаю­чы вачыма ўверсе, на кручы, жонку, але найбольшым дзівам было ўжо тое, як з вялізным аскепкам мурагу, што адваліўся ад берага, з гары спаўзаў сам аграмадны дуб, і яго шапку зносіла аж на сярэдзіну ракі. Яшчэ не разумею­чы, што адбываецца, але адчуўшы нейкую сваю Пампею, землятрус, сьпіною, задам наперад, падалей ад бяды, адсоўваўся ад дуба, забыўшы пра катэр, але ўжо заўважыў у вышыні на кручы жонку з сынам. Вада кіпела-булькатала, камель з карэньнем, выварацень, завіс на строме, верх дуба ляснуўся ў ваду, загарадзіў рацэ дарогу, зялёным горбам, не зьмясьціўшыся ў рацэ, тырчэў з яе, вада па ім хадзіла, віравала, штурхала, нібы п’янога гіцаля, каб не ляжаў калодай, падымаўся, і ён устаць намогся, валтузіўся ў вадзе, соп, ды ўстаць ня мог і супакоіўся. А жвір з гары яшчэ ўсё сыпаўся.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)