Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Пікнік на ўзбоччы
Пікнік на ўзбоччы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пікнік на ўзбоччы

Электронная книга - «Пікнік на ўзбоччы». Краткое содержание книги:

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.
У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.
Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.
Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 68
Перейти на страницу:

Яму здорава пашанцавала. Па Сямнаццатай вуліцы валіла, гарлапанячы і пылячы, чарговае шэсьце нейкае лігі — чалавек дзьвесьце доўгавалосых дурняў і стрыжаных дурніцаў з дурацкімі транспарантамі, такіх жа растрыбушаных і неахайных, як ён сам, і нават горш, быццам усе яны таксама толькі што прадзіраліся праз лазы ў платах, перакульвалі на сябе сьмецьцевыя бакі, ды яшчэ папярэдне правялі бурную ночку на вугальным складзе ў дадатак. Ён вынырнуў з падваротні, з ходу ўрэзаўся ў гэты натоўп і наўскасяк, штурхаючыся, наступаючы на ​​ногі, атрымліваючы па вуху і даючы рэшты, прадраўся на другі бок вуліцы і зноў нырнуў у падваротню якраз у той момант, калі наперадзе пачулася знаёмае агіднае выцьцё патрульных машын і шэсьце спынілася, сьціскаючыся гармонікам. Але ён ужо быў у другім квартале, і капітан Квотэрблад ня мог ведаць, у якім менавіта.

Ён выйшаў на свой гараж з боку складу радыётавараў, і яму давялося прачакаць некаторы час, пакуль рабочыя загружалі аўтакар велізарнымі кардоннымі скрынкамі з тэлевізарамі. Ён устроіўся ў чэзлых кустах бэзу перад глухой сьцяной суседняга дому, аддыхаўся трохі і выкурыў цыгарэту. Ён прагна курыў, прысеўшы на кукішкі, прыхіліўшыся сьпіной да жорсткай тынкоўкі брандмаўэра, час ад часу прыкладваючы руку да шчакі, каб суняць нэрвовы цік, і думаў, думаў, думаў, а калі аўтакар з рабочымі з гудзеньнем пакаціў у падваротню, ён засьмяяўся і нягучна сказаў яму ўсьлед: «Дзякуй вам, хлопцы, затрымалі дурня… далі падумаць», і з гэтага моманту ён пачаў дзейнічаць хутка, але без пасьпешлівасьці, спрытна, прадумана, нібы працаваў у Зоне, — ужо ня як уцякач, а як сталкер.

Ён пракраўся ў свой гараж праз таемны лаз, бясшумна прыбраў пустую скрыню, засунуў руку ў кош, асьцярожна дастаў скрутак і сунуў яго за пазуху. Затым ён зьняў зь цьвіка старую пацёртую скуранку, знайшоў у куце замасьленае кепі і абедзьвюма рукамі нацягнуў яго нізка на лоб. Скрозь шчыліны варот у паўцемру гаража падалі вузкія палосы сонечнага сьвятла, поўныя бліскучых пылінак, у двары азартна вішчалі дзеткі, і, ужо зьбіраючыся сыходзіць, ён раптам пазнаў голас дачкі. Тады ён прыпаў вокам да найшырэйшае шчыліны і некаторы час глядзеў, як Мартышка, размахваючы двума балёнікамі, бегае вакол арэляў, а дзьве старыя суседкі зь вязаньнем на каленях сядзяць тут жа на лавачцы і глядзяць на яе, непрыязна падціснуўшы вусны. Абменьваюцца сваімі сьмярдзючымі думкамі, старыя сукі. А дзеткі — нічога, гуляюць зь ёй як нічога не было, нездарма ён да іх падлізваўся, як умеў, і арэлі гэтыя зрабіў для іх, і горку драўляную, і лялечную хатку. І лаўку гэтую, на якой сядзяць старыя сукі, таксама ён зрабіў. «Ладна», — сказаў ён аднымі вуснамі, адарваўся ад шчыліны, апошняга разу агледзеў гараж і нырнуў у лаз.

На паўднёва-заходняй ускраіне горада, каля закінутай бэнзакалёнкі, была будка тэлефона-аўтамата. Бог ведае, хто тут ёю карыстаўся — вакол былі пазабіваныя хаты, а далей на поўдзень расьсьцілалася неабсяжная пустка былое гарадзкое звалкі. Рэдрык сеў у цені будкі прама на зямлю і засунуў руку ў шчыліну пад будкай. Ён намацаў прамасьленую паперу і дзяржаньне пісталета, загорнутага ў гэтую паперу. Ацынкаваная каробка з патронамі таксама была на месцы, і мяшэчак з «бранзалетамі», і стары партманэт з падробленымі дакумэнтамі — тайнік быў у парадку. Тады ён зьняў зь сябе скуранку і кепі і палез за пазуху. З хвіліну ён сядзеў, узважваючы на ​​далоні фарфоравы балёнчык зь неадольнай і немінучай сьмерцю ўнутры. І тут ён адчуў, як у яго зноў заторгала шчаку.

— Шугарт, — сказаў ён услых. — Што ж ты, зараза, робіш? Падла ты, яны ж гэтай штукай усіх нас перадушаць… — Ён прыціснуў далоньню шчаку, але гэта не дапамагло. — Сукі, — сказаў ён пра рабочых, што грузілі тэлевізары на аўтакар. — Трапіліся ж вы мне на дарозе… Кінуў бы яе, сьцерву, назад у Зону, і канцы ў ваду… — Ён з сумам агледзеўся. Над патрэсканым асфальтам дрыжала гарачае паветра, панура глядзелі пазабіваныя вокны, над пусткай блукалі пылавыя чорцікі. Ён быў адзін. — Добра, — сказаў ён рашуча. — Кожны за сябе, адзін бог за ўсіх. На наш век хопіць…

Пасьпешліва, каб не перадумаць зноў, ён засунуў балён у кепі і загарнуў кепі ў скуранку. Потым ён сеў на кукішкі і, наваліўшыся, зьлёгку нахіліў будку. Тоўсты скрутак лёг на дно ямкі, і яшчэ засталося шмат вольнага месца. Потым ён асьцярожна апусьціў будку, пагайдаў яе дзьвюма рукамі і падняўся, атрасаючы далоні.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)