Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 93
Перейти на страницу:

Незалежна ад таго, ці намер прыняць каталіцтва ішоў ад Гедзіміна, ці не ад яго, гэтая задума была асуджана на правал. I не толькі таму, што яе не магла прыняць ні праваслаўная большасць, ні язычніцкая меншасць, у прыватнасці Жамойція. Яна магла таму і мірыцца з праваслаўнай большасцю, што не бачыла з яе боку ніякага рэлігійнага прымусу. Іншая рэч — стаўленне да каталіцтва, якое жамойты атаясамлівалі з гвалтам, бо якраз такім шляхам яно насаджалася крыжакамі. Зразумела, што яны інакш, як варожа, паставіцца да намеру прыняць каталіцтва не маглі. Яны маглі мірыцца з праваслаўным князем, а не з каталіцкім. Такія разважанні прыводзяць да высновы, што Гедзімін, відаць, быў праваслаўным, асабліва калі нагадаць, што праваслаўнымі былі дзве яго жонкі. Наўрад ці яны рызыкнулі б выходзіць замуж за язычніка. Праваслаўнымі, як убачым далей, былі і Гедзімінавы сыны.

Трэба адзначыць, што ў самы апошні час у літаратуры з’явіліся звесткі аб тым, што Гедзімін, нягледзячы на першую няўдачу з хрышчэннем, зрабіў другую спробу ў 1340–1341 гг. Гэтым разам ён нібыта звязаўся з Чэхіяй, адкуль і прыйшло дзесяць ксяндзоў, каб прынесці язычнікам хрысціянства. Аднак, як адзначыў чэшскі храніст Бенеш, ад якога і ідуць згаданыя звесткі, «свае, парадзіўшыся, самога князя атрутаю атруцілі». Як бачым, гэтае паведамленне ўносіць пэўныя карэктывы ў наша ўяўленне аб жыццёвым фінале Гедзіміна: ён не загінуў у баі, як гаварылася раней, а быў атручаны сваімі.

Цяжка сказаць, чаму гэтая крыніца не была вядома даследчыкам да самага апошняга часу і наколькі ёй можна давяраць. Магчыма, што яна і бясспрэчная, асабліва калі ўлічыць, што, паводле яе, Гедзіміна атруцілі «свае», гэта значыць, што па-ранейшаму хрышчэнню ў каталіцтва супраціўлялася ўсё насельніцтва дзяржавы — як праваслаўныя, так і язычмікі.

Такім чынам і ў часы Гедзіміна BKЛ было пераважна хрысціянскай краінай, дзе панаваў дух цярпімасці да язычніцкай меншасці. А гэта і стварала атмасферу непрыняцця новай рэлігіі.

Саюз з Польшчай, яго плюсы i мінусы

I ўсё ж менавіта ў той перыяд пачала нараджацца пагроза для мірнага суіснавання хрысціянства і язычніцтва, якое існавала ў BKЛ.

Крыжацкі Ордэн быў адначасова ворагам і Вялікага княства і Польшчы. А гэта, натуральна, не магло не прывесці да ідэі адзінства суседніх дзяржаў для сумеснай барацьбы са смяртэльна небяспечным праціўнікам. Перад Гедзімінам паўстала перспектыва ў змаганні з хрысціянска-каталіцкім Ордэнам уступіць у саюз з такой жа хрысціянска-каталіцкай Польшчай. А апошняя, ваюючы з Ордзнам, у той жа час і вучылася ў яго. Яна добра разумела, што для крыжакоў пашырзнне каталіцтва было адначасова і заваяваннем тых земляў, куды яны прыносілі сваю веру. Менавіта такую тактыку і пераймалі польскія вярхі ў крыжацкіх верхаводаў.

Пашырэнне каталіцкай веры стала асноўным напрамкам і польскай экспансіі. I хоць гэта з усёй выразнасцю выявілася пазней, ужо пасля Крэўскай уніі, аднак тагачаснае збліжэнне Польшчы i BKЛ з’явілася своеасаблівым пралогам гэтае экспансіі. Зразумела, што такі погляд польскіх вярхоў на пашырэнне каталіцызму не мог ажыццяўляцца ў Вялікім княстве без прымусу, зноў такі выклікала непазбежнасць падначалення першай.

Ужо пры Гедзіміне, як сведчаць яго пасланні, каталіцтва пранікае ў ягоную дзяржаву, для чаго ў Новагародку і Вільні ўзводзіліся касцёлы. Сам вялікі князь клапаціўся аб прыездзе манахаў, якія добра ведаюць польскую мову. Як у свой час полацкі князь Уладзімір даваў нямецкаму манаху Мейнарду дазвол на хрышчзнне падуладных Полацку ліваў, не падазраючы, што гэтым самым ён адкрываў дарогу для крыжацкай агрзсіі, так і талерантны Гедзімін не толькі не супраціўляўся, але і садзейнічаў пранікненню каталіцызму ў BKЛ, зноў такі не падазраючы, што ён адкрывае дарогу польскай зкспансіі.

Але, магчыма, Гедзімін пазней зразумеў усю небяспеку прыходу каталіцызму ад Польшчы, як і ад Ордэна. I таму, калі верыць паведамленню чэшскага храніста Бенеша, вырашыў прыняць каталіцтва ад чэхаў, што, вядома, магло б істотна заблытаць карты польскім вярхам. Таму, калі падзеі разгортваліся сапраўды так, нельга дзівіцца жорсткай расправе з Гедзімінам, да чаго пэўна ж прыклалі руку і польскія стаўленікі ў Вільні (магчыма, яны — найперш). Але ўсё гэта будзе пасля, тым больш, што пачаўся працэс палітычнага збліжэння дзвюх суседніх дзяржаў на грунце адзінай барацьбы з крыжакамі.

Насамперш заслугоўвае ўвагі тое, што ініцыятыва заключэння саюзу была пададзеная з боку Польшчы. I гэта невыпадкова. Польшча ўжо даўно і даволі балюча цярпела ад нямецкай агрэсіі. Варта нагадаць, што яшчэ Уладзіслаў IV Кучаравы, які быў каралём з 1147 па 1173 г. адмовіўся на карысць немцаў ад славянскай зямлі паміж Одэрам і Эльбай (тады гэтыя рэкі мелі яшчэ славянскія назвы — Одра і Лаба). Пагроза нямецкай агрэсіі ўсё больш навісала над Польшчай, якая, не маючы патрэбных сіл, магла толькі абараняцца. А ёй трэба было наступаць, бо толькі пры такой умове яна магла спыніць нямецкі наступ. Вядома, у такім становішчы трэба было шукаць надзейнага саюзніка. Ім быў выбраны ўсходні сусед — BKЛ. Па-першае, для яго нямецкая пагроза была таксама выключна небяспечнай, і гэта рабіла яго саюзнікам надзейным. Па-другое, Польшча бачыла ў асобе свайго ўсходняга суседа магутную сілу, удары якой адчула на сабе. Аб гэтым асабліва добра пасведчыў магутны ўдар беларускіх войскаў на чале з Давыдам Гарадзенскім на Добрынскую зямлю. Польшча хацела мець на ўсходзе не небяспечнага ворага, а моцнага саюзніка. I ў гэтым яна не памылілася.

Збліжэнне Польшчы з Вялікім княствам пачалося, як гэта было тады зазвычаена, з завязвання сваяцтва паміж каранаванымі асобамі дзвюх дзяржаў. Польскі кароль Уладзіслаў Лaкетка паслаў у Вільню некалькіх сваіх магнатаў з мэтаю сватаць за свайго адзінага сына дачку Гедзіміна Альдону (у «Хроніцы Быхаўца» яна называецца Ганнай і адзінай дачкой Гедзіміна, але гэта не адпавядае сапраўднасці, бо ў Гедзіміна было тры дачкі). Вялікі князь даў на гэта згоду, і Ганна выправілася ў Кракаў, узяўшы з сабою ў якасці вена вялікую колькасць польскіх ваеннапалонных. Шлюбная ўрачыстасць прайшла з бляскам. Польскі кароль у гонар гэтай падзеі нават устанавіў ордэн Белага Арла. 28 чэрвеня 1325 г. паміж Уладзіславам і Гедзімінам быў заключаны наступальны і абарончы саюз супроць Ордэна.

3 гэтай жа прычыны і па такім самым сцэнарыі адбылося збліжэнне з Гедзімінам Мазавецкага князя Трайдзеня. Ён таксама ажаніў свайго сына з Гедзімінавай дачкой Марыяй, пасля чаго быў заключаны аналагічны дагавор. Цікава зазначыць, што незадоўга перад гэтым князь Трайдзень разам з другім мазавецкім князем Самавітам у сваім лісце да рымскага папы Іаана XXII пісаў аб марнасці заключэння міру з Гедзімінам і аб тым, што Ордэну трэба па-ранейшаму весці з ім вайну. Што ж, такая змена ў паводзінах да Ордэна не была выпадковай. Трайдзень пад націскам варожых сілаў павінен быў зразумець, што ордэнская агрэсія такая ж небяспечная і для яго, як і для ВКЛ. Гэтым самым ён выправіў памылку свайго прадзеда Конрада Мазавецкага, які ў 1227 г. для барацьбы з прусамі, што нападалі на яго землі, запрасіў крыжакоў, чым дапамог ім умацавацца ў Прыбалтыцы і ў далейшым стаць самымі заядлымі ворагамі палякаў.

Бясспрэчна, што збліжэнне Польшчы i BKЛ было ўзаемавыгаднай справай. I ўсё ж яно было больш выгаднае для Польшчы. Пра гэта красамоўна сведчыць ужо тое, што якраз ёй і належала ініцыятыва. I сапраўды, Польшча, усё больш знемагаючыся ад барацьбы з крыжакамі, паступова траціла свае землі. У літаратуры выказана думка, што, збліжаючыся з Польшчай, Гедзімін знайшоў сабе саюзніка ў барацьбе з Ордэнам. Аднак усё было наадварот, моцнага саюзніка набыў сабе не Гедзімін, а Польшча.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)