Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 263
Перейти на страницу:

Калі назаўтра я пайшла ў больніцу, дзядзька Васіль ужо памёр. Мне апалі рукі, каля мяне дзеяліся незразумелыя рэчы. Я атрымала загадкавага ліста ад нейкае Энгельгарт, якая загадала мне прыйсці ўвечары на вуліцу Філіпа дэ Монтэ, грозячы, калі не прыйду. (Была гэта, як пасля высветлілася, аферыстка.) Падыходзілі да мяне нейкія людзі на вуліцы, усё было несамавіта. Мне трэба было вытрымаць усё й толькі як след пахаваць дзядзьку. Назаўтра я ўсё, што магла, аформіла ў паграбальным урадзе. Чэхі ў вынятковай ласкавасці далі дзядзьку металёвы гроб, чаго вайною нікому не рабілі. Мне думалася, што некалі мы пазбіраем усіх сваіх жывых і мёртвых і прывязем у свой беларускі дом, які будзе народным, бацькавым, любым домам для нас. Некалі, некалі... А тым часам то я раўла, то ізноў гатавалася да пахавання. Быў бы хоць Яначка, а то сама, як палец.

Назаўтра прыехалі Мікола Абрамчык і Стась Грынкевіч[94] з Берліна, прыйшла пані Крэчэўская, і мне стала лягчэй. Стася я ведала з лістоў. Пісаў ён мне з нямецкага лагеру ваеннапалонных польскай арміі, дзе быў разам з мужавым сваяком, якому мы пісалі, пасылалі кніжкі, часам пасылку. Быў гэта добры беларус, афіцэр польскай арміі, недакончаны лекар. Яго патрыятызм, інтэлігенцыя й выхаванне ды нейкая чэснасць беларуская прытым мне падабаліся. Вызначылі час пахавання. На Альшанскія могілкі ў праваслаўную капліцу перавезлі цела памершага. Хоць дадаткова было заплачана за галенне нябожчыка, на жаль, і тут мяне ашукалі. Людзей на пахаванне сабралася вельмі многа. Было шмат вянкоў. Я трымалася вельмі добра. Юрачку вяла пані Ядзя, адна мая знаёмая. Ён, здавалася, разумеў усю важнасць гэтай хвіліны, быў спакойны, задуманы. Хораша адпраўляў набажэнства айцец Ісакій[95], расеец, вельмі харошы чалавек і святар. Калі ён пачаў гаварыць апошняе слова па дзядзьку, ды такое — аб долі Беларусі, аб долі памершага, як бы сам быў з нашага народу. Вось тады я не вытрымала, абмякла, падкасіліся ногі. Мяне вывелі. Бог няхай будзе літасцівы й вечна міласэрны да таго харошага святара. Вельмі многа зрабілі здымкаў з пахавання, а калі ўжо ўсе разышліся, Стась Грынкевіч пабег яшчэ па фатографа, і ўжо фатаграфавалі мяне ля магілаў. Дзядзьку Васіля палажылі ля ягонае жонкі Паліны з Ляўтаў, бо магіла загадзя была закупленай і разлічанай на дваіх. Стаяў там і помнік з вырытым знакам Пагоні. На помнік толькі прырабілі пасля мрамарную дошку з імем дзядзькі. Яго звання напісаць было нельга. Не прызнавалі й тады незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гітлер і яго генералы й не генералы будавалі т.зв. Новую Еўропу, тысячалетні нямецкі «райх», дзе беларусам у рэшце рэшт адводзілася месца нявольнікаў, як і ўсім славянам. Прымаючы словы спагадання ад чэхаў і розных нацыянальнасцяў эмігрантаў, я адчувала, што адышоў наш вялікі чалавек, які як умеў, так чэсна адносна свайго народу рэпрэзентаваў нашую Айчыну за межамі. Цёплае слова сказаў і Гайда, гэта быў чэх, пасол у Ліцьве за часу прабывання там БНР, які застаўся заўсёды верным сябрам беларусаў і асабіста дзядзькі. Многа пазней падчас неймаверна шалёнай пургі на Інце падышла да мяне адна эстонка й пачала вельмі хваліць дзядзьку Васіля Захарку. Яна яго ведала. Яе родная цётка-эстонка была жонкай консула чэшскага Гайды. Сем’і з сабою дружылі, і гэтая маладая жанчына не раз гасціла з імі ў дзядзькі Васіля, калі бывала ў Празе.

І так 14 сакавіка 1943 года памёр Васіль Захарка[96]. На яго месца засталіся мы. Я, такая простая й амаль вясковая, якой адзінаю зброяй была невысказана вялікая любоў да Беларусі, чэснасць жыццёвая й мой талент. Мікола ведаў мовы, добра арыентаваўся ў палітыцы, меў ужо практыку ў змаганні за Беларусь. Усе надта хацелі ведаць, хто ж на месца дзядзькі Васіля? Мы пакуль маўчалі. Мароз мне па скуры хадзіў, калі я думала пра Ермачэнку, ды не толькі ён... На вечар па дзядзьку Васілю ўсе нейк пайшлі, сабраліся па групках. Да нас пайшлі толькі мы: пані Крэчэўская, Мікола, Стась і я. Было нам нейк сумна і ўсё ж добра ў цеснай, сваёй беларускай сямейцы. Мы дык ужо сабе давяралі. Пані Крэчэўская перадала тады Міколу пашпарт беларускі Пятра Антонавіча Крэчэўскага й стары вялікі артыкул з амерыканскай газеты (не памятаю назовы) аб прагалошанні 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі.

Назаўтра мы ўсе разам паехалі ў Моджаны, дзе перабіралі, сартавалі й адбіралі, што трэба было неадкладна вывезці з беларускага архіву дзядзькі Васіля. Рэчы яго скромныя мы, пасля дэзінфекцыі, аддалі ўсе Стасю Грынкевічу. Ён павёз іх тым беларусам, якія былі на працы ў Нямеччыне й не мелі дастаткова адзення. Так я дамовілася з дзядзькам. Сартаваць архіў нам ніхто не перашкаджаў. Нікога з немцаў не было на пахаванні, і здавалася, яны нічога не ведаюць. Адкідаючы непатрэбнае, Мікола проста адсунуў пудэлачка ад запалак. Я падняла яго, і ў ім знайшлі мы цудоўныя беларускія значкі яшчэ з 1918 года з Пагоняю. «Благаславенна ўсё, да чаго ты дакранешся»,— сказаў мне Мікола й дзіўна нейк на мяне паглядзеў. Была вайна, і не было рэчаў, адзення, абутку, а ў дзядзькі былі харошыя, новыя чаравікі як на Міколу, дык кажу яму: «Вазьмі ты сабе па дзядзьку хоць чаравікі, хоць нешта, твае ж падзёртыя». — «А чым я ад цябе горшы, Ларыса Геніюш, я ж не бачу, каб ты сабе што-кольвечы брала». Так адказаў мне Мікола, і гэта напоўніла мяне нейкім даверам да яго й спакоем за ход нашых спраў. Усё, што было найболей вартасным, мы спакавалі й перавезлі да нас. Там перапакоўвалі, каб адвезці далей. У гэты час да нас прыйшоў Забэйда-Суміцкі. Яго не ўпусціць мы не маглі. Я далей стаяла на каленях і пакавала. Узяўшы ў рукі дзяржаўную пячаць, я пацалавала яе спачатку. Цікава, што гэты выпадак сказаў мне на следстве следавацель. А можа, сам Мікола, калі гаварыў аб гэтым...

вернуться

94

Грынкевіч Станіслаў (1902–1945) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, літаратар.

вернуться

95

Айцец Ісакій (Вінаградаў; 1895–1981) — архімандрыт, былы афіцэр. Вывучаў багаслоўе ў Пецярбургу і Парыжы, служыў у пражскім саборы св. Мікалая, які наведвала Л. Геніюш. У 1945 г. арыштаваны і вывезены ў СССР, дзе адбыў у зняволенні 2 гады. Потым служыў у Сярэдняй Азіі.

вернуться

96

14 сакавіка 1943 года памёр Васіль Захарка…– у газеце «Новая дарога» (Беласток) за 14 сакавіка 1943 г. быў змешчаны наступны некралог: «З вялікім жалем паведамляем усіх прыяцеляў і знаёмых аб тым, што 14.03.1943 г. памёр у больніцы на Булёвцэ на 66 годзе жыцця Старшыня Беларускай Рады ў Празе, ахвярны і даўгалетні грамадскі дзеяч і сябра беларускіх арганізацыяў Васіль Захарка. Пахаванне адбудзецца ў пятніцу 19.03.43 г. на Альшанскіх могілках. Сваячка Ларыса Геніюш і Беларуская Калонія ў Празе».

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)