Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Любіць ноч — права пацукоў
Любіць ноч — права пацукоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Любіць ноч — права пацукоў

Электронная книга - «Любіць ноч — права пацукоў». Краткое содержание книги:

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.
У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:

        гу-а-а-а-а-а-а-а!

потым праз кароткую паўзу зноў

        гу-а-а-а-а-а-а-а!

і стары падышоў да брамы і зазірнуў на падворак, каб вызначыць крыніцу гэтага несумненна чалавечага скавытання, і раптам вызначыў — голас ішоў з прусакоўскага хлеўчыка: у слабым святле ліхтара з вулічнага слупа можна было ўбачыць, як туды ўжо бег нехта з чужынцаў, бразнулі дзверы, данёсся яшчэ крык, нібы ад раптоўнага болю, а потым усё сціхла, а стары зрабіў сабе засечку ў памяці, ён адчуў сябе зусім вольна ў гэтым гармідары і назіраў, як у былой фралоўскай сядзібе і з прусакоўскага дома паступова выцякала іншародная плынь, зноў вызваляючы затопленую ею тэрыторыю; пад’ехала патрульная машына, з якой вылез і пагаварыў аб нечым з чужынцамі афіцэр-міліцыянт, а потым зноў знікла ў ночы, на хуткасці пад’язджалі і зноў ад’язджалі іншамаркі чужынцаў, — пошукі закладніка, пэўыа, мусяць працягвацца да апошняй хвіліны, прызначанай у лісце, да дзвюх гадзінаў ночы, — меркаваў стары, — але ж вызначыць месцазнаходжанне закладніка не так ужо і проста, і стары аднавіў у галаве засечку пра тое, што чуў з хлеўчыка голас, і намагаўся прыгадаць, хто б тэта мог крычаць, але гармідар і мітусня навокал увесь час распылялі яго ўвагу на дробныя фрагменты, і стары пакрысе пачаў адступаць назад, а потым увогуле зліўся з цемрай і скіраваў да дома, каб давесці пра ўсё мужчыну, што чакаў яго, а Даніла Прусак толькі сціснуў сківіцы, калі пачуў ад старога пра тое, што адбывалася, і сказаў

        цяпер, Антон Пракоповіч, усё вырашаць мне, заставайцеся і сцеражыце таго ўблюдка ды малога прыглядзіце

і дадаў

        калі не вярнуся да раніцы, самі вырашайце, што рабіць

а стары толькі параіў

        сцеражыцеся, бо вы там адзін будзеце

і пашкадаваў

        гэх, зброі малавата, бярыце карабін

падумаў і вырашыў

        я з вамі

але мужчына ахаладзіў яго

        ні ў якім разе, і зброі не трэба

і саступіў у цемру, і ноч прыняла яго ў сябе, — ён ішоў амаль не тоячыся, толькі сустрэча з патрульнай міліцэйскай машынай, як ён меркаваў, магла адразу перашкодзіць яму, але тут ужо было перадвызначана — альбо так, альбо гэтак, і дайшоў такім чынам да брамы свайго дома і ўбачыў, як ля былой фралоўскай сядзібы мітусіліся постаці чужынцаў, але ніхто з іх не пазнаў яго; зайшоў у свой дом — ён быў пусты, толькі там-сям бачыліся сляды пакражы і прысутнасці няпрошаных гасцей, агледзеў усе пакоі і напрасткі, не хаваючыся, пакрочыў цераз павалены плот, і толькі тут яго заўважылі і закрычалі ўстрывожана, але ён ужо адкрываў дзверы адны за другімі, — вішчэлі жанчыны, разбягаліся па баках падлеткі, і ўрэшце ўбачыў знаёмы твар іх старшага — той сядзеў у самым далёкім пакоі на крэсле, быццам нікуды не збіраўся, твар яго на гэты раз быў чыста паголены, і трохвугольны чэрап блішчэў пад святлом плафона, і, убачыўшы Данілу Прусака, ён нават не паварушыўся і відавочна не здзівіўся, а сказаў па-расейску, але з незнаемым акцэнтам, як гаварылі ўсе яны

        я знал, что ты прыдёшь, давай чэнч: я — то, что тэбе надо, а ты мне — сына

але мужчына падсумаваў

        праз дзве гадзіны пасля таго, як з’едзеце адсюль, а забойцу сястры пакінеце

і саступіў убок, стаўшы спінай да сцяны, а чорныя каламутныя вочы чужынца сустрэліся з яго позіркам, і той сказаў

        без обмана, наша машына подождёт

а мужчына папярэдзіў

        на вас не падобна, але калі падман будзе, то я пачну страляць, ты ж ведаеш, і першай ахвярай будзе твой сын

а чужынец толькі пацмокаў губамі

        в том и причина, что ты смерти не боишься

сказаў ён, крыкнуў нешта па-свойму ў прыадчыненыя дзверы і працягваў

        ты сумасшедшый — так, у тэбя с головой проблема

і не тоячы намераў, працягваў сваю думку — гаварыў пра тое, што так, ім спачатку трэба была прастора, зямля ў першую чаргу, але з’явіўся ён і стаў перашкодай, яны проста не прынялі ў разлік, што можа быць супраціў, пра тое, што яны потым і так з’ехалі б адсюль, ну, пакінулі б дзве сям’і, не больш; ім ужо тут цесна, ды хіба адзін дом заняты намі, — ужо хутка чвэрць гэтага горада наша, і зямля стала нашай, і яны экспансуюць сталіцу, туды ўжо і грошы адпраўлены — на подкуп, на хабар, і зямля там для іх гатовая, а вашых людзей, — даводзіў ён, — купіць вельмі легка, ды ты і сам бачыш, хоць ты і вар’ят, хто праз дзесяць гадоў будзе тут пры ўладзе, хто будзе сапраўдны гаспадар, вы ж бездапаможныя, хцівыя і раз’яднаныя, і калі нават ты пра мае гэтыя словы будзеш з раніцы да вечара штодня на плошчы крычаць — усё роўна табе ніхто не паверыць і нікога ты не пераканаеш, — гаварыў ён, — а мужчына спытаў

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)