Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Любіць ноч — права пацукоў
Любіць ноч — права пацукоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Любіць ноч — права пацукоў

Электронная книга - «Любіць ноч — права пацукоў». Краткое содержание книги:

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.
У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 34
Перейти на страницу:

        аааа! ментыыы! ну, біце, біце!

крычаў у двары запознены арыштант, якога вылавілі, пэўна, зусім нядаўна, схапілі, можа, на вуліцы, а можа, і ўзнялі з пасцелі, верагодна, чарговы блатар, які трапіў у рукі міліцыянтаў, бо мова выдавала яго прыналежнасць, і ён крычаў

        сукі! в натуре ж заб’еце, жывёлы!

і брыдкасловіў

        бляматахушаварот!

але гэты вэрхал, які абяцаў працягвацца ўсю астатнюю частку ночы, быў, як меркаваў вязень, толькі на карысць, і Даніла Прусак у думках жадаў, каб гвалт доўжыўся і далей, бо тады ўвага ахоўнікаў і дзяжурных цалкам пераключыцца на арыштаванага, а сам ён, магчыма, здзейсніць свой план і паспее зрабіць гэта да раніцы, але тут у калідоры пачуліся крокі, яны набліжаліся, і мужчына пачаў ліхаманкава ўстаўляць назад цагліны, ён спяшаўся, але зразумеў, што не паспявае, скінуў з сябе куртку і накрыў ею рэшткі кавалкаў цэглы, якія раней выцягнуў са сцяны, — у камеры ўжо даўно было цёмна, але святло не ўключылі, вочы яго адаптаваліся, і ён збольшага бачыў абрыс прадметаў і рэчаў, і цяпер баяўся толькі аднаго — каб не ўключылася лямпачка са столі, бо тыя, хто ўвойдуць, адразу ўбачаць і зразумеюць усё, але якраз у гэты момант крокі наблізіліся і гукі ад іх заціхлі перад самымі дзвярыма, а потым заслонка, праз якую падаюць ежу, так званая кармушка, адсунулася, і ў твар вязню ўпёрся прамень ліхтара, але дзверы камеры не адчынялі, і мужчына пачуў

        скажу табе няшмат

вымавіў голас

        але, спадзяюся, ты хутка кеміш, дык ведай: калі ты прызнаешся і падпісваеш паперу, то праз гадзіну пастукай у дзверы і паведамі, а калі будзеш пры сваім — то роўна праз гадзіну і дзесяць хвілін да цябе прыйдуць госці, а калі яны прыйдуць, то пасля іх табе спатрэбіцца толькі вось гэта

і праз адтуліну ў камеру ўпаў маток вяроўкі, а голас сказаў

        тая самая, якой Клім Фралоў пакарыстаўся, бо пасля таго, што з ім зрабілі, гэтая шворка — адзінае выйсце, а пакуль думай і час зазнач: зараз гадзіна і сорак хвілін, гадзіннік на руцэ табе пакінулі

а Даніла Прусак пасунуўся да дзвярэй і спытаў

        хто вы і растлумачце хаця б, чаму вы мне пагражаеце?

але адказу не было, і ён таропка дадаў

        калі мяне выпусцяць — тады ўсё і абмяркуем

а голас з-за дзвярэй сказаў

        у цябе ёсць час, каб падумаць, а потым прыйдуць госці, а ўжо калі яны застануцца з табой да раніцы, табе толькі шворка і спатрэбіцца

пасля чаго ліхтар пагас, заслонка апусцілася і крокі аддаліліся ад дзвярэй, а мужчына памкнуўся да сцяны і, ужо амаль не прыслухоўваючыся да гукаў у калідоры і не засцерагаючыся, працягваў крышыць і выломліваць кавалкі цэглы і ссохлага раствору, амаль фізічна адчуваючы, як імкліва набухае і потым паступова растае ноч, і тут якраз бліснула маланка і загрукатаў гром, і вязень абрадаваўся навальніцы, бо яна спрыяла яго планам, і ўрэшце першая цагліна вывалілася вонкі і з шоргатам упала на зямлю за сцяной, у твар яму дыхнула свежым паветрам, і мужчына сцяўся на кароткае імгненне: ці не ўбачыў альбо не пачуў хто на двары гэтыя выпалую цэглу і дзірку ў сцяне, але на падворку было спакойна, шумеў дождж, хіба толькі з вальера падаў голас службовы сабака, дый той хутка супакоіўся, вязень прыняўся за справу, ён спяшаўся, бо ўжо нагадвалася раніца, але прымушаў сябе не ўпадаць у паніку, і рэшткі яшчэ адной цагліны асыпаліся вонкі; яго рукі ўжо свабодна пралазілі ў дзірку, і справа пайшла хутчэй, ён спяшаўся, бо па яго падліках час, адведзены яму, вось-вось павінен быў скончыцца, а што пагроза не пустая — ён ведаў дакладна, варта было толькі ўспомніць пра Кліма Фралова, і мужчына выбіў апошнюю, на яго думку, цагліну і, падставіўшы пад ногі вядро, стаў праціскацпа ў дзірку, куртка перашкаджала яму, ён зняў яе і зноў зрабіў спробу, рука і галава го пралезлі ў шчыліну, ён вылазіў са сцяны, як насякомае з кокана, раздзіраючы ў кроў рукі, і ўпаў уніз, на мокры асфальтавы падворак — ноч яшчэ хавала яго, сабака з вальера зноў забрахаў, але мужчына аддыхаўся і, прыціскаючыся да сцяны, дабраўся да брамы, яна нават не была зачынена, і выйшаў на вуліцу, пасля чаго адразу звярнуў у першы ж завулак, які перацякаў яе, і пайшоў далей у цемры, імкнучыся не пераходзіць на бег, бо тады б ён адразу прыцягнуў да сябе чыюсьці ўвагу і шлях яго вёў не дамоў, а да Антона Пракопавіча Кнігі, бо ён ведаў, што дома яго легка возьмуць зноў, а другога такога шанцу на ўцёкі яму не выпадзе ніколі, і толькі думка пра хлопчыка і сына Ігната непакоіла яго, таму ён і вырашыў прасіць дапамогі ў старога.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)